с пе́рвого знако́мства з пе́ршай сустрэ́чы, з пе́ршага знаёмства;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэба́ты, ‑аў; адз.няма.
Абмеркаванне якога‑н. пытання; спрэчкі. Пасля даклада пачаліся дэбаты. Спыніць дэбаты. □ Пазіраючы ажыўлены рух навакол парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі .. пагадненняў.Лынькоў.
[Фр. debats.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спыніцца, перастаць дзейнічаць.
Вечарам дождж суняўся.
На душы не сунімаецца трывога (непакоіць, турбуе).
3. Перастаць рухацца; спыніць рух, ход.
Мапеды звярнулі ў лес і суняліся.
|| незак.суніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
затрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перашкодзіць руху каго‑, чаго‑н., прымусіць застацца дзе‑н. Затрымаць машыну. Затрымаць снег на палях. □ Лабановіч накіраваўся да дзвярэй, каб падацца на вуліцу, але Саханюк затрымаў яго.Колас.Іван Рыгоравіч затрымаў клас пасля ўрокаў.Якімовіч.//Спыніць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (погляд, позірк). Алена бездапаможна аглянулася вакол і затрымала позірк на Таццяне.Шамякін.//перан. Адтэрмінаваць што‑н., перашкодзіць чаму‑н. Дажджы затрымалі сяўбу. Затрымаць пуск электрастанцыі.//перан.Спыніць ход, рост, развіццё чаго‑н., перашкодзіць чаму‑н. Халады затрымалі рост раслін.// Запаволіць або спыніць на пэўны час. Затрымаць дыханне.
2. Не аддаць, не выдаць у тэрмін. Затрымаць зарплату.
3. Узяць пад варту; арыштаваць. Затрымаць злачынца. Затрымаць парушальніка граніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Спыніць або прыпыніць якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н.; перашкодзіць чаму‑н. Настаўнік геаграфіі перапыніў расказ, падышоў да стала.Гамолка.Відаць, дождж перапыніў уборку: у далечыні.. нерухома стаяў камбайн.Шамякін.// Перабіць (размову, гутарку). Перапыніць апавядальніка. Перапыніць на слове.
2.Спыніць, затрымаць у час руху. [Паліна] яшчэ раз працягнула руку да бутэлькі, але.. [немец] перапыніў: — Чакай...Новікаў.Каля Дзвюх Хат іх перапыніў патруль і сказаў зайсці ў кавалёву хату.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закажане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.Спыніць рост, трапіўшы ў неспрыяльныя ўмовы; зачахнуць, здрабнець. Цяля закажанела. □ — Не падкармілі, Параска, палетак у час, закажанеў лён, — сказала Васіліна, не хаваючы сваёй нездаволенасці.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́МЕНЬ-КАШЫ́РСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
баі партыз. брыгады імя Молатава супраць ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну 22.7.1943 на чыг. ст. Камень-Кашырскі Валынскай вобл. (Украіна) і 23.7.1943 на ст. Янаў-Палескі Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Задачай аперацыі было знішчыць варожы гарнізон на ст. Камень-Кашырскі і спыніць рух эшалонаў праціўніка. Атрад імя Суворава (70 байцоў, камандзір А.С.Кузічкін) скрытна зрабіў 55-кіламетровы марш і раптоўным ударам у ноч на 22 ліп. знішчыў станцыйныя збудаванні, склады з маёмасцю чыгункі. Развіццём аперацыі з’явіўся удар па ст. Янаў-Палескі 23 ліп. атрадам імя Чапаева (камандзір І.С.Зайкоў). Партызаны спалілі дэпо з 3 паравозамі, цыстэрну з гаручым. У выніку аперацыі ўчастак чыгункі Камень-Кашырскі—Янаў-Палескі быў надоўга выведзены са строю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ БОЙ 1941 Адбыўся паміж партызанамі Любанскага р-на Мінскай вобл. і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у г.п. Любань 7 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваны Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. Ліквідацыя гарнізона была даручана 5 партыз. групам, якія ўзначальвалі А.І.Далідовіч, А.І.Мілевіч, А.І.Патрын, М.М.Розаў і Г.М.Сталяроў. Тры групы павінны былі штурмаваць аб’екты ў пасёлку, задача дзвюх — спыніць дадатковыя сілы праціўніка, што маглі прыйсці на дапамогу гарнізону з г. Слуцка і г.п. Урэчча. Напярэдадні была нейтралізавана любанская паліцыя. 7 ліст. штурмавыя групы раптоўна ўварваліся ў Любань і атакавалі ворага. У выніку двухгадзіннага бою партызаны поўнасцю разграмілі гарнізон, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, прадуктаў і адзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Міхаіл Міхайлавіч (28.11.1959, в. Бярэжцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 7.9.1977),
юнак, які цаной свайго жыцця выратаваў людзей ад смерці. З 1974 вучыўся ў Аршанскім пед. вучылішчы. У вер. 1977 у час работы на ўборцы бульбы ў калгасе «Прагрэс» Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. заўважыў на транспарцёры бульбаўборачнага камбайна праржавелы артыл. снарад, які рухаўся ў барабан агрэгата. Спыніць машыну было позна. М. падхапіў смяротны груз на рукі і пабег далей ад людзей. Выратаваў іх, але выбухам быў смяротна паранены сам. За мужнасць і самаадданасць, выратаванне жыцця калгаснікаў і навучэнцаў М. ў кастр. 1977 пасмяротна ўзнаг. ордэнам Чырв. Зоркі. У г. Жыткавічы яму ўстаноўлены помнік (1981), яго імя насілі піянерскія дружыны, цеплаход. Подзвігу М. прысвечана п’еса М.Саенкі «Спытай сябе».