1. Прыплысці з розных бакоў у адно месца. Качкі сплыліся разам.//перан. Злучыцца, сабрацца ў адным месцы. Як толькі Міхалючок і Іллюк, вывесіўшы газету, адышліся на другі бок вуліцы і селі на прызбу, каб глядзець, што будзе рабіцца ля газеты, да Ладымеравай хаты адразу паплылі людзі. Так, можна сказаць, уся вёска і сплылася.Чорны.
2.Разм. Зліцца, страціць выразнасць абрысаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Падумаўшы і зразумеўшы няправільнасць сваіх паводзін, намераў і пад., адмовіцца ад іх, змяніць іх. Ды адумалася Чапля, Што дарма за Жураўля, За балотнага суседа, Яна замуж не пайшла.Танк.
2.Разм. Выйсці з задуменнасці, усвядоміць што‑н. (пасля чаго‑н. нечаканага, раптоўнага); апамятацца, схамянуцца; сабрацца з думкамі. Сашка падышоў да самага таго стала, дае быццам быў прэзідыум. І ўжо сеўшы, ён адумаўся, што тут жа яго ніхто не ведае.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў нейкай колькасці.
Набралася поўная хата людзей.
2.чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.
Н. смеласці.
3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.
Набралася вады.
4.чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.
Н. гора.
5.чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).
Н. хваробы.
6.чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.
Н. вопыту.
7.чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем; разм.).
Грошай не н.
8.чаго і без дап. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).
Ды ты ўжо недзе набраўся.
|| незак.набіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—4, 6 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
схлу́піцца, ‑піцца; ‑пішся, ‑піцеся, ‑пяцца; зак.
Абл. Цесна збіцца; сабрацца, стоўпіцца ў адным месцы. Імкліва і заклапочана, як на трывогу, бягуць па ёй [рацэ] таўсматыя камлістыя яліны, стройныя .. красуні хвоі. Схлупяцца ў цесным месцы на заломе, стануць шчыльна ціснуцца бок да боку, аж пакуль не падбягуць плытнікі і не разарвуць залом бусакамі.Крапіва.Саламяныя накрыўкі старых хат, быццам баронячыся ад якой напасці, схлупіліся адна да адной і выдаваліся суцэльнай страхой.Сабаленка.[Лёдзя] пачакала, пакуль пасажыры схлупіліся ля выхада, і падышла да Віктара.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць вострым. Пасля абеду бацька заткнуў сякеру за пояс і з парога кінуў: — Я ў вёску, да Базыля. Навастрыць трэба.Курто.
2.перан. Зрабіць больш адчувальным. Аўгіння Цітаўна прыўзняла галаву, навастрыла слых.М. Ткачоў.
•••
Навастрыць вушы — пачаць уважліва прыслухоўвацца; насцеражыцца. Максімка раскрыў галаву і навастрыў вушы, бо яму цяпер не відно было, што робяць маці з дзядзькам.Сабаленка.Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам.. Гнеды навастрыў вушы, зафыркаў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.
1. Паставіць подпіс для пацвярджэння, пасведчання чаго‑н. Шафёр працягнуў Веньяміну дарожны ліст. — Падпішыце. Мне на базу трэба.Навуменка.// Прыняць якія‑н. абавязацельствы, умовы і пад., змацоўваючы іх подпісам (подпісамі). Падпісаць дагавор. □ Вярнуўшыся з Прыстанькі з усімі асцярогамі, настаўнікі разышліся хто куды, з тым, аднак, каб вечарам сабрацца ў школе для абмеркавання пастановы і падпісаць яе.Колас.
2. Зрабіць які‑н. надпіс, паметку на чым‑н. Падпісаць сшытак.
3. Уключыць у лік падпісчыкаў. Падпісаць на газеты і часопісы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарасці́, ‑расце; пр. нарос, ‑расла, ‑расло; зак.
1. Вырасці ў нейкай колькасці. [Аляксей Цімафеевіч:] — Шмат будзе снегу — шмат улетку нарасце збожжа і фруктаў.Паслядовіч.У апошнюю вайну не толькі лес, але і хмызняк загінуў. І зноў нарос — маладыя хвойкі, бярозкі, на палянах куп’ё зацвіло чаборам, суніцы, грыбы з’явіліся.Лупсякоў.
2. Вырасці на паверхні чаго‑н. Нарасло сала.// Паступова прыстаючы, прымярзаючы да чаго‑н., утварыць нараст. За прымаразкі на размоклых дарогах нарасла тоўстая кара голага лёду.Навуменка.
3.Сабрацца, павялічыцца (аб працэнтах, грошах і пад.). Нараслі працэнты за год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў.Шамякін.// Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Стары.. падняў галаву, нацэліўся позіркам на мае рукі.Ракітны.Дастаў мой спадарожнік фотаапарат з чамаданчыка, нацэліўся на.. домікі, а пасля ўздыхнуў, безнадзейна махнуўшы рукою.Бялевіч.
2.перан. Падрыхтавацца, сабрацца што‑н. зрабіць. Запрыкмеціўшы, што я ўпотай пачаў збіраць свае рэчы, дзядзька Харытон паклікаў мяне ў канюшню, пасадзіў на парозе, памаўчаў і запытаўся: — У дарогу, значыцца, нацэліўся?Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набіва́ццаразм.
1. (сабрацца) sich ánsammeln;
у пако́й набі́лася шмат людзе́й das Zímmer war vóller Ménschen;
2. (навязвацца) sich áufdrängen;
◊
набіва́цца на знаёмстваj-m séine Bekánntschaft áufdrängen;
набіва́цца дакаго-н.у го́сці sich (selbst) bei j-méinladen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)