ГЕМАТАКСІЛІ́Н (ад гемата... + грэч. xylon драўніна),
фарбавальнік расліннага паходжання. Атрымліваюць экстракцыяй эфірам з драўніны кампешавага дрэва. Выкарыстоўваюць у мікраскапічнай тэхніцы для афарбоўкі раслінных і жывёльных тканак у сіні і сіня-чорны колер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інды́гавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да індыга. Індыгавая вытворчасць.
2. Цёмна-сіні, кубавы. Індыгавая фарба. Індыгавы колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіне...(атаксама сіня...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сіні», напрыклад: сінегаловік і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінь, ‑і, ж.
1.Сіні колер. Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі.Звонак.Не абняць, не змераць вокам Шыр палёў і неба сінь.Хведаровіч.Вочы ў мяне Не згубілі яшчэ сваю сінь.Танк.// Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра неба, мора, паветра). З аднаго боку — шырачэзная марская сінь, з другога — неаглядныя прасторы Калхідскай нізіны.Самуйлёнак.Каб толькі там, дзе ясені Вартуюць сінь высокую, Не чуць, як хтосьці ў засені Заве любоў далёкую.Гілевіч.//Сіні туман, смуга. Вочы яе блукалі па абшары і нічога, апрача мутнаватай сіні, не бачылі.Бядуля.Па мокрай сенажаці.. [Гэлька] ішла ціхімі крокамі, шукаючы вачыма ў туманнай сіні якую-небудзь будыніну.Чарот.// Пра вечар, ранак. Сінь за акном пагусцела, дрэвы згорбіліся.Шашкоў.Развіталіся яны на золку, калі сінь за акном парадзела.Карпаў.
2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер. Медная сінь. Жалезная сінь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антацыя́н
(ад гр. anthos = кветка + kyanos = сіні)
сіні, чырвоны або фіялетавы пігмент у клетачным соку многіх раслін, напр. у пялёстках многіх кветак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАГАХВО́СТЫ (Sificoidea),
надсямейства насякомых падатр. сядзячабрухіх атр. перапончатакрылых. 2 сям., каля 200 відаў. На Беларусі найб. трапляюцца Р.: вялікі хвойны, або Р.-гігант (Serix gigas, або Urocerus gigas), сіні хваёвы (Sirex juvencus, або Paururus juvencus), бярозавы (Tremex tuscicornis). Пераносчыкі чырв. гнілі драўніны. Шкоднікі лесу.
Даўж. да 6 см. Цела цыліндрычнае. У самак на канцы брушка доўгі яйцаклад, падобны на рог (адсюль назва). Вусікі шчацінкападобныя. Ротавыя органы грызучыя. Ногі бегальныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі белаватыя з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, цыліндрычныя, выгнутыя, з 3 парамі рудыментарных грудных ног і вострым адросткам на заднім канцы цела.
С.Л.Максімава.
Рагахвосты: 1 — вялікі хвойны (а — дарослая самка; б — лічынка); 2 — сіні хваёвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПФІ́Р (грэч. sappheiros ад стараж.-яўр. — сапір, магчыма, ад стараж.-інд. sanipriya літар. — любімы Сатурнам),
мінерал, празрыстая разнавіднасць карунду любога колеру, акрамя чырвонага (гл.Рубін). Сінганія трыганальная. Крышталі выцягнутыя бочкападобныя або дыпірамідальныя. Колер пераважна сіні, а таксама фіялетавы, жоўты, аранжавы (падпараджа), зялёны, ружовы або бясколерны (лейкасапфір). Утвараецца як магматычны мінерал у выглядзе парфіравых украпанікаў у базальтах, лампрафірах, шчолачных пегматытах і пры гідратэрмальна-метасаматычных працэсах. Прамысл. радовішчы — элювіяльныя, элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Прыродны сіні С. — каштоўны камень 1-га парадку, астатнія колерныя разнавіднасці — 2-га парадку. Сінтэзуецца ў прамысл. маштабах. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, лейкасапфіры — у эл.-тэхн. прам-сці. Радовішчы ў Індыі, Бірме, Танзаніі, Аўстраліі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ультрамары́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ультрамарыну. Ультрамарынавая фарба.
2. Які мае колер ультрамарыну; ярка-сіні. Ультрамарынавае неба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́кмус, -у, м. (спец.).
Фарбавальнае рэчыва, якое змяняе колер насычанай ім паперы пад дзеяннем кіслот на чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў — на сіні колер.
|| прым.ла́кмусавы, -ая, -ае.
○
Лакмусавая папера — папера, пакрытая лакмусам.
◊
Лакмусавая паперка — сродак выяўлення, праверкі адносін паміж кім-н. і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сіневаро́ць ‘пралеснік шматгадовы, Mercurialis perennis L.’ (гродз., маг., Кіс., Байк. і Некр.). Да сіні і ‑варочаць; магчыма таму, што расліна пры сушцы набывае сіні або фіялетавы колер; гл. Нейштадт, Определитель, 371 і наст. Параўн. балг.син отврат ‘расліна, якая ў вадзе набывае сіні колер’ з той жа ўнутранай формай. Рус.синеворо́т, во́рот сини ‘казялец едкі’, якая, паводле Аненкава (290), часта ўжываецца ў чараўніцтве і таму, відаць, ад приворот ‘нагавор; прыварот, прычароўванне’.