2.узнач.прым. Пакрыты, змацаваны цэментам, зроблены з цэменту. Цэментаваная падлога. Цэментаваная дарожка. □ Стаяў .. [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
large[lɑ:dʒ]adj.
1. вялі́кі;
a lаrge city/room вялі́кі го́рад/пако́й
2. ва́жны, сур’ёзны;
a large problem ва́жная прабле́ма;
a large issue сур’ёзнае пыта́нне
♦
at large
1) нао́гул, у асно́ўным;
the public at largeшыро́кія ко́лы грама́дства
2) на во́лі (пра збеглых звяроў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАСА́ТКА (Orcinus orca),
адзіны від роду марскіх млекакормячых сям. дэльфінаў. Пашырана ўсюды, часцей трапляецца ва ўмераных і палярных шыротах.
Даўж. да 10 м, маса да 8 т. Цела чорна-белае, кантрастнае, буйнаплямістае. Грудныя плаўнікі тупыя і шырокія, спінны плаўнік высокі (да 1,7 м у самцоў і да 1 м у самак). Зубы масіўныя, па 10—13 пар уверсе і ўнізе. Нараджае 1 дзіця раз у 3 гады. Драпежнік, корміцца рыбай, галаваногімі малюскамі, нападае на марскіх млекакормячых (дэльфіны, цюлені і інш.). Можа развіваць скорасць да 55 км/гадз. У няволі лёгка прыручаецца і абучаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЛІ́ТЫ (ад макра... + грэч. lithos камень),
буйныя (у адрозненне ад дробных мікралітаў) прылады працы, якія выраблялі з крэменю ў эпоху палеаліту. Матэрыялам для М. служылі вял. (8—20 см) крамянёвыя абломкі, пліткі, жаўлакі або нуклеусы, што апрацоўваліся спосабам грубага аббівання, нанясення буйной рэтушы. Сярод М. вылучаюць сякерападобныя прылады, цёслы, адбойнікі, грубыя скоблі і скрабкі, разцы, шырокія нажы, трохгранныя прылады тыпу пік. Вытворчасць М. панавала і ў эпоху мезаліту ў некат. абласцях Еўропы (Францыя, Паўн. Германія, паўд.-ўсх. і зах. Беларусь, паўн.-ўсх. Украіна, а таксама вярхоўі Дняпра і Волгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАВАНО́СЫ (Rhinolophidae),
сямейства млекакормячых атр. рукакрылых. 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усх. паўшар’я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вял. калоніі. Здольныя ў шырокіх межах змяняць т-ру цела (гетэратэрмнасць).
Даўж. 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «ланцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́МА (Felis ęoncolor),
млекакормячае сям. кашэчых атр. драпежных. Пашырана ў Амерыцы ад Паўд. Аляскі да Магеланава праліва. Жыве пераважна ў гарах, на ўскрайках лясоў, адкрытых ландшафтах і ў джунглях. 2 падвіды (П. ўсходняя — F.c. cougar і П. фларыдская — F.c. coryi) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Мясц. назвы П. — горны леў, серабрысты леў, кугуар.
Даўж. цела да 197 см, хваста да 82 см, маса да 110 кг. Вушы шырокія, закругленыя. Поўсць густая, кароткая. Афарбоўка аднаколерная, жаўтавата-бурая, знізу светлая. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) кацянят раз у 2—3 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азі́міна, ‑ы, ж.
Пасевы, усходы азімых збожжавых культур. Негарачае асенняе сонца лашчыць пажоўклыя бярозавыя гаі, шырокія вагоны зялёнай азіміны.Навуменка.Варанецкі схадзіў на поле азіміны, паглядзеў, ці добра яна ўрунела.Дуброўскі.Лёгкі подых ветру даносіць з поля ледзь чутны водар спелай азіміны і салодкі пах грэчкі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́нікі, ‑аў; адз.няма.
Разм.Памянш.да штаны; кароткія дзіцячыя штаны. Хлопчыку было так добра, так радасна, што ён забыўся і на разадраную калашыну сваіх новых штонікаў, і на паранены палец.Юрэвіч.Юрка бег за Людай па сцежцы, смешна падкідаючы голымі каленцамі шырокія калашыны кароткіх штонікаў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́льштук, ‑а, м.
Прадмет убору ў форме палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі, блузы вузлом або бантам. Па падсіненую сарочку з накрухмаленымі грудзьмі.. звісалі шырокія хвасты чорнага гальштука.Мурашка.
•••
Піянерскі гальштук — чырвоная касынка піянераў, якая завязваецца вакол шыі доўгімі канцамі наперад.
Залежыць (заліць) за гальштукгл. залежыць.
[Ад ням. Halstuch — шыйная хусцінка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.
2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак. Кароткія рукавы .. рызінкамі нацерлі вышэй локцяў шырокія чырвоныя палоскі.Вітка.
3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца. Вязаць рызінкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)