метэаралагічная прылада для вымярэння альбеда. Працуе на прынцыпе інтэгральнага шаравога фатометра. Альбеда зямной паверхні вымяраюць паходным альбеда — спалучэнне двух піранометраў; прыёмная паверхня аднаго з іх павернута да Зямлі і ўспрымае рассеянае святло, другога — да неба і рэгіструе падаючае выпрамяненне. Карыстаюцца і адным піранометрам, прыёмная паверхня якога паварочваецца то ўніз, то ўгару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАКАБЛУ́КА»,
бел.нар. парны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.В.Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАХРЭ́ЗА (ад грэч. katachrēsis злоўжыванне),
спалучэнне несумяшчальных у сваім асн. значэнні слоў, паняццяў, выразаў, якое стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства. Пашырана ў гутарковай мове, найб. у фразеалагізмах: «языком малоць», «зубы на сонцы грэць», «ветрам падшыты» і інш. Вядома ў бел. вусна-паэт. творчасці. У л-ры ўзбагачае маст. выразнасць тропаў, надае ім эфект эмацыянальнай нечаканасці і навізны. Гл. таксама Аксімаран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЯШЧЭ́ННЕў матэматыцы,
спалучэннеm элементаў, выбраных з n элементаў некаторага мноства, якое адрозніваецца ад інш. спалучэнняў якім-н. элементам ці парадкам чаргавання элементаў. Агульны лік такіх Р. Amn = n(n—1)...(n—m+1). Калі дазволіць у Р. паўтор аднаго і таго ж элемента некалькі разоў, то агульны лік Р. будзе роўны nm.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННА́Я ЛІХАМА́НКА, паліноз,
алергічнае захворванне, якое выклікаецца пылком раслін. Мае сезонны характар у залежнасці ад часу цвіцення раслін. С.л. гал. чынам выклікае пылок збожжавых, пустазелля (асабліва амброзія), некат. дрэў (бяроза, вольха, арэшнік). Праяўляецца рынітам, ларынгітам і інш. хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай астмы. Магчыма спалучэнне С.л. з харч. алергіяй. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўскра́й, прыназ.зР.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паўскрай» выражае прасторавыя адносіны; прыназоўнік «паўскрай» указвае на месца або прадмет, каля краю якога што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суку́пнасць, ‑і, ж.
Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго‑н. Мова замацоўвае кожную думку паасобку і ўсю сукупнасць думак чалавека.Юрэвіч.Колькасць запазычанай лексікі і яе характар залежаць перш за ўсё ад сукупнасці фактараў гістарычнага, культурнага і сацыяльна-эканамічнага парадку.Жураўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суме́сна, прысл.
Разам, супольна. Яны [дружбакі] — З аднаго палка. Сумесна трывогі спазналі, Ішлі па дарогах вайны.Калачынскі./ З прыназ. «з» утварае спалучэннезТ. [Егер:] — Я сам бачыў выдру, якая жыла сумесна з бабрамі ў хатцы на Бярозе, супроць вусця капала.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вірглі́на ’вяргіня’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяргі́ня (гл.). Тут адбылося выраўніванне суф. ‑іня на ‑іна. Устаўное ‑л‑ утварае больш характэрнае для бел. гаворак спалучэнне‑глі, чым гі‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашта́мт ’галоўная пошта горада’ (ТСБМ). Праз рус.почтамт або праз польск.pocztamt з ням.Postamt ’тс’. Спалучэнне‑чт‑ на бел. глебе змянілася ў ‑шт‑ (як у пошта).