Пеўчая птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем. Толькі сініц чамусьці не відаць — ні сініх, ні звычайных.Якімовіч.«Каму ты ўсходзіш, сонейка? Каму цвітуць сады? Каму пяюць у сасонніку Сініцы і дразды?»Панчанка.Настойліва, наперабой цінькаюць сініцы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упераме́шку, прысл.
Разм. Тое, што і упярэмешку. І бульба была ўперамешку з каменнямі, І нават у бохан траплялі яны.Панчанка.Навокал уперамешку з алешнікам, пагойдваючы верхавінамі, стаялі замшэлыя елкі.Быкаў.Дождж сыпаўся густы, як з рэшата, уперамешку з градам.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́кцыя, ‑і, ж.
Выдумка, вымысел; падман, падробка. А гід сваё ўсё гне і гне, Аж смех: Не факты — фікцыя.Панчанка.// Выдуманае становішча, якое не адпавядае рэчаіснасці, але выкарыстоўваецца як сапраўднае з якой‑н. мэтай. Яго супрацоўніцтва ў газеце было фікцыяй.
[Ад лац. fictio — выдумка, вымысел.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпурля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Разм.
1.чым. Кідацца чым‑н. адзін у аднаго. [Вучні] цягалі цяжкія кашы бульбы да буртоў, рагаталі, спявалі, шпурляліся грудкамі.Дуброўскі.// Кідаць што‑н. Вецер злосна шпурляецца Ў твары сухімі лістамі.Панчанка.
2.Зал.да шпурляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУПА́ЛЫ Я́НКІ ЛІТАРАТУ́РНАГА МУЗЕ́Я ФІЛІЯ́Л «ВЯ́ЗЫНКА» Засн. 4.8.1945 у в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Адкрыты 20.6.1948. Агульная пл. 232,6 м², у т. л. пад экспазіцыяй 85,2 м². Размешчаны ў хаце, дзе 7.7.1882 нарадзіўся Я.Купала, на ёй устаноўлена мемар. дошка (30.6.1946). З 1972 філіял уваходзіць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Экспазіцыя складаецца з мемар. і гісторыка-літ. частак. У мемар. пакоі (адноўлены ў 1964) зберагаюцца асабістыя рэчы бацькоў паэта, мэбля, посуд канца 19 ст. У гісторыка-літ. частцы — архіўныя дакументы, аўтабіягр. матэрыялы, фотаздымкі, творы мастакоў Э.Агуновіча, Я.Раманоўскага, В.Шаранговіча, што адлюстроўваюць дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Зберагаюцца таксама прылады працы і рэчы хатняга ўжытку. У летні перыяд на тэр. філіяла дзейнічае выстаўка твораў дэкар.-прыкладнога мастацтва. Вязынцы і філіялу прысвяцілі свае творы бел. (П.Панчанка, Р.Барадулін, К.Буйло, А.Вялюгін, Е.Лось, П.Прыходзька, С.Шушкевіч і інш.), рус., укр., лат., арм. (Ю.Ванаг, П.Гарэцкі, А.Грашы, Р.Лубкіўскі, Л.Хаўстаў, А.Юшчанка), англ. і балг. (У.Мэй, А.Тодараў) і інш. паэты; мастакі М.Бельскі, Р.Віткоўскі, С.Каткоў, А.Кроль, М.Купава, У.Пашчасцеў, І.Пратасеня, І.Рэй, К.Харашэвіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДНЫ ВЕРШ, верлібр (франц. vers libre),
дысметрычны верш, рытм якога ўтвараецца чаргаваннем вершаваных радкоў аднатыпнай інтанацыйна-сінтакс. структуры. Рытмічная мернасць размяшчэння радкоў падкрэсліваецца паўзамі, паўторам стылістычных фігур, аднолькавых слоў ці іх форм, асобных радкоў. У С.в. адсутнічае адзіная скразная мера паўтораў, яна ўвесь час мяняецца, захоўваючы інтанацыйна-сэнсавае і стылявое адзінства верша:
Ты бачыш. Чаму ж я не бачу?
Я чую. Чаму ж ты не чуеш?
Мне весела. А табе сумна?
Мне горка. А табе соладка?
Якой жа мы ніткаю сшыты,
Што і маладымі зубамі
Ніяк яе не перакусім.
(М.Танк. «Ты бачыш. Чаму ж я не бачу?»)
С.в. узнік у амер. і еўрап. л-рах у сярэдзіне 19 ст. (У.Уітмен, У.Блейк, Г.Гейнэ), сустракаўся ў класічнай рус. паэзіі (А.Фет, Я.Палонскі). Тэрмін «верлібр» увёў ва ўжытак франц. пісьменнік Г.Кан у 1884. Вял. пашырэнне атрымаў у 20 ст. (А.Блок, В.Брусаў, У.Маякоўскі, у замежнай л-ры П.Нэруда, Назым Хікмет Ран і інш.).
У бел. паэзію С.в. увёў М.Багдановіч («Двайняткі», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»; пераклад верша Э.Верхарна «Паўстанне»). Пашыраны ў сучаснай бел. паэзіі (Р.Барадулін, А.Вярцінскі, А.Грачанікаў, С.Дзяргай, В.Зуёнак, А.Лойка, П.Макаль, Н.Мацяш, А.Наўроцкі, П.Панчанка, А.Разанаў, Я.Сіпакоў, М.Танк). У большасці вершы, напісаныя С.в., адносяцца да філасофскай ці медытатыўнай лірыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́дзе, прысл.
Хопіць, досыць, даволі. Парабак не сцярпеў: Годзе для ўцехі панскай карак гнуць!Панчанка.
•••
І годзе; ды і годзе — і ўсё тут, і кончана. Смех, ды і годзе. □ — А кінь ты.., — адмахваецца Параска. — Не пайшла, і годзе. Што я маладая?Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́рас, ‑у; мн. верасы, ‑оў; м.
Нізкая вечназялёная кустовая расліна сямейства верасовых з дробным лісцем і лілова-ружовымі кветкамі. Звініць наліўная пагода, Цвітуць верасы ў бары.Панчанка.У пяшчотным блакітным бляску дрымота дымілася лістота бяроз, паравалі ў расе пышныя грывы верасу.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм.
1. Капля крыві. Уся.. істота [муляра] ў працы, кожная жылка, кожная крывінка.Кулакоўскі.
2. Пра роднага па крыві. «Дзе знайсці прытулак для сына? Дзе схаваць крывінку сваю?»Панчанка.
•••
Ні крывінкі ў твары — пра чалавека з пабляднелым тварам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запусце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Закінуты, запушчаны. Запусцелы сад. □ Справа лясок канчаўся, віднелася запусцелае, зарослае свірэпкай поле.Мележ.Зарыты па самыя вочы Стаіць запусцелы дот.Панчанка.
2. Бязлюдны, апусцелы. Быў кірмашны дзень, і таму запусцелыя вуліцы і завулкі гарадка сёння ажывіліся.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)