1. Газоўка, лямпачка без шкла. [Чмаруцька:] — Калі ж ты запаліў гэту мігалку, пры ёй нічога і не ўбачыш.Лынькоў.
2. Ліхтар, які ўспышкамі падае сігналы транспарту. Мігалка па рацэ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважна аўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл. таксама Галазойнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыспе́тчар
(англ. dispatcher)
работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта пры дапамозе сродкаў сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыспе́тчар, ‑а, м.
Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой.«Маладосць».
[Англ. dispatcher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРАХО́ДСТВА,
прадпрыемства воднага транспарту, якое арганізуе і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў на спец. абсталяваных трансп. суднах па марскіх (марскія П.) або ўнутраных (рачныя і азёрныя П.) водных шляхах. Гл.Рачны транспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫ ТРА́НСПАРТ,
від транспарту, які ажыццяўляе перавозкі грузаў, пасажыраў па водных шляхах: прыродных (рэкі, азёры, моры, акіяны, пралівы) і штучных (каналы, вадасховішчы і інш.). Падзяляецца на марскі і ўнутраны. Гл.Марскі транспарт, Рачны транспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чыгу́начнік, ‑а, м.
Работнік чыгуначнага транспарту. Міхал Баўдзей зараз таксама быў безработным: яго зволілі са службы за ўдзел у забастоўцы чыгуначнікаў.Колас.Трэба аддаць належнае французскім чыгуначнікам, якія захоўвалі сталы парадак ва ўсім гэтым шуме і тлуме шматтысячнага патоку; пасажыраў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстака́да1
(фр. estacade)
надземнае збудаванне маставога тыпу ў месцы перасячэння шляхоў для пропуску транспарту, пешаходаў, пракладвання інжынерных камунікацый і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛЕАНО́ВІЧ Іван Іосіфавіч (н. 18.4.1929, в. Цырын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дарожнага буд-ва і прамысл.транспарту. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1962 у Бел.тэхнал. ін-це. У 1968—84 нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, з 1980 у БПЛ. Навук. працы па праблемах прамысл.транспарту, буд-ве і эксплуатацыі аўтамаб. дарог, дарожным матэрыялазнаўстве і механіцы дарожных збудаванняў, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалаг. маніторынгу.
Тв.:
Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. Мн., 1977 (разам з М.П.Вырко);
Основы строительного дела. Мн., 1980 (у сааўт.);
Дорожно-строительные материалы. Мн., 1983 (разам з К.Ф.Шумчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАРЭ́ЙКАВАЯ ДАРО́ГА,
транспартная сістэма, у якой пасажырскія вагоны або грузавыя ваганеткі перамяшчаюцца па рэйцы-бэльцы (манарэйцы), устаноўленай на эстакадзе ці асобных апорах. Бываюць навясныя, у якіх вагоны абапіраюцца на хадавыя цялежкі, і падвесныя — падвешаны на цялежках да манарэйкі.
Умяшчальнасць вагонаў 60—120 чал. Скорасць да 240 (часам да 500) км/гадз. Грузападымальнасць ваганетак 0,5—5 т, скорасць 2—4 (часам да 5) км/гадз, аптымальная працягласць да 1,5 км. Пасаж. М.д. выкарыстоўваюцца ў сістэмах высокаскараснога гарадскога (Манрэаль, Токіо і інш.) і міжгародняга транспарту, грузавыя — у сістэмах цэхавага або міжцэхавага транспартупрамысл. прадпрыемстваў.