радовішча глін у Полацкім р-не Віцебскай вобл., каля вёсак Сякераўшчына, Скавародзіна і Янкава. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Складаецца з 3 участкаў: Паўн., Цэнтр. і Паўднёвага. Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, тлустыя, шчыльныя, з праслойкамі і лінзамі пяску, пластычныя, дысперсныя, гідраслюдзіста-каалінітавага і гідраслюдзіста-мантмарыланітавага складу. Разведаныя запасы — 10,3 млн.м³. перспектыўныя — 6,6 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—14 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі, торф) 0,2—7,1 м. Гліны прыдатныя для вытв-сці цэглы і дрэнажных труб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЬТР АКУСТЫ́ЧНЫ,
прыстасаванне, што дазваляе вылучаць са складанага гукавога сігналу гарманічныя гукі, частоты якіх ляжаць у вызначаным дыяпазоне; акустычны аналаг эл. фільтра. Найпрасцейшы Ф.а. — рэзанатар Гельмгольца (гл.Рэзанатар акустычны).
Адрозніваюць Ф.а. нізкачастотныя (сукупнасць аднолькавых поласцей, злучаных вузкімі трубкамі), высокачастотныя (трубы з прасвідраванымі на аднолькавай адлегласці адтулінамі) і паласавыя (камбінаванне нізка- і высокачастотных). Выкарыстоўваюцца ў арх. акустыцы для памяншэння шумаў ад вентыляцыйных каналаў і труб; у тэхніцы — для зніжэння шуму, што ўтвараецца патокам адпрацаванага газу ў рэактыўных рухавіках і рухавіках унутр. згарання (напр., аўтамаб. глушыцель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЦЭР (ад ням. Stutzen літар. — абрэз),
1) укарочаная дульназарадная наразная агнястрэльная зброя. Меў павышаную кучнасць і далёкасць стральбы, а з-за цяжкасці зараджання — нізкую скарастрэльнасць. З’явіліся ў 16 ст. ў Германіі, з 1721 на ўзбраенні ў Расіі. У 2-й пал. 19 ст. заменены вінтоўкамі. Ш. наз. таксама некаторыя паляўнічыя наразныя казназарадныя ружжы (гл. таксама Паляўнічая зброя).
2) Кароткі патрубак (адрэзак трубы) з разьбовымі канцамі для злучэння труб паміж сабою, далучэння іх да трубаправодаў, рэзервуараў, апаратаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
поліпрапіле́н
(ад полі- + прапілен)
высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі прапілену; выкарыстоўваецца для вырабу валокнаў, плёнкі, пасуды, труб і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІГ-БЭ́НД (англ. big band),
тып аркестра класічнага джаза. Склаўся ў канцы 1920-х г. у ЗША. Звязаны са стылем свінг. У адрозненне ад інш. тыпаў джаз-аркестраў мае функцыянальны падзел інструментаў на секцыі: рытмічную (банджа, духавы ці струнны бас, ударныя, фп.) і меладычную (групы труб, саксафонаў, трамбонаў). Сярод найб. вядомых біг-бэндаў аркестры Ф.Хендэрсана, Дз.Элінгтана, Дж.Лансфарда, Б.Гудмена, Т.Дорсі, А.Шоу, Ч.Уэба, К.Бейсі (ЗША), Л.Уцёсава, А.Лундстрэма, Г.Гараняна, А.Крола (Расія), К.Арбеляна (Арменія). На Беларусі ў канцы 1939 — пач. 1940-х г. працаваў Дзярж. джаз-аркестр БССР пад кіраўніцтвам Э.Рознера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА ЕЗУІ́ЦКАЙ БУ́РСЫ.
Існавала ў 18 ст. пры Гродзенскай муз. бурсе езуітаў (адкрыта ў 1707), якая рыхтавала прафес. музыкантаў з ліку немаёмных слаёў насельніцтва. У 1773 у капэле было 11 інструменталістаў і вакалістаў, у т. л. платныя музыканты, а таксама вучні («хлопцы»). Капельмайстар Л.Каршулеўскі. Капэла ўключала 7 скрыпак, басэтлю, квартвіёлу, бас, 2 флейты, флейту-бас, 2 флейтроверсы, 5 валторнаў, 5 труб, 2 барабаны, клавікорд, арган і інш. У рэпертуары былі творы царк. (месы, магніфікаты) і свецкай (матэты, арыі, канцэрты, сімфоніі) музыкі кампазітараў Габермана, Кайзера, Квіткоўскага, Краўза, Паўлоўскага, Ратхгебера, Хішбергера, Чарвенкі, Шуле і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАНАПО́РНАЯ ВЕ́ЖА,
збудаванне ў сістэме водазабеспячэння для выраўноўвання работы помпавых станцый, стварэння запасу вады, рэгулявання яе напору і расходу ў водаправоднай сетцы. Складаецца з рэзервуара (пераважна з жалезабетону або сталі), апорных канструкцый (з жалезабетону, сталі, часам цэглы), ахоўнага шатра (ад замярзання), труб для падачы і адводу вады. Ёмістасць рэзервуара да некалькіх тысяч кубічных метраў, вышыня вежы да 25 м і болей. Абсталёўваецца пераліўнымі прыстасаваннямі (прадухіляюць перапаўненне рэзервуара), сістэмамі сігналізацыі і замеру ўзроўню вады. Некат. воданапорныя вежы з’яўляюцца помнікамі архітэктуры (напр., гродзенскія воданапорныя вежы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНДА́ЛІНЫ,
вялікая колькасць лімфоіднай тканкі ў слізістай абалонцы верхніх дыхальных шляхоў і пачатковых аддзелах страўнікавага тракту наземных пазваночных жывёл і чалавека; органы лімфоіднай сістэмы. У млекакормячых жывёл і чалавека М. кальцом абкружаюць уваход у глотку, уключаюць М. парныя паднябенныя (паміж паднябеннымі дужкамі), трубныя (паміж адтулінамі еўстахіевых труб і мяккім паднябеннем), няпарныя языковую (каля кораня языка), глотачную (пасярэдзіне задняй ч. верхняй сценкі глоткі). Выконваюць ахоўную ролю арганізма ад мікробаў, удзельнічаюць у выпрацоўцы імунітэту. Захворванне М. — востры танзіліт, або ангіна. У многіх птушак і млекакормячых ёсць страваводная М. (у сценцы задняга аддзела стрававода).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІПРАПІЛЕ́Н,
сінтэтычны тэрмапластычны палімер, прадукт полімерызацыі прапілену; адзін з найб. пашыраных поліалефінаў, [—CH(CH3)—CH2—]n. Высокамалекулярны крышт. П. упершыню атрыманы Дж. Ната ў 1954.
У прам-сці вырабляюць пераважна ізатактычны П., мал. м. (75—300) 103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 900—920 кг/м³, tпл 160—176 °C. Не раствараецца ў арган. растваральніках (пры t > 80 °C набракае ў іх). Вызначаецца высокай устойлівасцю да шматразовых выгінанняў і да сцірання. Характэрныя невысокія тэрма- і святлоўстойлівасць; макс.т-ра эксплуатацыі вырабаў з П. 120—140 °C. Выкарыстоўваюць для вырабу валокнаў (каля 40% П.), плёнак, труб, дэталяў машын, бытавых вырабаў і інш.