набіць, пабіць; аддубасіць, адхадзіць (разм.) □ намацаць бакі, палічыць рэбры, даць лупцоўкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прытаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. прытоўк, ‑таўкла, ‑ло; заг. прытаўчы; зак.

1. што. Прыправіць затаўкай. Прытаўчы боршч.

2. каго. Разм. Збіць, пабіць; дабіць. І каб не ўцёк Іллюк на тую часіну, каб хоць з хвіліну яшчэ пачакаў .., да паўсмерці б прытаўкла [Альжа] і яго, як таго беднага маладога балагола. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак.

1. што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала. Дамашэвіч.

2. перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. і без дап. Тузаць некаторы час; тузануць некалькі разоў. Вылазячы з-за стала, ён ласкава патузаў унука за віхры. Чорны.

2. Разм. Злёгку пабіць, набіць. Аднагодкі спрабавалі дражніць іх [Міколку і Таню]: «Жаніх і нявеста, жаніх і нявеста!» але, пасля таго як Міколка патузаў аднаго, самага смелага, чапляцца перасталі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.

Разм.

1. Пабіць, паламаць усё, многае. Якуб, браток гэтай самай Тадоры, не адзін кол на спіне пахвастаў бы сыну свайму за такія.. штучкі. Брыль.

2. і без дап. Хвастаць некаторы час. Кароткі месячны адпачынак хацелася пабыць дзе-небудзь на пяшчотным поўдні, каб цябе пахвасталі ласкавыя чарнаморскія хвалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шка I ж. (оружие) ша́шка

ша́шка II ж.

1. в разн. знач. ша́шка;

пабі́ць ~ку — поби́ть ша́шку;

піраксілі́навая ш. — пироксили́новая ша́шка;

дымава́я ш. — дымова́я ша́шка;

2. только мн. (игра) ша́шки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аддратва́ць ’крэпка пабіць (кнутом)’ (Шат.). Магчыма, ад дратва ’прасмалены канат’, але гэта вельмі прафесійная назва. Калі лічыць, што ад‑дратаваць паходзіць ад першаснага драць, марфалогію дзеяслова цяжка вытлумачыць, не прыняўшы версіі аб кантамінацыйным паходжанні слова на аснове тратаваць (< польск. tratować) і драць (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збіць¹, саб’ю́, саб’е́ш, саб’е́; саб’ём, саб’яце́, саб’ю́ць; збіў, збіла; збі; збіты; зак.

1. каго-што. Прымусіць адваліцца, упасці, ударам зрушыць з месца.

З. з ног.

З. яблык з дрэва.

З. варожы самалёт.

2. што. Стаптаць, скрывіць.

З. абцасы.

3. каго (што). Моцна пабіць, знявечыць пабоямі.

З. да паўсмерці.

4. што. Знізіць, збавіць.

З. цану.

З. тэмпературу лякарствамі.

З. гонар.

5. перан., каго (што). Адхіліць ад правільнага шляху; заблытаць.

З. з дарогі.

З. з панталыку (выклікаць замяшанне, заблытаць). З. цяжкім пытаннем.

|| незак. збіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі; -біты; зак.

1. што. Прымацаваць цвікамі.

П. маснічыну.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прыціснуць.

Траву прыбіла ліўнем да зямлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Сунучы, штурхаючы, давесці куды-н.

Хваляй прыбіла лодку да берага.

4. каго. Моцна пабіць (разм.).

П. злодзея да паўсмерці.

|| незак. прыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. прыбіва́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прыбі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надава́ць 1, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце.

Незак. да надаць (у 1–4 знач.).

надава́ць 2, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак.

Разм.

1. чаго. Даць нейкую колькасць чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Надаваць рэчаў. Надаваць лякарства. □ Сарамліва, але добра пераказаў .. [Ігнась] вывучаны верш, і за гэта настаўніца надавала яму падарункаў. Мурашка.

2. Пабіць. Надаваць па карку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)