1. Выканаць, ажыццявіць чыё‑н. патрабаванне, жаданне і пад. Задаволіць попыт спажыўцоў. □ Нікіфаровіч ахвотна задаволіў .. просьбу [Шавейкі].Броўка.// Заспакоіць, наталіць. Хлопцы ж, сярод іх і Барыс, мелі добры апетыт, але не заўсёды мелі чым яго задаволіць.Лось.Я застаюся адна. І ніяк не магу задаволіць сваю прафесійную цікавасць: з кім я еду, хто мой сусед...Васілевіч.
2. Даць, прынесці каму‑н. задавальненне чым‑н. Адказ зусім задаволіў маладую жанчыну, а Пракоп адчуў некаторую палёгку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; незак.
1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца. Тайна заставалася неразгаданай, і камандзір непакоіўся, што яна можа прынесці вялікія непрыемнасці.Шчарбатаў.Валя.. некалькі разоў набірала нумар шпіталю і, хоць адтуль казалі, што непакоіцца няма чаго, чакала страшнай навіны.Мележ.З лесу, ледзьве перастаўляючы ногі, ішлі тыя, з-за каго так непакоіліся члены групы.Новікаў.
2. Праяўляць клопат, турбавацца. Маці захадзілася каля стала, стары некуды выйшаў. Люба звярнулася да свякрухі: — Чаго вы непакоіцеся, быццам мы з галоднага краю...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.што. Разм. Надзець на сябе многа чаго‑н., накрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Ледзь толькі мы з Саўкам паспелі панацягваць на сябе коўдры, з печы пачала падаць на нас лучына.Сачанка.
3.чаго. Разм. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Панацягваць галля. □ Панацягвае [арлан] малым у гняздо ўсялякага корму ў запас, сам пад’есць і тады зноў садзіцца на беразе, п’е ваду і чысціць пер’е.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прыпарваць — прыпарыць (у 1 знач.).
2. Якое‑н. рэчыва, вадкае або цестападобнае, якое прыкладваецца гарачым да хворага месца. Маці яму і банькі ставіла і гарачыя прыпаркі рабіла, шкіпінарам націрала яго, а Лёньку з кожным днём усё больш і больш займала дух.Гроднеў.
3.перан.Разм. Лупцоўка; наганяй. — Ну і дасць жа табе бацька прыпарку, як раскажу.Пташнікаў.
•••
Як мёртваму прыпарка (паможа) — аб тым, што не можа дапамагчы, прынесці карысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ахвярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
1.каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што‑н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі.Бядуля.У гэты перыяд М. Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры.Саламевіч.
2.кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго‑, чаго‑н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго‑, чаго‑н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба...Кулакоўскі.[Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.каго-што. З сілай скінуць, зрушыць з чаго-н., адкуль-н.
Мост знесла (безас.) вадой.
Ураган знёс дах.
3.што. Разбурыць, разабраўшы, зняць з паверхні.
З. старую хату.
4.што. Тое, што і зняць (у 4 знач.).
5.каго-што. Прынесці з розных месц у адно (многае, многіх).
З. каменне ў кучу.
6.што. Адыходзячы, узяць з сабой, украсці.
З. чужую кнігу.
7.перан., што. Сцярпець, перанесці.
Моўчкі з. крыўду.
|| незак.зно́сіць, зно́шу, зно́сіш, зно́сіць.
|| наз.знос, -у, м. (да 3 знач.).
Стары дом ідзе на з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
capable[ˈkeɪpəbl]adj.
1. здо́льны, уме́лы, ке́млівы;
a capable pupil здо́льны ву́чань
2. (of) зда́тны, схі́льны (да чаго-н.), які́ паддаецца (чаму-н.);
capable of bringing happiness які́ можа прыне́сці шча́сце;
capable of every wickedness здо́льны на любу́ю по́дласць;
capable of explanation вытлумача́льны, дасту́пны для разуме́ння;
capable of improvement які́ паддаецца паляпшэ́нню, удаскана́ленню;
capable of original ideas зда́тны да арыгіна́льных ідэ́й;
Show what you are capable of. Пакажы, на што́ ты здатны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бутэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам. Пустая бутэлька. Бутэлька піва. □ Кума на просьбу паддаецца, За чарку тройчы ўжо бярэцца І толькі-толькі прыгубляе І чарку зноў не дапівае І руку цягне да бутэлькі.Колас.Паілі козліка малаком з бутэлькі, цераз соску.Брыль.// У значэнні: бутэлька віна, гарэлкі. Выпіць бутэльку. Прынесці бутэльку.
2. Руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
•••
Заглядаць у бутэлькугл. заглядаць.
Лезці ў бутэлькугл. лезці.
Паставіць бутэлькугл. паставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Штурхаючы, націснуць на каго‑, што‑н. Наперці на дзверы. Наперці на людзей.
2.чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго‑н. Наперці дроў з лесу.
3.чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго‑н. Наперці вопраткі ў шафу.
4.безас.каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць. — Я, пане Арлоўскі, ноччу са Слуцка ехаў, не спаў, а вам разлічыцца са мной цяжка, бо валі спаць хочацца. А мне хіба не хочацца? Ды мне грошы трэба. — Ай-яй! Так ужо вам наперла, пане Ашакевіч.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)