блы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.).

Б. валасы.

2. Гаварыць, расказваць без лагічнай сувязі; памыляцца.

3. Памылкова прымаць адно за другое.

Б. блізнят.

4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н.

Б. словы.

Б. даты.

5. Расстройваць, разладжваць.

Б. планы.

6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелым.

Б. сляды (таксама перан.: старацца адвесці падазрэнне).

7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу.

|| зак. заблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 5 і 6 знач.), зблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—6 знач.), пераблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—4 і 6 знач.) і ублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 7 знач.).

|| наз. блы́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паста́віцца 1, ‑ставіцца; зак.

Быць пастаўленым. — Прадаў [зруб]. Яшчэ і другі, як толькі паставіцца, сплавіць. Савіцкі.

паста́віцца 2, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

Праявіць, выказаць якім‑н. чынам свае адносіны да каго‑, чаго‑н. [Нявідны] адразу паставіўся варожа да свайго допыту і ўзяў курс на тое, каб меней гаварыць і нічога не расказваць аб тым, што іх будзе найбольш цікавіць. Колас. Нарэшце і Марынка не так ужо непрыхільна паставілася да таго, што планы, пра якія.. [Паходня] гаварыў ёй пры сустрэчах і пісаў, разышліся з сапраўднасцю. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нічо́га 1,

гл. нішто ​1 (у 1 знач.).

нічо́га 2,

1. прысл. Тое, што і нішто ​2 (у 1 знач.). Жывецца мне нічога.

2. безас. у знач. вык. Хоць бы што, не шкодзіць. Усе даўно стаміліся, а яму нічога.

3. у знач. пабочн. Неістотна, не мае значэння; абыдзецца. — [Васіль:] — Калі пачаць усё расказваць, дык і жыцця не хопіць, .. я і так вас затрымаў, адарваў ад кампаніі. — Нічога, нічога, — адказвае жанчына, — расказвайце. Арабей. — Нічога, знойдзем, — прамовіў дзядзька і павёў хлопца назад у лес. — Шапка — не іголка, знойдзем... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто́сьці, кагосьці, камусьці, кагосьці, кімсьці, аб кімсьці, займ. неазначальны.

1. Невядома які чалавек; нехта. Вечарам, калі Аня, падаіўшы карову, выходзіла з хлява, яе хтосьці ціха гукнуў з цемры. Мележ. На дарозе глухой Палявой Ён [хлопчык] убачыў з сястрой Кімсьці кінуты воз. Куляшоў. // Адзін з прысутных (не ўказваючы хто). — Вады! — крыкнуў хтосьці з гурту дзяцей. Якімовіч. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад і гучна спытаў: — А што тут будзе? Шыловіч.

2. Які‑н. чалавек, усё роўна хто. Толькі часамі ім апаноўвала ажыўленне, у .. [Міхала] з’яўлялася патрэба штосьці камусьці расказваць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Малюючы, стварыць вобраз каго‑, чаго‑н. Намаляваць партрэт. Намаляваць пейзаж. □ Федзя намаляваў карабель і паказаў Алесю. Ваданосаў.

2. перан. Адлюстраваць у мастацкіх вобразах. Пісьменнік намаляваў жыццё вёскі. □ [Кузьма Чорны] намаляваў галерэю моцных духам людзей. Кудраўцаў. // Апісаць словамі. [Маці:] — Уяўляю, якія карціны на .. лекцыі намаляваў наш Апанас Дзянісавіч! Пра машыны ён гатоў расказваць цэлымі днямі. Даніленка. // Уявіць у думках. Па радыё выконвалася п’еска Шумана. Мелодыя лілася светлая і лёгкая, і стары адразу намаляваў у думках кампазітара: малады і рухавы, з тонкімі рысамі, з яснымі летуценнымі вачыма. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак., з кім і без дап.

Разм. Пачаць шчырую гаворку з кім.‑н. — Эх, і лесу ж у вас многа! — сказаў настаўнік, каб разгаварыцца з палешуком і пазнаёміцца з ім бліжэй. Колас. Разгаварыліся тады землякі пра родны горад, і выявілася, што абодва з Горкай вуліцы. Пальчэўскі. // Пачаць многа гаварыць, стаць гаваркім. — Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самай Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка. Сяргей быў не вялікі мастак расказваць. Асабліва яму цяжкавата было пачынаць, разгаварыцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́яць, ба́ю, ба́еш, бае; незак.

Разм.

1. Расказваць байкі, казкі. Як пачне [дзед Нупрэй] баяць пра добрых мядзведзяў, хітрых лісіц ды злых ваўкоў, дык пра ўсё забудзеш. Рылько. [Алена:] — Спі, мой хлопчык, ноч малая, Ходзіць вецер, казкі бае. Глебка.

