КУРС (ад лац. cursus ход, цячэнне),

1) напрамак руху, шлях карабля, самалёта і інш. 2) Кірунак палітыкі, дзейнасці. Напр., К. на разрадку міжнар. напружанасці.

3) Поўнае выкладанне якой-н. навукі або яе часткі. Напр., К. механікі, К. фізікі.

4) Навучальны год у спец. сярэдніх і вышэйшых навучальных установах.

5) Закончаны цыкл лячэбных працэдур. Напр., К. лячэння.

6) Цана, па якой купляюць і прадаюць на біржах каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі ці інш.).

т. 9, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паражэ́нне н. Nederlage f -, -n; Schlppe f -, -n (разм.);

по́ўнае паражэ́нне ine vernchtende Nederlage;

нане́сці паражэ́нне ine Nederlage bibringen* [beriten];

пацярпе́ць паражэ́нне ine Nederlage erliden*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

obedience [əʊˈbi:diəns] n. паслухмя́насць, пако́ра, пако́рнасць, пако́рлівасць, ціхмя́насць; blind/complete/total/unquestioning obedience сляпо́е/по́ўнае/абсалю́тнае/безумо́ўнае/беспярэ́чнае падпара́дкаванне;

in obedience to the law у адпаве́днасці з зако́нам, адпаве́дна зако́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

метамарфо́за, ‑ы, ж.

1. Спец. Пераход адной формы чаго‑н. у другую са змяненнем знешняга выгляду або функцыі. Метамарфоза вусеня ў матыля.

2. Разм. Поўнае змяненне каго‑, чаго‑н. Але, як толькі яны з Надзяй запісаліся ў загсе.., з Марыяй Кірылаўнай адбылася сапраўдная метамарфоза. Рамановіч.

[Ад грэч. metamorphōsis — пераўтварэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нявольнікаў, уласцівы ім. Нявольніцкая праца. Нявольніцкі рынак. □ Пісьменнік намаляваў галерэю моцных духам людзей, для якіх нявольніцкае існаванне было горш за смерць. Кудраўцаў. // Які мае адносіны да нявольніцтва. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла народу поўнае вызваленне ад старога, нявольніцкага свету. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАГДАНО́ВІЧ (Іпаліт Фёдаравіч) (3.1.1744, мяст. Перавалочная Палтаўскай вобл., Украіна — 18.1.1803),

рускі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1761). Рэд. газ. «Санкт-Петербургские ведомости» (1775—82) і інш. Аўтар зб. вершаў «Ліра» (1773), паэмы «Асаблівае шчасце» (1765), зб. «Рускія прыказкі» (1785), лірычнай камедыі «Радасць Душачкі» (1786), драмы «Славяне» (1788) і інш. Лепшы твор — паэма «Душачка» (1773, поўнае выд. 1783) — вольны пераклад рамана Ж.​Лафантэна «Каханне Псіхеі і Купідона». Перакладаў Вальтэра, Ж.​Ж.​Русо, Д.​Дзідро і інш.

т. 2, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРА́ДЖЫЧ (Вук Стэфанавіч) (26.10.1787, с. Тржыч, Сербія — 26.1.1864),

сербскі філолаг, фалькларыст, заснавальнік новай сербскай літ. мовы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1851). Распрацаваў новы правапіс, заснаваны на фанет. прынцыпе, удасканаліў графіку. Аўтар «Сербскага слоўніка» (1818) — найб. поўнага збору нар. лексікі. Сабраў і апублікаваў каштоўныя гіст. і этнагр. матэрыялы, творы серб. вуснай нар. творчасці («Сербскія народныя казкі», 1821), выдаў зборнік нар. песень (1814—15, поўнае выд., т. 1—9, 1891—1902), склаў граматыку сербскай мовы (1814).

т. 8, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Іспата́каць ’зрасходваць, выдаткаваць’ (чэрв., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. поток у выразе поток и разграблениепоўнае разарэнне, разбурэнне, знішчэнне’, першапачаткова — мера пакарання ў старажытнарускай феадальнай дзяржаве, якая заключалася ў выгнанні з адабрэннем маёмасці (ССРЛЯ), уст. поточить ’раскрасці, разграбіць’, ст.-рус. потокъ, поточениѥ ’выгнанне, ссылка, зняволенне’, поточити ’саслаць у зняволенне, выгнаць’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад *točiti (гл. тачыць). Фасмер, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.

1. Аддзяліць мяжой свае ўладанні ад чужых.

2. Заняць адасобленае ад каго‑, чаго‑н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк. // перан. Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім‑, чым‑н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двайні́к 1, ‑а, м.

Чалавек або прадмет, які мае поўнае ці надта блізкае падабенства з другім чалавекам або прадметам. — Ці не той, — думаў тым часам Сцяпан, углядаючыся ў твар галоўнага інжынера.. — Сустракаюцца ж падобныя адзін на аднаго людзі, двайнікі... Гроднеў.

двайні́к 2, ‑а, м.

Разм. Двухпудовая гіра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)