1. Частка тэрыторыі, мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.
Прамысловы р.
Паўночныя раёны краіны.
Р. засухі.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе вобласці, краю, рэспублікі або ўнутры вялікага горада.
Лагойскі р.
Першамайскі р. горада Мінска.
3. Адміністрацыйны цэнтр, а таксама галоўныя ўстановы такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (разм.).
Быў я ў раёне на нарадзе.
4. Месца, якое прылягае да чаго-н., размешчана вакол чаго-н.
Жыць у раёне вакзала.
5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).
Бацькі жывуць на раёне.
|| прым.раённы, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).
Р. цэнтр.
Раённае начальства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГАНЧА́РНЫ ГО́РАН,
печ для абпальвання ганчарных вырабаў, якая выкарыстоўваецца пры высокаразвітым ганчарстве. Абпальванне ажыццяўляецца гарачымі (700—900 °C) газамі, якія атрымліваюцца пры згаранні паліва. Працэс бывае акісляльны (найб. пашыраны) і ўзнаўляльны (пры недастатковым доступе кіслароду). У сучаснай вытв-сці выкарыстоўваюць горны верт. і гарыз. тыпаў (электрычныя, на мазутным або газавым паліве). Першыя ганчарныя горны вядомы з канца 4-га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу. Былі адкрытага і закрытага тыпаў, 1-, 2-, 3-ярусныя. У Еўропе пашыраны з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э., на ўсходнеслав. землях — з 12—13 ст. На Беларусі выяўлены горны ў Мінску (16 ст.), Оршы (17 ст.), Міры (18 ст.). Іх муравалі з цэглы, камянёў, гліны, пераважна 1- і 2-ярусныя, круглыя (грушападобныя) ці чатырохвугольныя ў плане, з адкрытым і купалападобным (скляпеністым) верхам. Ніжні (топачны) ярус заглыблялі ў зямлю, верхні па баках засыпалі грунтам і агароджвалі зрубам, часам умацоўвалі бярвеннем, жэрдкамі, метал. прутамі, дротам, каменнем і дзёрнам. Для агню рабілі яму, у якую выходзіла вусце топкі. Ярусы (камеры) падзяляліся гарыз. перакрыццем (скляпеннем) з адтулінамі (люхтамі) для праходу гарачых газаў. Звычайна ганчарныя горны былі разлічаны на адначасовую тэрмічную апрацоўку 300—350 (часам 800—1000) вырабаў, якая працягвалася 9—14 гадз.
В.М.Ляўко.
Беларускія ганчарныя горны (двух’ярусныя): 1 — круглы з адкрытым верхам; 2 — чатырохвугольны з закрытым верхам.Прамысловыганчарны горан вертыкальнага тыпу: 1 — малая печ (топка); 2 — под; 3 — вялікая печ; 4 — загрузачная адтуліна; 5 — дымаходы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСТО́ПАЛЬ,
горад на Пд Украіны, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым. 366 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Порт на Чорным м. База чарнаморскіх флатоў Расіі і Украіны. Суднабудаванне і суднарамонт. З-ды: прыладабуд., «Хімпром» і інш.Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., лёгкая. Прыладабуд. ін-т, Ін-т біялогіі паўд. мораў (з акварыумам). 2 тэатры. Музеі: Чарнаморскага флоту, абароны і вызвалення горада, маст. і інш. Марская абсерваторыя. Панарама «Абарона Севастопаля 1854—55» (1902—04), дыярама «Штурм Сапун-гары 7 мая 1944 года» (1959). Петрапаўлаўскі сабор (1843—48) і Графская прыстань (1846) у стылі класіцызму. Каля С. скальны Інкерманскі манастыр (9—10 ст.).
У старажытнасці каля С. знаходзіўся антычны г.Херсанес. Як база рас. Чарнаморскага флоту і крэпасць засн. ў 1783. Спачатку наз. Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — С. (грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губ. У 1804 аб’яўлены гал.ваен. портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны 1853—56 (гл.Севастопальская абарона 1854—55). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы 19 ст. буйны прамысловыцэнтр. У Рэвалюцыю 1905—07 тут адбылося Севастопальскае паўстанне 1905. З 1917 у складзе Таўрычаскай сав. рэспублікі, акупіраваны англ., франц. і грэч. войскамі. У 1920 вызвалены Чырв. Арміяй. З 1921 С. у Крымскай аўтаномнай сав.сацыяліст. рэспубліцы РСФСР. У Вял.Айч. вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона 1941—42. Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі 1944. У 1954 перададзены ў складзе Крымскай вобл. Украіне (гл.Крым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́рад, ‑а; мн. гарады, ‑оў; м.
1. Буйны населены пункт, адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр. Сталічны горад. Горад нафтавікоў. Партовы горад. □ Горад шумеў, як дзень, так ноч, тысячамі галасоў.Колас.// Пра жыхароў такога населенага пункта. Увесь горад гаворыць пра апошнія падзеі.
2.Гіст. Населенае месца, абгароджанае і ўмацаванае сцяной. Старажытны славянскі горад.
•••
Вольны горад — а) сярэдневяковы горад, які вызваліўся з-пад улады феадала і набыў правы самастойнай дзяржавы; б) сучасны горад з асаблівым міжнародным рэжымам, вылучаны ў самастойную палітычную адзінку.
Губернскі горад — галоўны горад губерні.
Заштатны горад (уст.) — горад, які не мае адміністрацыйнага значэння.
