плакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Пакрыць (пакрываць) якую‑н. металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш прыгожага і пад. // Абліцаваць (абліцоўваць) вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных народ дрэва.
2. Абкласці (абкладваць) дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.
[Ад фр. plaquer — накладваць, пакрываць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАТАЛЬЁНАК (Ягор Ягоравіч) (н. 19.9.1946, в. Труханавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1968). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творы вызначаюцца тонкім лірызмам і глыбінёй пачуццяў, у іх вобразы роднай Віцебшчыны, гіст. мінулае Беларусі. Адметнасць яго жывапісных палотнаў у тонкай, празрыстай акварэльнасці. Асн. работы: «Цвіце стары сад» (1974), «Лета на Віцебшчыне» (1977), «Ажыны» (1980), «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Дзе сон-трава» (1986), «Адыходзіць дзень» (1988), «Бабіна лета» (1989), «Май», «Адвечная цішыня», «Раніца» (усе 1990), «Восеньскі світанак», «Напрадвесні», «Прысутнасць» (усе 1993), «Успамін», «Прыйшоў Ілля», «Сціш» (усе 1994), «Да спакою», «Марыва» (абодва 1995), нізка пастэляў «Родны край» (1993—94) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ (Яраслаў Аляксандравіч) (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980), нар.арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў у 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1980—90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай музыкальнасцю. Мае вял. канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песні бел. кампазітараў Я.Глебава, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага і інш., бел., рус. і ўкр.нар. песні, а таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «З песняй па жыцці» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паляро́ід
(ад с.-лац. polaris = палярны + -оід)
святлафільтр са штучна вырабленага матэрыялу ў выглядзе тонкай плёнкі з празрыстых крышталёў, дзе адбываецца падвойнае пераламленне праменяў і палярызацыя святла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вэ́люм, ‑у, м.
Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; з’яўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору. Нявеста была як нявеста: у беласнежным вэлюме, з вянком, з букецікам белых красак на грудзях.Лынькоў./уперан.ужыв.Два дні неба над пасёлкам было зацягнута хмарамі. Яны ахуталі шэрым вэлюмам вяршаліны гор.Бяганская.
[Іт. velo ад лац. velum — заслона.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе пры абмеркаванні якіх‑н. пытанняў (навуковых, палітычных і пад.). Вострая палеміка. Весці палеміку. □ У некаторых творах Глебкі пачатку 30‑х гадоў узмацняецца адкрытая палеміка з прыхільнікамі абстрактнай рамантыкі.Гіст. бел. сав. літ.У арыгінальнай «Гісторыі вёскі Пількаўшчына» [М. Танка] за тонкай іроніяй праглядвае палеміка з вульгарызатарамі айчыннай гісторыі.Рагойша.
[Ад грэч. polemikos — варожы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́тэль, ‑я, м.
1. Інструмент у выглядзе лапатачкі для накладвання і выраўноўвання шпаклёўкі (у 2 знач.).
2. Інструмент мастака-жывапісца, які мае выгляд лапатачкі з вельмі тонкай і гнуткай сталі для раўнамернага накладвання фарбы на палатно ці расцірання на палітры.
3. У медыцыне — інструмент у выглядзе лапатачкі, якім карыстаюцца пры хірургічных аперацыях, аглядзе зева і інш.
[Ням. Spatel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗО́МЕРФЕЛЬД ((Sommerfeld) Арнольд) (5.12.1868, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія —26.4.1951),
нямецкі фізік-тэарэтык, заснавальнік мюнхенскай школы тэарэт. фізікі. Чл.-кар. Берлінскай АН (1920), замежны чл.АНСССР (1929). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1891). З 1891 працаваў у розных ВНУ Германіі, у 1908—40 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па квантавай тэорыі атама, спектраскапіі, электроннай тэорыі металаў. Рашыў задачу аб выпрамяненні вертыкальнага дыполя, які знаходзіцца на мяжы 2 асяроддзяў (1909), удакладніў мадэль атама Бора і стварыў тэорыю тонкай структуры спектра вадародападобных атамаў (1916), распрацаваў тэорыю тармазнога выпрамянення электронаў (1931). Аўтар падручнікаў па тэарэт. фізіцы.
Тв.:
Рус.пер. — Пути познания в физике. М. 1973.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 391—392.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЕ́ВІЧ (Галіна Анатолеўна) (н. 30.1.1922, г. Віцебск),
бел. мастачка дэкар.-прыкладнога мастацтва, жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1951). У 1957—85 гал. мастак Мін-ва прам-сці буд. матэрыялаў БССР. Распрацоўвала ўзоры вырабаў са шкла і хрусталю, якія вылучаюцца тонкай каларыстычнай гамай і вытанчанасцю форм («Прыцемкі», 1968; «Цюльпаны», 1969; «Лета», 1971; «Вячэрні», «Святочны», абодва 1972; «Вясна», 1973; «Зарыва», 1975; «Святлафоры», 1976; «Серабрысты іней», 1980; «Зімовая казка», «Папараць-кветка», усе 1982). Туалетны набор «Фіялетавы» (1957) адзначаны бронз. медалём на міжнар. выстаўцы ў Бруселі. Тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя юбілейным датам: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружба народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982), «Слава гераічнаму Мінску» (1983). Аўтар жывапісных работ «Іслач», «Траццякоўшчына» (абедзве 1955), «Родная Беларусь» (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЯ́НА (Maiano),
італьян. архітэктары і скульптары эпохі Ранняга Адраджэння; браты. Нарадзіліся ў г. Таскана (Італія):
Джуліяна да М. (1432—17.10.1490). Паслядоўнік традыцый Ф.Брунелескі, імкнуўся да складаных прасторавых вырашэнняў, дэкаратыўнасці арх. вобразаў: Палацца Спанокі ў Сіене (з 1473), сабор у Фаэнцы (1474—86), Порта Капуана ў Неапалі (1484). У тэхніцы разьбы па дрэве ці інтарсіі ствараў дэталі ўбрання цэркваў і грамадскіх будынкаў. У 1477—90 кіраваў буд-вам сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі.
Бенедзета да М. (1442—24.9.1497). Вучыўся ў брата Джуліяна. Яго творы адметныя тонкай гармоніяй, вытанчанасцю скульпт. і арх. дэталей: кафедра ў царкве Санта-Крочэ (1472—76), Палацца Строцы (з 1489, скончаны арх. Кранакам) у Фларэнцыі, тэракотавыя партрэтныя бюсты Ф.Строцы (каля 1490), А.Вані (1493) і інш.