электраперада́ча, ‑ы, ж.
1. Перадача электрычнай энергіі на адлегласць.
2. Комплекс спецыяльных устройстваў для такой перадачы. Гай па памяці назваў некалькі прозвішчаў рабочых з лініі электраперадачы. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬНЫ (сапр. Ажгірэй) Анатоль Іўсцінавіч
(2.12.1902, ст. Пухавічы Мінскай вобл. — 29.10.1937),
бел. пісьменнік. Засл. дз. маст. Беларусі (1935). Вучыўся ў БДУ. Літ. дзейнасць пачаў у 1921. У зб-ках вершаў «Камсамольская нота» (1924, з А.Александровічам), «Чарнакудрая радасць» (1925), «Табе» (1927) услаўляў рэв. здзяйсненні. У паэт. стылістыцы Вольнага абстрактна-сімвалічная фразеалогія, штучныя неалагізмы. У некаторых ранніх вершах сум, летуценнасць. Прыгодніцкая аповесць «Два» (1924—25) прысвечана барацьбе супраць польск. акупантаў, аповесць «Антон Савіцкі» (1927) — грамадз. вайне. Штучнасць у падачы асобных фактаў і падзей, неглыбокае раскрыццё псіхалогіі герояў зніжалі маст. вартасці твораў. Аўтар паэмы «Кастусь Каліноўскі» (1925), незакончаных паэм «Сінія кветкі», «Лэя» (абедзве 1926). Адзін з аўтараў рамана «Ваўчаняты» (1925, з Александровічам і А.Дударом). Пісаў гумарэскі і фельетоны (зб. «Суседзі», 1932, пад псеўд. Алёша), драматызаваныя агітжарты, п’есы (камедыя «Ратуй, божа!», 1932, з. Р.Кобецам), сцэнарыі фільмаў («Атэль «Савой», «У агні народжаныя», 1930; «Сонечны паход», 1931, «Новая радзіма», 1935, і інш.). У 1936 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.
І.У.Саламевіч.
т. 4, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЕ́ВІЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
баі партыз. атрадаў па адначасовым разгроме варожага гарнізона ў вёсцы і на чыг. ст. Сінкевічы Ленінскага р-на Пінскай вобл. 30 кастр. ў Вял. Айч. вайну. План аперацыі з мэтай зрыву руху паяздоў па чыгунцы Брэст—Гомель распрацаваў штаб Пінскага партыз. злучэння. Гарнізон і станцыя (больш за 100 гітлераўцаў) былі ўмацаваны дзотамі, узброены станковымі і ручнымі кулямётамі. Аперацыю праводзілі партыз. атрады імя М.Шыша (камандзір М.І.Герасімаў) і «Пятровіча» (А.П.Савіцкі). Групы прыкрыцця вывелі са строю тэлеф.-тэлегр. лінію сувязі, грунтавыя дарогі і чыгунку на падыходах. На досвітку ўдарныя групы разграмілі ў вёсцы паліцэйскі ўчастак, камендатуру, на станцыі падпалілі састаў з боепрыпасамі, ад узрываў якога былі знішчаны станцыйныя пабудовы і чыг. палатно. У ходзе гадзіннага бою падарваны 3 чыг. і 4 масты на грунтавых дарогах, знішчана 3 км тэлеф.-тэлегр. лініі сувязі, спалены лесапільны і малочны з-ды, будынкі акупац. улад, на працяглы час спынены рух на чыгунцы.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
т. 14, с. 401
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аштрафава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., каго.
Накласці штраф на каго‑н. [Аб’ездчык] лаяўся і крычаў, што аштрафуе нас [сям’ю Шуканоў], бо нам выпісана два кубаметры, а нарыхтавалі мы ўдвая больш.. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм. Тое, што і крапіна. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі крапкамі на крыльцах. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выслухаць каго‑н. або што‑н. (на сходзе, пасяджэнні і пад.). Заслухаць справаздачу. □ Старшынёй абралі Ніну. Заслухалі Туміліна і Баўтрукова. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захалада́ць, ‑ае; зак., безас.
Разм. Стаць халадней; пахаладаць. Узняўся вецер, у лясах загуло, к вечару захаладала. Чорны. Зноў захаладала, нават падкінула сняжку трошкі; ночы былі ясныя, зорныя. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляха́, ‑і, ДМ лясе; мн. лехі, лёх; ж.
Абл. Невялікая градка. Ля кустоў агрэсту, у кутку саду, за студняй, поркалася гаспадыня, відаць, нешта саджала на лехах. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаго́р, ‑а, м.
Схіл гары, пагорка. Падняцца па касагоры. □ Вучні кінуліся па касагоры ўніз да вады. Шамякін. Ахутаныя зелянінай садоў, дамы нібыта па прыступках узбіраліся на касагор. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панабіва́цца, ‑аецца; зак.
Набіцца, налезці куды‑н. у вялікай колькасці — пра многае. У шчыліны паміж дошкамі панабіваўся снег. Савіцкі. // Разм. Сабрацца ў вялікай колькасці. Панабівалася народу ў клуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)