КАРМАЛЮ́К (Усцім Якімавіч) (10.3.1787, с. Галоўчынцы, цяпер Кармалюкава Жмерынскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 22.10 1835),
кіраўнік сял. руху на Украіне ў 1-й пал. 19 ст. У 1812 за непадпарадкаванне памешчыку аддадзены ў салдаты, уцёк. У 1814 узначаліў сял. паўстанцкі рух, які ахапіў значную ч. Падольскай губ., у 1830—35 пашырыўся на тэр. Кіеўшчыны і Бесарабіі (20 тыс. паўстанцаў). Адабраныя ў памешчыкаў маёмасць і грошы К. раздаваў прыгонным. 4 разы быў прыгавораны да катаргі, пасля ўцёкаў з Сібіры зноў працягваў барацьбу. Забіты з засады. Пра К. складзены ўкр.нар. песні і паданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ДКА,
1) малое судна (вёславае, ветразевае або маторнае). Вядомая з неаліту. На Беларусі здаўна бытавалі Л., выдзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, човен, дуб), з 2-й пал. 19 ст. дашчаныя з прамымі і разагнутымі бартамі. Спараныя Л. з дашчаным насцілам служылі паромам. Многія народы вырабляюць Л. з кары дрэў («веткі», «амарочкі» народаў Сібіры, «пірогі» лясных індзейцаў Паўн. Амерыкі і інш.), са скур марскіх жывёл («байдаркі» алеутаў, «каякі» эскімосаў). У наш час Л. пашыраны ў вяслярным спорце і турызме. Іх вырабляюць з лёгкіх метал. сплаваў, пластмас, гумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́ЙКА (Зыгмунт) (Мінейка Газдава Сігізмунд Станіслававіч, псеўд.Баравы, 1840, в. Зялёны Бор Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., паводле інш. звестак Вільня — 27.12.1925),
удзельнік паўстання 1863—64. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Парыжы (1868). У 1861 вёў рэв. агітацыю сярод сялян Ашмянскага пав., у 1863 у атрадах М.Лянгевіча, паўстанцкі ваен. начальнік Ашмянскага пав., камандзір атрада. 3.6.1863 атрад разбіты пад Расолішкамі, М. схоплены і прыгавораны да 12 гадоў катаргі. У Сібіры адзін з кіраўнікоў рэв. арг-цыі ссыльных. У 1865 уцёк за мяжу. З 1891 у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт. Ганаровы грамадзянін Грэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЁНТАК (Казімір) (н. 21.10.1914, г. Валга, Эстонія),
рымска-каталіцкі царк. дзеяч Беларусі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску (1939). У 1939—44 в.а. пробашча парафіі ў Пружанах. У крас. 1941 арыштаваны і зняволены на 2 месяцы ў брэсцкую турму. У снеж. 1944 зноў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў, зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. Пасля вызвалення 16.6.1954 вярнуўся да пастырскай дзейнасці, з 1.12.1954 пробашч парафіі ў Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт мінска-магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай рымска-каталіцкай епархіі. 26.11.1993 ад папы Іаана Паўла 11 атрымаў званне кардынала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
леўзе́я
(н.-лац. leuzea, ад гр. leusso = гляджу)
травяністая расліна сям. складанакветных з пёрыста-рассечаным лісцем і фіялетавымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Сібіры і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая; маралавы корань.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць.Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУСЬНА́ФТА»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі па нафтаздабычы і правядзенні геолага-пошукавых работ на нафту і газ. Створана ў 1966 у Гомелі. У 1970—80-я г. ў складзе «Беларуськалій» дзейнічала Бел. падраздзяленне буравых работ па прабіванні нафтавых свідравін у Зах.Сібіры. Першая прамысл. здабыча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыцкім радовішчы нафты. У 1978 у эксплуатацыі было 20, у 1995 — 37 радовішчаў. За 1965—95 здабыта 100 млн.т нафты (перададзены Гомельскаму ўпраўленню нафтаправода «Дружба») і 4,84 млрд.м³ спадарожнага газу. Найб. ўзровень нафтаздабычы быў у 1975 — амаль 8 млн.т. У 1995 здабыта 1,9 млн.т нафты.
Да арт.«Беларусьнафта». Мантаж буравой вышкі на Рэчыцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСО́ВІЧ (Канстанцін Адамавіч) (21.5.1869, в. Акцябр Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1919),
бел. прыродазнавец, геолаг, географ і хімік; заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі Еўрап. Поўначы і Запаляр’я Усх.Сібіры. За ўдзел у рэв. руху ў 1894 арыштаваны, у ссылцы ў Архангельскай губ. (1896—99). Даследаваў чацвярцічныя адклады, узначальваў партыю Рус. палярнай экспедыцыі на Новасібірскія а-вы (1900—02). Вывучаў геалогію Хараўлахскіх гор і нізоўяў Лены (1908—09), збярог шкілет і рэшткі Ляхаўскага маманта (Нац. музей гісторыі прыроды, Парыж). Займаўся чацвярцічнай геалогіяй Паволжа і Кубані. Імем Валасовіча названы мыс на в-ве Бальшавік у архіпелагу Паўн. Зямля, выкапнёвыя расліны і жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЦІ́М,
рака ва Усх.Сібіры, правы прыток Лены, у Рэспубліцы Бурація, на мяжы яе з Чыцінскай вобл. і ў Іркуцкай вобл. Расіі. Даўж. 1837 км, пл.бас. 225 тыс.км². Утвараецца пры зліцці р. Віцімкан і Чына. Цячэ па Віцімскім пласкагор’і, Станавым нагор’і і ўскраіне Патамскага нагор’я. Утварае парогі, пры ўпадзенні ў Лену (двума гал. рукавамі) — дэльту. Асн. прытокі: Цыпа (злева), Калар (справа). Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з пачатку ліст. да 2-й дэкады мая. Сярэдні расход вады каля г. Бадайбо 1520 м³/с. Суднаходная на 300 км ад вусця. У бас. ракі радовішчы золата, слюды. На Віціме — г. Бадайбо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯГЕ́ЛІН Аляксандр Іванавіч [1800—1859 (1860?)], удзельнік руху дзекабрыстаў. Выхоўваўся ў 1-м кадэцкім корпусе. З 1822 паручнік. З 1823 у Літ. піянерным батальёне (Беластоцкая вобл.). Уваходзіў у навагрудскую масонскую ложу «Вузел адзінства». Адзін з арганізатараў тайнага т-ва«Ваенныя сябры». Удзельнік Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825, агітаваў салдат не прысягаць Мікалаю I, сарваў прысягу салдат сваёй роты, спрабаваў узняць паўстанне ў інш. часцях. 26.12.1825 арыштаваны, пазбаўлены дваранства і прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфірмацыі (1827) сасланы на 10 гадоў на катаргу з наступным пасяленнем у Сібіры. У 1837 па ўласнай просьбе накіраваны на службу радавым у Каўказскі асобны корпус, у 1843 звольнены ў адстаўку.