электрамагні́т, ‑а, М ‑ніце, м.

Прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Металічнае прыстасаванне для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне.

Ставіць с. (пачаць кіпяціць ваду ў самавары). Электрычны с.

|| памянш. самава́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. самава́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАЛА́НСНАЯ СХЕ́МА,

разгалінаваны электрычны ланцуг, у якім пры зменах некаторых яго параметраў (супраціўленне, ёмістасць або інш.) устанаўліваецца (ці парушаецца) раўнавага (баланс) токаў ці напружанняў. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, радыёсувязі, тэлеф. сувязі і інш.

т. 2, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУНТ (ад англ. shunt адгалінаванне) у электратэхніцы, электрычны праваднік (ці магнітаправод), далучаны паралельна ўчастку эл. (магн.) ланцуга для адгалінавання часткі эл. току (магн. патоку) у абход дадзенага ўчастка. Выкарыстоўваецца пераважна для пашырэння межаў вымярэння вымяральных прылад.

т. 17, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

электрапрыво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Устройства для прывядзення ў рух механізма або машыны, у якім крыніцай механічнай энергіі з’яўляецца электрычны рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абмежавальнік току, гл. Ахоўны электрычны аўтамат

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Kráftstrom m -(e)s, -ströme электраэне́ргія, электры́чны [сілавы́] ток

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zítteraal m -(e)s, -e заал. вуго́р электры́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

socket [ˈsɒkɪt]n. упа́дзіна, запа́дзіна, заглыбле́нне, я́мка;

an eye socket вачні́ца;

a socket for an electric light bulb патро́н (электрычны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

антырэ́чыва, ‑а, н.

Форма матэрыі, процілеглая рэчыву, у якім элементарныя часцінкі маюць, у прыватнасці, процілеглы электрычны зарад (электрон — дадатны, пратон — адмоўны і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)