афіябо́л
(н.-лац. ophiobolus)
сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на адмерлых сцёблах і лісці пераважна травяністых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біято́ра
(н.-лац. biatora)
накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на кары дрэў, балотах, тарфяной глебе, валунах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гінья́рдыя
(н.-лац. guignardia)
сумчаты грыб сям. батрыясферыевых, які развіваецца на адмерлым лісці вольхі, на пшаніцы, ячмені, жыце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артапірэ́нія
(н.-лац. arthopyrenia)
накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які расце на кары дуба, вольхі, ліпы, вішні, таполі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ва́льса
(н.-лац. valsa)
сумчаты грыб сям. вальсавых, які развіваецца на галінках і ствалах лісцевых дрэў і кустоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геагло́с
(н.-лац. geoglossum)
сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на балотах і на глебе ў вільготных лясах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нейраспо́ра
(н.-лац. neurospora)
сумчаты плесневы грыб сям. сардарыевых, які развіваецца на глебе і на экскрэментах траваедных жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пунктэ́лія
(н.-лац. punctelia)
ліставаты сумчаты лішайнік сям. пармеліевых, які расце ў вільготных лісцевых лясах на ствалах Дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сарда́рыя
(н.-лац. sordaria)
сумчаты грыб сям. сардарыевых, які развіваецца ў глебе, на экскрэментах жывёл, адмерлых рэштках раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скутэлі́нія
(н.-лац. scutellinia)
сумчаты грыб сям. піранемавых, які трапляецца на гнілых галінках і драўніне ў вільготных лясах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)