1.Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).
Ячэйка сотаў.
2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.
Сям’я — пярвічная я. грамадства.
Падпольная я.
3. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).
Агнявая я.
|| прым.ячэ́йкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыя́мак, ‑мка, м.
Спец. Невялікая яма, паглыбленне ў зямлі перад або пад чым‑н., прызначанае для спецыяльнай мэты (у забоі — для сцёку вады, у падвальным памяшканні перад вокнамі, якія знаходзяцца часткова або поўнасцю ніжэй узроўню зямлі, і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэль
(ням. Delle = паглыбленне)
пласкадонная лінейна выцягнутая лагчына без пастаяннага вадацёку; утвараецца ў выніку дзеяння талых і дажджавых вод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зен
(яп. zen)
японскі культ думкі і цела, разнавіднасць будызму, якая культывуе ўнутраную дысцыпліну, паглыбленне ў сябе і самасузіранне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.
Лініі ўтварылі прамы вугал.
Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.
2. Арганізаваць, заснаваць.
У. ваенна-палітычны саюз.
3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).
Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!
|| незак.утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
катлаві́на, ‑ы, ж.
Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі з пакатым спускам. Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне.Гурскі.Справа добра відаць бераг Афрыкі, злева — зусім недалёка Тарыфа з белымі дамочкамі ў катлавіне.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лагу́на ’мелкаводны заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус.лагуна ’тс’, якое праз ням. мову запазычана з іт.laguna < лац.lacūna ’паглыбленне, яма’, ’лужа’, ’багна’ (Клюге₁₇, 418; Фасмер, 2, 447; Слаўскі, 4, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выбо́іна, ‑ы, ж.
Паглыбленне на паверхні чаго‑н., выбітае ўдарам. Выбоіны ад куль на сценах дамоў.//пераважнамн. (выбо́іны, ‑ін). Ямы на дарозе, выбітыя калёсамі; калдобіны. Воз мякка падскокваў на выбоінах каляін, пакідаючы за сабой шэры, узвіхраны коламі пыл.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кана́ўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Рмн. ‑навак; ж.
1.Памянш.да канава; невялікая канава. Зіна прынесла з вёскі рыдлёўку, выкапалі канаўку, каб хавацца ад налётаў.Кулакоўскі.
2. Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Канаўкі на зайцы. Конаўкі ў падшыпніках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ТРЫЦА [ням. Matrize ад лац. matrix (matricis) матка; крыніца, пачатак],
1) у металаапрацоўцы — рабочая ч. штампа і інш. інструментаў, якая мае скразную адтуліну або паглыбленне, форма ці контур якіх адпавядаюць форме дэталі, што апрацоўваецца. Выкарыстоўваецца пры штампоўцы, прасаванні, глыбокай выцяжцы або працягванні загатоўкі.
2) У паліграфіі — паглыбленая форма з прамым відарысам літары або знака для адліўкі літар ручнога набору (шрыфталіцейная М.), для механізаванага набору ў наборных машынах (лінатыпныя і манатыпныя М.). Стэрэатыпныя М. — паглыбленыя копіі з наборнай тэкставай або ілюстрацыйнай формы высокага друку, атрыманыя прасаваннем на свінцы, пластмасе і інш. матэрыяле; прызначаныя для адліўкі стэрэатыпаў (гл.Стэрэатыпія).
3) Рэльефная копія штампа (контрштамп), якая выкарыстоўваецца пры кангрэўным цісненні.
Матрыца ў паліграфіі: 1 — лінатыпная; 2 — манатыпныя.