цукрано́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Расліна, багатая цукрам.

|| прым. цукрано́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыкламе́н, -у, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства першакветных з яркімі кветкамі; альпійская фіялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жытня́к, -у́, м.

Шматгадовая кармавая травяністая расліна сямейства злакавых.

Ж. разросся на палетках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чумі́за, -ы, ж.

Расліна сямейства злакавых, падобная на проса.

|| прым. чумі́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

элеўтэрако́к, -у, м.

Хмызняковая расліна, якая валодае лекавымі ўласцівасцямі.

|| прым. элеўтэрако́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алігасапро́б

‘водны арганізм, які жыве пераважна ў чыстых водах: водарасць, кветкавая расліна, малюск, лічынка, рыба і інш.’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. алігасапро́б алігасапро́бы
Р. алігасапро́ба алігасапро́баў
Д. алігасапро́бу алігасапро́бам
В. алігасапро́ба алігасапро́баў
Т. алігасапро́бам алігасапро́бамі
М. алігасапро́бе алігасапро́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амфі́бія

расліна; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца па вадзе і па сушы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. амфі́бія амфі́біі
Р. амфі́біі амфі́бій
Д. амфі́біі амфі́біям
В. амфі́бію амфі́біі
Т. амфі́біяй
амфі́біяю
амфі́біямі
М. амфі́біі амфі́біях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спары́ш², -у, м.

Аднагадовая расліна сямейства драсёнавых, якая звычайна расце каля дарог.

Буяў с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купа́льнік², -у, м.

Высокая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі (скарыстоўваецца ў медыцыне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плюшч, -у́, м.

Паўзучая расліна, якая абвіваецца вакол сваёй апоры.

|| прым. плю́шчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)