Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло.Броўка.Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазахава́нне, ‑я, н.
Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі. Інстынкт самазахавання. □ Але засцярога і голас самазахавання бяруць верх, і.. [Лабановіч] кажа: — Ведаеце, Аксён, мы аб гэтым пагаворым як-небудзь другім разам, пагаворым так, каб ніхто не ведаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самастрахо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы, ж.
1.Спец. Страхоўка спартсменам самога сябе пры выкананні якога‑н. практыкавання. Самастрахоўка альпініста.
2. Залішняя прадбачлівасць і імкненне засцерагчы сябе ад чаго‑н. непрыемнага. Праўда, у .. Маніных словах заўсёды была доля самастрахоўкі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапе́рніцтва, ‑а, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. сапернічаць; імкненне перамагчы каго‑н. у чым‑н. К пачатку 70‑х гадоў выразна вызначыліся асноўныя цэнтры імперыялістычнага саперніцтва: гэта ЗША — Заходняя Еўропа (перш за ўсё — шасцёрка краін «Агульнага рынку») — Японія.Брэжнеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апеты́т
(лац. appetitus = жаданне)
1) жаданне есці;
2) перан. жаданне наогул, імкненне да чаго-н. (напр. уласніцкі а.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
жада́нне, ‑я, н.
1. Унутранае імкненне, цяга да ажыццяўлення чаго‑н.; хаценне чаго‑н.; ахвота. [Віця] вельмі хацеў азірнуцца, але перамог такое жаданне.Чарнышэвіч.— Вось тваё жаданне і збылося, — усміхнуўся. Мірон.Маўр.
2. Прадмет захаплення, мары і пад. Вучоба — вось яго жаданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкардсме́нства, ‑а, н.
Празмернае імкненне да рэкордаў; захапленне рэкордамі. Другі конкурс шмат новага даў у параўнанні з першым. Калі ў першым былі адзнакі пэўнага рэкардсменства, дык у другім разгарнулася барацьба за якасць работы, за агульны рост усяго калектыву паравознікаў.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпікурэі́зм, ‑у, м.
1. Вучэнне, сістэма поглядаў старажытнагрэчаскага філосафа Эпікура.
2.Кніжн. Сістэма поглядаў, якая вырасла на глебе скажонага тлумачэння вучэння Эпікура як імкненне да задавальнення пачуццёвых інстынктаў і дасягнення асабістых выгод.
3.перан.Кніжн. Схільнасць да пачуццёвага задавальнення, распешчанага жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАПАНО́ВА,
1) імкненне, жаданне вытворцы (прадаўца) прапанаваць на продаж свае тавары. Велічыня П. характарызуе колькасць тавараў і паслуг, якую вытворца жадае і можа прадаць па пэўнай цане за вызначаны адрэзак часу, залежыць ад цаны і інш. фактараў. Гл. таксама Попыт.
2) Заява прадаўца аб жаданні прадаць тавар, паслугі на вызначаных умовах (аферта).