Ні к сялу ні к горадугл. сяло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станда́ртм. Stándard m -s, -s, Norm f -, -en;
дзяржа́ўны станда́рт stáatlicher Stándard;
сусве́тны станда́рт Wéltniveau [-nivo:] n -s, Wélthöchststand m -(e)s, -stände, Wéltspitze f -, -n;
прамысло́вы станда́рт Industríenorm f;
адпаве́дны станда́рту nórmgerecht;
залаты́ станда́рт Góldstandard m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
працягну́цца, ‑цягнецца; зак.
1. Выцягнуцца ў якім‑н. напрамку. Дзверцы адчыніліся, працягнуліся дзве пары рук.Ваданосаў.
2. Расцягнуцца, размясціцца на вялікую адлегласць; выцягнуцца. Новы прамысловы раён горада працягнуўся доўгім белым ланцугом уздоўж Амура.Грахоўскі.Праз паўгадзіны .. [Андрэй] быў ужо каля роднай вёскі, электрычныя агні якой працягнуліся ад ракі аж да лесу.Скрыпка.
3. Прадоўжыцца. Даклад працягнуўся дзве гадзіны. Падарожжа працягнецца два месяцы. □ — Калі дождж працягнецца, нам не хопіць паліва, — заўважыў Тайдо.Маўр.Вайна ж доўга не працягнецца, хутка нашы разаб’юць фашыстаў, бацька вернецца.Жычка.
4. Павольна прайсці (пра час). Увесь той дзень працягнуўся, як пакута.Чорны.
5. Прайсці праз вузкую адтуліну; прасунуцца. Нітка працягнулася ў іголку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капіта́л, -лу м., в разн. знач. капита́л;
жыць на к. — жить на капита́л;
○ асно́ўны к. — основно́й капита́л;
фіна́нсавы к. — фина́нсовый капита́л;
прамысло́вы к. — промы́шленный капита́л;
пераме́нны к. — переме́нный капита́л;
пастая́нны к. — постоя́нный капита́л;
◊ мёртвы к. — мёртвый капита́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раён
(фр. rayon, ад лац. radius = прамень)
1) частка тэрыторыі, цэласная ў якіх-н. адносінах (напр.прамысловы р., жылы р.);
2) месца, прастора, у межах якой адбываецца або на якую распаўсюджваецца пэўнае дзеянне (напр. р. затаплення, р. ваенных дзеянняў);
3) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі і ў некаторых іншых краінах (напр. Мінскі р., Навагрудскі р.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАНУФАКТУ́РА (позналац. manufactura ад лац. manus рука + factura выраб),
прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ручной рамеснай тэхніцы; стадыя развіцця прам-сці, якая гістарычна папярэднічала буйной машыннай індустрыі. Узнікненне М. падрыхтавана развіццём рамесніцтва, таварнай вытв-сці, унутр. і знешняга гандлю, маёмасным расслаеннем сялян і рамеснікаў, паскорана першапачатковым накапленнем капіталу, вял.геагр. адкрыццямі, стварэннем рынку свабоднай рабочай сілы. Развілася з простай кааперацыі, фарміравалася пераважна двума шляхамі — аб’яднаннем у адной майстэрні рабочых розных спецыяльнасцей, калі гатовы прадукт атрымлівалі мех. злучэннем самаст. частковых прадуктаў (гетэрагенная М.), ці аб’яднаннем у адной майстэрні рамеснікаў адной спецыяльнасці з наступным раздзяленнем аднародных работ на больш дэталёвыя аперацыі, замацаваныя за асобнымі рабочымі (арганічная М.). З сярэдзіны 16 ст. М. ў Зах. Еўропе стала пануючай формай капіталіст. вытв-сці, у Расіі пашырылася ў 18 ст. У Беларусі першае прадпрыемства мануфактурнага тыпу — Налібоцкая шкляная мануфактура, пабудаваная ў пач. 1720-х г. Дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура, прадпрыемствы, на якіх выраблялі сукно і інш. тавары. У 2-й пал. 18 ст. сярод М. на Беларусі вылучаліся Гродзенскія каралеўскія мануфактуры (21 М.), заснаваныя па ініцыятыве гродзенскага старосты А.Тызенгаўза, якія выраблялі палатно, шоўк, сукно, дываны, габелены, паясы, металаапрацоўчую і інш. прадукцыю. Многія М. існавалі ў буйных феад. маёнтках. Новы этап у развіцці М. на Беларусі пачаўся пасля далучэння яе да Расіі; павялічылася іх колькасць, удасканальвалася тэхніка вытв-сці, больш шырока пачалі ўжывацца капіталіст. формы працы, з’явіліся новыя галіны прам-сці. У 1811 былі 33 М., на якіх працавала 1529 рабочых; у 1825 адпаведна 40 і 2880; у 1859—66 і 5740. Некат. М. былі вял. прадпрыемствамі, напр., на суконнай М. ў Хомску працавала больш як 500, на металургічнай у Налібаках — 600, на металургічнай і металаапрацоўчай у Старынцы — каля 900 рабочых. У канцы 1820-х г. М. Беларусі давалі больш за 10% тонкага сукна, 8% парусінавага палатна, больш за 50% аптэкарскага посуду ад агульнарас. вытв-сці. З развіццём М. падрыхтоўваўся прамысловы пераварот, М. выцясняліся фабрыкамі. Але многія прадпрыемствы мануфактурнага тыпу на Беларусі захаваліся і дзейнічалі на працягу 2-й пал. 19 і пач. 20 ст.
Літ.:
Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.). Мн., 1966.