nonpartisan

[,nɑ:nˈpɑ:rtəzən]

adj.

1) бесстаро́ньні

2) які́ не нале́жыць да па́ртыі, беспарты́йны, непарты́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кампрыма́рые́

(іт. comprimario)

оперны артыст, які выконвае другарадныя партыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парла́менцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парламента. Гэта быў Жуль Лок — адзін з парламенцкіх кіраўнікоў сацыялістычнай партыі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарубе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, жыве, дзейнічае, выпускаецца за рубяжом; замежны. Зарубежная літаратура. Камуністычныя і рабочыя партыі зарубежных краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЦК КПСС ист. (Цэнтра́льны Камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Саве́цкага Саю́за) ЦК КПСС (Центра́льный Комите́т Коммунисти́ческой па́ртии Сове́тского Сою́за)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партмі́німум, ‑у, м.

Мінімум палітычных ведаў, якія павінен быў засвоіць кожны член Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. (Назва выйшла з ужытку.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Які думае, мысліць інакш, чым хто‑н.; які мае іншыя погляды, перакананні. Іншадумныя партыі. Іншадумныя члены з’езда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дашна́кі, ‑аў; адз. дашнак, ‑а, м.

Члены армянскай буржуазна-нацыяналістычнай контррэвалюцыйнай партыі, узнікшай у пачатку 90‑х гадоў 19 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́гі

(англ. Whigs)

члены палітычнай партыі ў Англіі 17—19 ст., якая выражала інтарэсы гандлёвай і фінансавай буржуазіі і з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі (параўн. торы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фалангі́сты

(ісп. falangistas)

члены іспанскай фашысцкай партыі (гл. фаланга 4).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)