ПУЛЬСА́ЦЫІ ЗО́РАК,
рэгулярныя ваганні памераў зорак з прычыны змены ціску і т-ры ў іх нетрах. Абумоўліваюць змену бляску многіх пераменных зорак — цэфеід, мірыд і інш.
Праяўляюцца на позніх этапах эвалюцыі зорак. У нетрах нармальнай зоркі вадарод ператвараецца ў гелій. Калі вадароду становіцца недастаткова для працякання рэакцыі, гравітацыйная сіла нарастае і зорка сціскаецца, у ядры ствараюцца ўмовы для ператварэння гелію ў вуглярод. На гэтай стадыі памеры зоркі павялічваюцца, яна пераходзіць у вобласць чырв. гігантаў. У вонкавых слаях працягваецца ператварэнне вадароду ў гелій. Нейтральны гелій непразрысты для ультрафіялетавага выпрамянення зоркі, якое паглынаецца ім, і газ іанізуецца. Іанізаваны гелій прапускае выпрамяненне, што выходзіць з унутр. слаёў зоркі. Гэта прыводзіць да ахаладжэння і сціскання зоркі, гелій зноў становіцца нейтральным і працэс паўтараецца.
Літ.:
Кокс Дж.П. Теория звездных пульсаций: Пер. с англ. М., 1983.
А.А.Шымбалёў.
т. 13, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
недаацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., каго-што.
Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго‑, што‑н., прызнаць чые‑н. якасці. Недаацаніць небяспеку. Недаацаніць чалавека. □ — Як гэта магло здарыцца? — прамовіў .. Туравец. — Недаацанілі можа сілу.. [ворага]? Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўцёмны, ‑ая, ‑ае.
Слаба, недастаткова асветлены. У доўгім паўцёмным калідоры на ложках ляжалі хворыя. Шамякін. Сабакарня ўнутры была паўцёмнай, з вузкімі акенцамі. Каля паўсотні сабак розных парод і масцей ляжалі і хадзілі па загарадках. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́па,
1. Прысл. да скупы.
2. безас. у знач. вык. Недастаткова, мала чаго‑н. І хоць.. з хлебам было скупа, радасць людзей ад гэтага не спахмурнела. Самае галоўнае, што скончыліся бадзянні, невядомасць і трывога. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.
1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.
Вузкая дарога.
Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).
2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.
В. рукаў.
Кашуля вузкая ў грудзях.
3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.
Вузкая спецыяльнасць.
Вузкае кола сяброў.
Вузкая нарада.
4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.
В. кругагляд.
|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАВАКО́ЛЬНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,
асяроддзе пражывання і вытв. дзейнасці чалавека. Уключае прыроднае асяроддзе і штучнае (тэхнагеннае) асяроддзе (жылыя пабудовы, прамысл. прадпрыемствы, каналы, вадасховішчы і інш.). Узаемаадносіны чалавека і Н.а. грунтуюцца на іх непарыўнай сувязі, якая пастаянна адбываецца праз абмен рэчываў, энергіі і інфармацыі з прыродным асяроддзем, пераважна на аснове прац. дзейнасці чалавека. Змест і функцыянаванне Н.а. вызначаюцца прыроднымі і сац. фактарамі. Ва ўмовах навукова-тэхн. рэвалюцыі сфера чалавечай дзейнасці практычна ахапіла геаграфічную абалонку і касм. прастору (гл. Наасфера). Чалавечае грамадства істотна змяніла Н.а. ў працэсе яго гасп. асваення (гл. Антрапагеннае ўздзеянне на прыроду), асабліва значныя змены адбыліся ў вял. гарадах. У многіх выпадках умяшанне чалавека ў прыродныя працэсы мела негатыўныя вынікі (гл. Забруджванне навакольнага асяроддзя). Ужо недастаткова мер па ахове атмасферы, вод, глеб і інш. кампанентаў прыроднага асяроддзя (гл. Ахова прыроды) у межах асобных краін, таму ўзнікла неабходнасць аб’яднаць і актывізаваць намаганні ўсіх народаў Зямлі.
Э.В.Клёсава.
т. 11, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУГЕСТЫ́ЎНАЯ ЛІ́РЫКА (ад лац. suggestio унушэнне, намёк),
жанр лірыкі, у якім лірычнае перажыванне выяўляецца праз асацыятыўнае счапленне сэнсавых намёкаў, адценняў, непраясненых і неўсвядомленых памкненняў, прадчуванняў, уяўленняў. У С.л. часта абуджаюцца цьмяныя фантаст. вобразы, што пад уплывам фальклору, міфалогіі адклаліся ў падсвядомасці. Прыклад С.л. — верш Я.Купалы «Ў вечным боры...»:
Ў вечным боры цемнатворы
Скачуць, плачуць, весяляцца;
Жнуць, збіраюць дзіва-жніва
Ў сонным полі, ў горкай долі.
С.л. ўздзейнічае рытмамелодыкай, паўторамі, іншы раз — алагізмам ускосных намёкаў, хісткіх імпрэсій, вобразаў, інтанац.-моўных канструкцый. Так будуюцца паэмы, «квантэмы», «пункціры», «версэты» і «парадыгмы» А.Разанава. Рысы С.л. назіраюцца ў нар. песнях, замовах, загадках, прыгаворках. Узоры сугестыўнага лірызму, заснаваныя на медытацыі (гл. Медытатыўная лірыка), паглыбленым падтэксце, ёсць у Я.Купалы, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, У.Дубоўкі, У.Хадыкі, У.Жылкі, Л.Геніюш, А.Пысіна, М.Стральцова і інш. Прырода С.л. даследавана недастаткова.
І.С.Шпакоўскі.
т. 15, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́ла, ма́ло ’нямнога, ледзь, амаль, недастаткова’ ашм. ’рэдка’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк., Сцяц., ТС, Нар. Гом.). Прыслоўе да малы́ (гл.). Гл. яшчэ ма́лна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыміты́ўны
(лац. primitivus)
1) просты, не складаны па будове, выкананню (напр. п. механізм);
2) недастаткова глыбокі, надта спрошчаны (напр. п. твор);
3) неразвіты (напр. п-ая асоба).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Недахоп ’памылка, хіба; патрэба ў чым-небудзь’ (ТСБМ), недохо́п ’нястача’ (ТС). З неда- ’недастаткова’ і хапа́ць ’быць у патрэбнай колькасці’ і інш., параўн. недахва́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)