балота на ПнУ Навагрудскага, Пн Карэліцкага, Пд Іўеўскага р-наў Гродзенскай вобл. і ПнЗ Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Нёман і яго прытокаў — р. Сэрвач, каналаў Жоўта-Нёманскі і Шубіна-Нёманскі. Нізіннага тыпу. Пл. 17,5 тыс.га. у межах прамысл. пакладу 8,7 тыс.га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць сапрапель. Асушаная ч. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць балотныя алешнікі і бярэзнікі, месцамі драбналессе з хвоі, на глебе асокі і сфагнавыя імхі. Паўн.ч. балота ў межах Налібоцкіх лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫКУЛІ́ (франц. mâchicoulis),
навясныя байніцы, размешчаныя ў верхняй частцы сцен і вежаў абарончых збудаванняў. Развіліся з абламаў. Давалі магчымасць абаронцам кантраляваць прастору непасрэдна каля сцен, весці агонь. са стралковай зброі, кідаць каменне, ліць вар, смалу і інш. У 10—16 ст. пашыраны ў абарончым дойлідстве Зах. Еўропы, у 16—17 ст. — на Беларусі (замак у г.п. Мір, цэрквы-крэпасці ў вёсках Мураванка Шчучынскага і Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл.). З развіццём артылерыі М. страцілі абарончыя функцыі, выкарыстоўваліся як элемент арх. дэкору ў афармленні малых арх. форм, касцёлаў, сядзібных дамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СНА,
возера на мяжы Полацкага і Ушацкага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 12 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,4 км², даўж. 880 м, найб.шыр. 660 м, найб.глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 5,7 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—5 м (на У і ПдУ 6—9 м), пад хмызняком, на У разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на З і Пн сплавінныя. Пойма шыр. 10—250 м. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Жывуць бабры. Упадае ручай з воз. Астроўна, выцякае ручай у воз. Салонец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПА́ЛУБКАў архітэктуры,
частка скляпення, утвораная перасячэннем яго дзвюх узаемна перпендыкулярных цыліндрычных паверхняў. Робіцца пры размяшчэнні верхняй кропкі праёмаў (аконных, дзвярных, нішаў і інш.) вышэй за пяту асн. скляпення. Р. ўтвараюць малыя скляпенні, радыус якіх вызначаецца шырынёй праёма.
З’явіліся ў раманскіх і гатычных збудаваннях. У бел. культавай архітэктуры вядомы з 16 ст. ў 1- і 3-нефавых храмах. Значна пашыраны ў 17—18 ст. Вядомы таксама ў помніках грамадз. архітэктуры 18 ст. Часам Р. ўпрыгожвалі размалёўкай (касцёл кармелітаў у г.п. Ружаны Пружанскага, Троіцкі касцёл у г. Косава Івацэвіцкага р-наў Брэсцкай вобл. і інш.).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАРЫЎНЯ́, стопка, істопка,
тып гасп. пабудовы на Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам і гасп. прылад. Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2- або 4-схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі варыўню і без вокнаў); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі. Ацяплялі варыўню курной печчу або гарачым вуголлем. У 19 — пач. 20 ст. на ПдЗ Беларусі варыўню часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя варыўні, якія мелі сенцы, каморы і інш. памяшканні (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёскі Дубае Пінскага, Урэчча Любанскага р-наў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІЯ РУЧНІКІ́,
тып традыц. тканых ручнікоў, якія вырабляюцца нар. майстрамі вёсак Браслаўскага, Віцебскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага р-наў Віцебскай вобл., а таксама стараверамі Паазер’я. Вядомы з 19 ст.Даўж. 120—300 см, шыр. 23—30 см. Ткуць іх з адбеленага кужалю або белай бавоўны, аздабляючы на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор ствараецца «выкладаннем» чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых баваўняных нітак (выбарнае ткацтва), закладной тэхнікай, якая нагадвае вышыўку па гатовай тканіне. У арнаментыцы пашыраны раслінныя, геам., антрапаморфныя і зааморфныя матывы. Віцебскім ручнікам уласцівы сюжэтнасць арнаментальных кампазіцый, паліхромнасць каларыстычнай гамы, перавага белага фону ў месцах размяшчэння дэкору.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Віцебскія ручнікі. Ручнік з Віцебскага раёна. Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ШЫЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад Лагойска, 28 км ад Мінска. 689 ж., 218 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Упершыню ўпамінаецца ў 1449 як маёнтак пад назвай Острожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пач. 20 ст.). У 1747 тут пабудавана уніяцкая царква. У 1870 вёска Астрашыцка-Гарадоцкай вол. На пач. 20 ст. паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 ж.) і вёскі (150 ж., 21 двор). З 1924 цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́БКА,
невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Вядома здаўна, на Беларусі пашырана з 2-й пал. 16 ст. Рабілі грубкі з цэглы, абліцаванай дэкар. пліткай, гаршковай паліванай і непаліванай кафляй. Выкарыстоўвалі ў жыллі, грамадскіх будынках (корчмах, аўстэрыях, ратушах, аптэках і інш.).
У сядзібных і палацавых будынках 16 — пач. 20 існавалі па-мастацку аздобленыя грубкі (сядзібныя дамы ў вёсках Агарэвічы Ганцавіцкага, Дзераўная Стаўбцоўскага р-наў, г.п. Карэлічы, г. Шклоў, палац у Нясвіжы і інш.). У дэкоры выкарыстоўвалі паліхромную ўзорыстую кафлю (вёскі Асташын і Дзяляцічы Навагрудскага р-на), з рэльефнымі геральдычнымі выявамі (Заслаўе, Лагойск, Нясвіж, Дзяржынск), з раслінным і інш. арнаментам.