2. Гаварыць, паведамляць што‑н. [Сарафіма:] — Ці то праўду Цімохаў блазюк баяў, што да цябе [Тэклі] сынок ляціць у госці? Краўчанка. [Дзядзька Раман:] — А хто ж яго ведае, — даўно было гэта, але так баюць старыя людзі. Колас. — Хадзі, паслухай, што баюць вунь, — зашаптала суседка Пётрысе, — страх які... Галавач. // Весці пустыя размовы, балакаць. Прыйшоў [Шаманскі]. Бачыць, сядзяць сабе дзядзькі на прызбе, тытунь смаляць, байкі розныя баюць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каза́ць ’выказваць у вуснай форме якія-небудзь думкі, меркаванні, расказваць, гаварыць’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; міёр., З нар. сл.; Гарэц., Касп.; палес., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Радч., Сцяшк., Шат., Яруш.), ’абавязваць, загадваць’ (БРС, ТСБМ, Нас.), ’паказваць’ (ТСБМ). Крыніцы, на жаль, вельмі неаб’ектыўна паказваюць геаграфію слова; гэта зразумела, таму што дыферэнцыяльныя слоўнікі не ўключаюць лексіку такога тыпу. У іншых слав. мовах: укр. казати ’гаварыць, абавязваць’, казатися ’паказвацца, яўляцца’, рус. казать ’паказваць’, ’гаварыць’, ’абавязваць’, ’даваць параду, вучыць’, казаться ’паяўляцца’ і інш., польск. kazaćрасказваць, настаўляць’, ’прапаведаваць’, ’абавязваць’, ’патрабаваць’, славін. kȧ̃zăc ’прапаведаваць’, каш. kazac ’прапаведаваць’, ’загадваць, абавязваць’, н.-луж. kazaś ’загадваць’, ’запрашаць’ і інш., в.-луж. kazać ’загадваць, патрабаваць’, чэш. kázati ’прапаведаваць’, ’загадваць’, славац. kázať ’загадваць’, ’чытаць пропаведзь’, славен. kázati ’паказваць’, серб.-харв. kázati ’выказаць, паказаць’, макед. каже ’выказаць’, ’паказаць’, балг. кажа ’выказаць’, ’назваць’, ’загадаць’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 169, прасл. форма гэтых слоў kazati дуратыўны дзеяслоў на ‑ati з падоўжаным каранёвым галосным а < ō. Слоўнік дапускае, што ў аснове kazati ляжыць, такім чынам, *koz‑, якое непасрэдна ў слав. мовах не зафіксавана. Магчыма, існаванне такой формы ўскосна пацвярджае быццам бы роднаснае čeznǫti, дзе, як нейкі эквівалент нулявой ступені, рэгулярнай для дзеясловаў на ‑nǫti, прысутнічае апафанічна зыходная ступень ‑e‑. Адносна семантыкі Слаўскі (2, 110) мяркуе, што зыходным значэннем было ’даць магчымасць бачыць, аглядаць’ (’даць бачыць’, ’паказаць’). Развіццё гэтага — з’яўленне значэння ’гаварыць’ (⩾ ’расказваць, загадваць’) і інш. Агульная семантыка ’звяртаць нечым увагу на што-н. (з дапамогай жэста або слоў)’. У якасці паралелі прыводзіцца лац. dīcō ’кажу’ пры грэч. δείκνῡμι, ’паказаць’ (так яшчэ ў Патабні, РФВ, III, 1880, 102–103). Трубачоў (Эт. сл., 9, 169), прымаючы такую версію, мяркуе, што на гэтай жа падставе сюды неабходна аднесці і каўзатыўнае kaziti, уласна ’меціць’ → ’псаваць’, нягледзячы на тое што kazati і kaziti звычайна разглядаюцца асобна. Ніжэй Трубачоў (там жа) падкрэслівае, што для гнязда kazati, kaziti, čeznǫti дамінуючымі і зыходнымі былі значэнні ’паказваць, рабіць знак, меціць’, па гэтай прычыне некаторыя з і.-е. паралелей нельга лічыць надзейнымі. Для слав. kazati мяркуецца сувязь з і.-е. *k​ek̑, *k​ok̑‑ ’блішчаць, паказвацца; бачыць’ (Слаўскі, 2, 110). З лексемных адпаведнікаў можна прывесці ст.-інд. kā́śate ’з’яўляецца, блішчыць’, ст.-іран. čašte ’ён вучыць’, ākasat ’(ён) пабачыў’, грэч. τέχμαρ ’знак, прыкмета’. Што ж датычыцца адзначаных у славянскіх мовах значэнняў, то пры іх аналізе, на думку Слаўскага (там жа), неабходна лічыцца з магчымым уплывам прыставачных утварэнняў. Параўн. яшчэ Махэк₂, 246, дзе прапануецца выводзіць слав. kazati з і.-е. *kās, аб чым можна меркаваць, параўноўваючы слав. kazati са ст.-інд. śās‑ti ’паказвае, папракае, павучае і інш.’ Аднак гэта версія мала пераканаўчая па прычыне неадэкватнасці фанетыкі слав. і ст.-інд. слоў. Няясныя магчымыя трансфармацыі фанетыкі і для Махэка, і таму ён дапускае адваротны ўплыў на kazati прасл. kaznь (гл. Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

detail

[ˈdi:teɪl]

1.

n.

1) падрабя́знасьць, дэта́ль, ча́стка f.

to go into details —

а) паглыбля́цца ў падрабя́знасьці

б) грунто́ўна разгляда́ць

2) падрабя́зная справазда́ча; дэталіза́цыя f.

in detail — падрабя́зна

3) Milit. нарад -у m., кама́нда f.

2.

v.t.

1) падрабя́зна раска́зваць, увахо́дзіць у падрабя́знасьці

2) Milit. пасыла́ць, прызнача́ць у нара́д, кама́нду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

blue2 [blu:] adj.

1. сі́ні, блакі́тны;

dark/navy blue цёмна-сі́ні

2. пасіне́лы, ссіне́лы;

go blue with cold пасіне́ць ад хо́ладу

3. infml хму́рны, су́мны, прыгне́чаны;

He’s been feeling blue this week. У яго хандра гэты тыдзень.

4. непрысто́йны, паха́бны;

tell blue jokes раска́зваць непрысто́йныя анекдо́ты

do smth. till one is blue in the face infml рабі́ць што-н. да пасіне́ння;

once in a blue moon infml ве́льмі рэ́дка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)