ДАШКЕ́ВІЧ (Мікалай Паўлавіч) (16.8.1852, в. Бяжоў, Жытомірская вобл., Украіна — 2.2.1908),
украінскі і расійскі гісторык і літаратуразнавец; прадстаўнік культ.-гіст. школы і параўнальна-гіст. метаду ў літаратуразнаўстве. Акад.Пецярб.АН (з 1907). Скончыў Кіеўскі ун-т (1873), потым прафесар у ім. Даследаваў гісторыю Паўд. Расіі і ВКЛ, у т. л. Беларусі. Удакладніў храналогію некат. падзей, асветленых у Галіцка-Валынскім летапісе, выказаў здагадку, што летапісная Літва знаходзілася ў вярхоўі Нёмана. Аўтар прац пра рус. былінны эпас, творчасць рус. і ўкр.пісьменнікаў.
сербалужыцкая перакладчыца. Працавала выкладчыцай рус. мовы ў школе, у газ. «Nowa doba» («Новы час»), у Доме сербалужыцкага нар. мастацтва. Перакладае творы рус., класічнай л-ры, чэш. і ням.пісьменнікаў. На верхнялужыцкую мову пераклала асобныя творы В.Адамчыка, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, А.Жука, У.Караткевіча, М.Лынькова, І.Мележа, Б.Сачанкі, Я.Скрыгана, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш. (зб.бел.апавяд. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭ́ВУШАЎ (Васіль Іванавіч) (19.3.1915, в. Княжыцы Магілёўскага р-на — 6.3.1974),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1937). Настаўнічаў, З 1948 працаваў у газ. «Магілёўская праўда», у 1971—74 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1930 (некат. вершы падпісваў псеўд. Васіль Нёман). Аўтар зб-каў вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начны дождж» (1969), «Верасы» (1972), кніг нарысаў. У вершах апяваў хараство роднага краю, прыгажосць душы чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОНТ ЭЎКСІ́НСКІ (Pontos Euxenos літаральна гасціннае мора),
старажытнагрэчаская назва Чорнага м. Да 6 ст. да н.э. яго называлі Понтам Аксінскім (негасціннае мора). Пераназвана пасля пашырэння рэгулярных эканам. і культ. сувязей грэкаў з мясц. насельніцтвам прыпантыйскіх абласцей. Плаванне па моры лічылася цяжкім і небяспечным, да 4 ст. да н.э. плавалі недалёка ад берагоў. Шмат ант.пісьменнікаў і географаў складалі перыплы (падрабязнае апісанне ўзбярэжжа П.Э.). Феакрыт, Сенека, Лукіян называлі П.Э. Скіфскім морам. У 9 ст.н.э. яго называлі яшчэ Рускім морам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФІБЕЙЛІ́ (Нігяр Худадат кызы) (29.6.1913, г. Гянджа, Азербайджан — 1981),
азербайджанская паэтэса. Нар. паэт Азербайджана (1981). Скончыла Маскоўскі пед.ін-т (1936). Друкавалася з 1928. Асн. тэмы яе зб-каў вершаў і паэм «Песня перамогі» (1943), «Вершы» (1952), «Даносіцца гул мора» (1964) — эмансіпацыя жанчыны, патрыятызм і стваральная праца. Пісала для дзяцей, перакладала на азерб. мову творы рус. і замежных пісьменнікаў. На бел. мову яе асобныя вершы пераклаў Ю.Свірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛХАВІ́ЦІНАЎ (Яўфімій Аляксеевіч) (у манастве Яўгеній; 29.12.1767, Варонеж — 7.3.1837),
расійскі царк. дзеяч, гісторык, бібліёграф. Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі (Масква) і наведваў лекцыі ў Маскоўскім ун-це (1784—88). У 1800 прыняў манаства; з 1822 мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, чл. Сінода. Аўтар гіст., гіст.-краязнаўчых і біябібліяграфічных прац «Гістарычнае, геаграфічнае і эканамічнае апісанне Варонежскай губерні» (1800), «Гісторыя княства Пскоўскага» (ч. 1—4, 1831), фундаментальнага «Слоўніка рускіх свецкіх пісьменнікаў, суайчыннікаў і чужаземцаў, што пісалі пра Расію» (т. 1—2, 1845) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НТЫ (грэч. Antai),
назва аб’яднання ўсх.-слав. плямёнаў у творах візант. і гоцкіх пісьменнікаў 6 — пач. 7 ст. Засялялі стэп і лесастэп паміж Днястром і Дняпром. Асн. занятак — земляробства; пераважала сельская абшчына. Працэс складвання дзяржавы, які пачаўся ў 3—4 ст., не быў завершаны. Вядомы правадыры («рэксы») антаў — Бож, Ардагаст, Пірагаст, Межамір і інш. Мелі моцную ваен. арг-цыю. У 4 ст. ваявалі з готамі, у 6 ст. — з Візантыяй і аварамі. На пач. 7 ст. аб’яднанне распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ЛАДЗЬ»
(«Byelorussian Youth»),
штоквартальны часопіс. Выдаваўся ў 1959—67, 1972—80 у Нью-Йорку на бел. і англ. мовах. Выйшлі 52 нумары. Выдаўцы: Згуртаванне бел. моладзі ў Амерыцы, Саюз бел.-амерыканскай моладзі (з № 16 за 1962). Друкаваў гіст. і літ.-маст. матэрыялы, хроніку культ. жыцця бел. эміграцыі, у т. л. моладзі і студэнцтва ў розных краінах свету, творы бел. (у т. л. эмігранцкіх) пісьменнікаў і дзеячаў культуры, успаміны. З 1972 меў англамоўную рубрыку «Амерыканцы гавораць пра Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Георгій Віктаравіч) (19.4.1894, Масква — 21.2.1972),
рус. паэт і літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Прыхільнік акмеізму, у пач. 1920-х г. уваходзіў у «Цэх паэтаў». З 1923 у эміграцыі, у Парыжы. Вядучы літаратурнага аддзела газ. «Последние новости» (1920—30-я г.). Аўтар зб-каў вершаў «Воблакі» (1916), «Чысцілішча» (1922), «Адзінства» (1967) і інш. Камернай лірыцы Адамовіча ўласцівыя матывы адзіноцтва, тугі, асуджанасці. У кн. «Адзінота і воля» (1955) артыкулы пра рус.пісьменнікаў 20 ст., у зб. «Каментарыі» (1967) эсэ пра літ. з’явы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛІЦЫЯНІ́СЦКАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
літаратура 1830—60-х г. у ЗША, звязаная з грамадска-паліт. рухам за адмену рабства (гл.Абаліцыянізм). Пачынальнік і буйнейшы дзеяч руху — журналіст і паэт У.Л.Гарысан, выдавец газ. «Liberator» («Вызваліцель», выходзіла ў Бостане ў 1831—65). Найб. вядомыя творы абаліцыянісцкай літаратуры — раманы Р.Хілдрэта «Раб, або Успаміны Арчы Мура» (1836); Г.Бічэр-Стоу «Хаціна дзядзькі Тома» (1852). Тэмы і ідэі абаліцыянізму знайшлі адлюстраванне ў творчасці амер.пісьменнікаў Г.У.Лангфела, Р.У.Эмерсана, У.Уітмена і інш.