Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wélttitelkämpfeplспарт.спабо́рніцтва на першынство́ све́ту
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wéttspieln -(e)s, -e гульня́, спабо́рніцтва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тэ́ніс, ‑а, м.
Спартыўная гульня з мячом і ракеткамі на пляцоўцы-корце з сеткай пасярэдзіне. Спаборніцтва па тэнісу.
•••
Настольны тэніс — тое, што і пінг-понг.
[Англ. tennis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бой, бо́ю, мн. баі́, баёў, м.
1.гл. біць.
2. Узброенае сутыкненне, бітва.
Наступальны б.
3. Барацьба, спартыўнае спаборніцтва.
Кулачны б.
4.перан. Змаганне з тым, што перашкаджае ў жыцці і працы.
Б. з недахопамі.
5.зб. Біты посуд, шкло і пад.
Цагляны б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КРЫМІНАЛЬНА-ПРАЦЭСУАЛЬНАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА.
Асноўным нарматыўным актам у сістэме крымін.-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Крымін.-працэсуальны кодэкс (КПК) Рэспублікі Беларусь, прыняты 16.7.1999. Ён замяніў КПК 1960 і стаў часткай судова-прававой рэформы, якая праводзілася ў краіне ў 1990-я г. Дзейны КПК грунтуецца на прынцыпах законнасці, прэзумпцыі невінаватасці, забеспячэння правоў і свабод грамадзян, ажыццяўлення правасуддзя толькі судом і на аснове спаборніцтва бакоў і інш. У ім пашыраны кола ўдзельнікаў працэсу і іх правы, праведзена дыферэнцыяцыя працэсуальнай формы папярэдняга расследавання і судовага разбору, па многіх пазіцыях ураўнаваны правы і абавязкі бакоў у працэсе. Па сутнасці цалкам замацоўваецца новы тып крымін. працэсу, пабудаванага на пачатках спаборніцтва, непарушнасці канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, дакладным размежаванні функцый абвінавачання, абароны і вырашэння справы. У структурных адносінах кодэкс складаецца з трох частак.
У 1-й частцы «Агульныя палажэнні» вызначаюцца задачы і прынцыпы крымін.-працэсуальнага заканадаўства ў часе і прасторы, кола ўдзельнікаў крымін. працэсу, іх прававы статус, патрабаванні да доказаў, меры працэсуальнага прымусу, парадак заяў і вырашэння хадайніцтваў і скаргаў. 2-я частка «Узбуджэнне справы» рэгламентуе парадак узбуджэння і папярэдняга расследавання крымін. справы, правядзення асобных следчых дзеянняў (допыт, вобыск, агляд і г.д.). У 3-й частцы «Судаводства» рэгламентавана працэдура разгляду і вырашэння крымін. спраў у судзе першай, касацыйнай і нагляднай інстанцый, а таксама пры праве па крымін. справах па новаадкрытых падставах. У ёй замацоўваюцца асаблівасці разгляду крымін. спраў прыватнага абвінавачання, злачынствах, здзейсненых асобамі ва ўзросце да 18 гадоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усенаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які належыць усяму народу, ахоплівае ўвесь народ. Усенароднае свята. Усенароднае сацыялістычнае спаборніцтва.// Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ. Ахова прыроды — справа ўсенародная.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
derby[ˈdɑ:bi]n.
1. the DerbyBrE дэ́рбі (скачкі)
2.спабо́рніцтва, го́нкі
3.AmE кацяло́к (галаўны ўбор)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
racing[ˈreɪsɪŋ]n.
1.спабо́рніцтва на ху́ткасць;
foot racing бег на ху́ткасць;
motor racing аўтаго́нкі
2. ска́чкі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)