ЛІПНЕ́ВІЧ (Валерый Іванавіч) (н. 21.9.1947, Мінск),
расійскі пісьменнік. Скончыў БДУ (1973). Да 1981 працаваў у Ін-це фізікі АН Беларусі, у друку. Друкуецца з 1970. Распрацоўвае свабодны верш. Паэт. зб-кам «Трава і дождж» (1977), «Цішыня» (1979), «Невядомая планета», «Дрэва і рака» (абодва 1988) уласцівы філас. светаразуменне, асэнсаванне «вечных» праблем быцця. Аўтар апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў пра творчасць Р.Барадуліна, Т.Бондар, В.Быкава, М.Танка, Я.Янішчыц і інш. На рус. мову пераклаў асобныя вершы Р.Баравіковай, Л.Геніюш, А.Глобуса, Г.Каржанеўскай, А.Куляшова, Г.Пашкова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАРАБО́ЧЫ ЧАС Уключае час, звязаны з працай (час прыбыцця на работу, абедзенны перапынак і г.д.), час вядзення хатняй гаспадаркі, карыстання паслугамі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, працы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, асабіста свабодны час і інш. Структура П.ч. разглядаецца ў залежнасці ад розных сац.-прафес. груп гар. і сельскага насельніцтва, ад велічыні і складу сям’і і інш. Прадукцыйнае выкарыстанне П.ч. садзейнічае павышэнню прафес., агульнаадук. і культ. ўзроўню, духоўнаму і фіз. ўдасканаленню асобы. Дзяржава павінна садзейнічаць стварэнню неабходных умоў, якія б спрыялі гарманічнаму і духоўнаму развіццю асобы, раскрыццю магчымасцей і таленту людзей у інтарэсах грамадства і асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛІПА́ЛЫ, прыліпалавыя (Echeneidae),
сямейства рыб атр. акунепадобных (па інш. класіфікацыі — атр. прыліпалападобных). Вядомы з эацэну (каля 50 млн.г. назад). 7 родаў, 7 (10) відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных акіянічных водах. Дарослыя асобіны прысмоктваюцца да рыб, чарапах, кітоў, днішчаў суднаў. Могуць весці і свабодны спосаб жыцця (напр., прыліпала звычайны — Echeneis naucrates).
Даўж. да 1 м. Першы спінны плаўнік перамешчаны на галаву і ператвораны ў прысосак — авальны дыск, абкружаны пругкім мускульным валікам. Промні плаўніка падзелены на 2 гарыз.ч., якія ўтвараюць на прысмоктвальным дыску быццам бы папярочныя складкі, якія ўтвараюць вакуум, калі прыўздымаюцца. Кормяцца планктонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
звя́заны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад звязаць. // Які цягне за сабой што‑н., абумоўлівае што‑н. Работа рэвізора звязана з раз’ездамі.
2.узнач.прым. Пазбаўлены свабоды, лёгкасці, натуральнасці. Звязаныя рухі.
3.узнач.прым. Злучаны з чым‑н., не свабодны. Звязаны азот. Звязаны кісларод.// Які знаходзіцца ў скрытым, патэнцыяльным стане. Звязаная энергія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свабо́дна,
1.Прысл.дасвабодны (у 3, 4, 5, 6, 7, 10, 11 і 12 знач.).
2.безас.узнач.вык. Прасторна, не цесна. У вагоне было свабодна, і.. [Рыгор са сваёю спадарожніцай] занялі ў першым ад выхаду аддзяленні два месцы пры акне.Гартны.//перан. Пра пачуццё свабоды, натуральнасці, якую хто‑н. адчувае. І з Лёнем.. [Шуры] так свабодна.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гетэ́ра
(гр. hetaira = літар. сяброўка, палюбоўніца)
1) адукаваная незамужняя жанчына ў Стараж. Грэцыі, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця;
2) кніжн. жанчына лёгкіх паводзін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
по́рта-фра́нка
(іт. porto franco = свабодны порт)
порт, горад або прыморскі раён, у межах якога ўвоз і вываз замежных тавараў робіцца без аплаты пошлін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
раздо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы. Раздольныя лугі. □ Пачыналася касьба на раздольных прырэчных лугах, рыхтаваліся да жніва.Хадкевіч.Прыедуць сябры. На зары У стэпе раздольным, цалінным — Ураз загудуць трактары, Запахне раллёй і бензінам...Вярцінскі.
2.перан.Свабодны, лёгкі. З раніцы да позняга вечара ішло ваеннае вучэнне, скончылася вольніца, раздольнае казацкае жыццё.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Умацаваць што‑н. цаглянай кладкай і растворам цэменту, гліны і пад. Душу ўкладваў.. [Апанас] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю, як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну.Васілевіч./уперан.ужыв.Як толькі .. [мароз] надзейна ўмуруе пруток, да яго прывязваецца свабодны канец лескі.Матрунёнак./убезас.ужыв.За ноч рэчку ўмуравала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зялёны, -ая, -ае.
1. Колеру травы, лісця.
Зялёная тканіна.
Зялёная фарба.
2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).
З. твар.
3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).
Зялёныя насаджэнні.
З. корм.
4. Недаспелы, няспелы.
Зялёныя яблыкі.
Журавіны яшчэ зялёныя.
5.перан. Нявопытны з прычыны маладосці.
З. падлетак.
Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).
◊
Зялёная вуліца — ужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)