Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніза́ць, ніжу, ніжаш, ніжа; незак., што.
1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад. Нізаць сушаныя грыбы. □ Дзядзька пакінуў нізаць тытунь, глянуў у акно.С. Александровіч.
2.перан. Лёгка падбіраць, спалучаць адно з другім (пра словы, рыфмы і пад.). Ніжа без перадыху Сцяшынская слова на слова.Б. Стральцоў.
3.перан. Пранізваць, працінаць наскрозь. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tríefen*vi(s)
1) ка́паць, струме́ніцца
2) (h) быць зусі́м мо́крым;
vor Nässe ~ прамо́кнуць наскро́зь;
séine Hände ~ von Blut яго́ ру́кі ў крыві́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Спаліць наскрозь; выпаліць дзірку. — Бачыш, як баіцца, каб не сказала, што штаны прапаліў.Сіўцоў.
2. і ўчым. Напаліць, выпаліць (печ, трубку і пад.) для абагравання (хаты, пакоя і пад.). Трэба было печ прапаліць, а то ахалодала ў хаце.Лобан.У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што, бадай, цяплей было на дварэ.Сачанка.
3. і без дап. Паліць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
raw2[rɔ:]adj.
1. сыры́;
raw meat сыро́е мя́са;
raw water сыра́я, некіпячо́ная вада́
2. сыры́, неапрацава́ны (у розных знач.);
raw data неапрацава́ныя статыстычныя да́ныя;
raw material сыраві́на;
raw sugar нерафінава́ны цу́кар
3. зо́лкі; хало́дны і вільго́тны (пра надвор’е);
a raw foggy morning зо́лкая тума́нная ра́ніца;
A raw wind chilled him to the bone. Халодны вецер прадзімаў яго наскрозь.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
скразны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які праходзіць наскрозь. Скразная прабоіна. □ Марыя ўвайшла ў калідор, той самы вузкі, скразны, па якім можна прайсці з вуліцы ў агарод.Кулакоўскі.
2. Такі, пры якім перамяшчэнне ажыццяўляецца ад пачатковага да канцавога пункта без перасадак, перагрузак. Скразны поезд. Скразны кантынентальны пералёт.// Прыгодны на ўвесь маршрут (пра білет). Скразны білет.//перан. Які захоўваецца па працягу чаго‑н., наскрозь пранізвае што‑н. Лабановіч пастаўлен у цэнтр усіх падзей і з’яўляецца адзіным скразным героем твора.Казека.[П. Пестрак] не асабліва пільнаваўся ні адзінства часу, ні адзінства месца дзеяння, не стараўся захаваць скразныя сюжэтныя лініі.М. Стральцоў.
3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці; распаўсюджваецца па ўвесь прадмет. Скразны графік работы. Метад скразнога шліфавання. Скразная загартоўка дэталей.// Які ахоплівае ўсё, запаўняе сабой усё. Гул скразны. Скрыгочуць нема сцены.Пысін.Снег валіў, але не густа, Мы яго змялі набок, І на возеры, як люстра, Заблішчаў скразны лядок.Калачынскі.
4. Увесь у прасветах і адтулінах, праз якія праходзіць святло; ажурны, рэдкі. Скразны цюль.
•••
Скразная брыгада — брыгада, якая складаецца з работнікаў розных спецыяльнасцей, што сваёй дзейнасцю ахопліваюць усе моманты вытворчага працэсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саладжа́вы, ‑ая, ‑ае.
1. З прысмакам салодкага; саладкаваты. Саладжавы кісель. □ Вёска, наскрозь прапахлая саладжавым водарам жытнёвых снапоў, жыла рэдкімі галасамі, рыпеннем веснічак і колаў фурманак, нейкімі ўздыхамі і шапаценнем.Б. Стральцоў.Піва не ішло, нібы яно было нейкім гаркавым, ні то задужа саладжавым.Лынькоў.
2.перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ласкавы. Не! Ты не той саладжавы сват, Што суліць да скону ціш ды лагоду.Барадулін.// Які вызначаецца фальшывай пяшчотнасцю. Паліне зрабілася непрыемна ад яго саладжавай усмешкі, яна заспяшалася і развіталася суха.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прані́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які рэзка гучыць, рэжа слых. Крык быў поўны такога адчаю і быў такі пранізлівы, што ўсе, хто сядзеў поплеч, мімаволі ўвабралі галовы ў плечы.Лынькоў.Раптам цішыню парушыў пранізлівы званок з пярэдняга пакоя.Рамановіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае (пра холад, вецер, боль і пад.). Дзьмуў халодны, пранізлівы вецер.Асіпенка.Цемра пагусцела, і халадок з ракі стаў пранізлівы.Хадкевіч.
3. Востры, пільны (зрок, погляд і пад.). Саўку было нават трохі няёмка пад такім пранізлівым позіркам Цімохавых вачэй.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)