цэрэбраспіна́льны

(ад лац. cerebrum = мозг + spinalis = хрыбетны)

які мае адносіны да галаўнога або спіннога мозгу (напр. ц. менінгіт).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энцэфалапа́тыя

(ад гр. enkephalos = мозг + -патыя)

захворванне галаўнога мозгу, звязанае з атручваннем, інфекцыяй, траўмай або іншым незапаленчым паражэннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

склеро́з

(гр. sklerosis = зацвярдзенне)

зацвярдзенне тканак або органа, выкліканае старэннем і адміраннем дзейных клетак і заменай іх злучальнай тканкай (напр. с. сасудаў, с. мозгу).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

электраэнцэфало́граф

(ад электра- + энцэфалограф)

прыбор для запісу электрычных патэнцыялаў мозгу, якія ўзнікаюць у нервовых клетках у працэсе іх жыццядзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кара́ ж. біял. Rnde f -, -n; Krste f -, -n; Brke f -, -n (у дрэў);

здыма́ць кару́ з дрэ́ва inen Stamm entrnden;

зямна́я кара́ геал. rdrinde f, rdkruste f;

кара́ галаўно́га мо́згу анат. Hrnrinde f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

менінгі́т

(фр. méningite, ад гр. meninks, -ningos = мазгавая абалонка)

запаленне абалонак галаўнога і (або) спіннога мозгу ў чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аксо́н-рэфле́кс

(ад аксон + рэфлекс)

нервовая рэакцыя, якая адбываецца ў межах разгалінаванняў нервовага валакна без удзелу галаўнога і спіннога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геміплегі́я

(ад гемі- + гр. plege = удар)

параліч правай або левай палавіны цела, напр. пасля інсульту, пры пухлінах мозгу і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палеако́ртэкс

(ад палеа- + лац. cortex = кара)

філагенічна (гл. філагенез) самая старажытная частка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу пазваночных (параўн. архікортэкс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алексі́я

(н.-лац. alexia, ад гр. а- = не + leksis = слова)

мед. страта здольнасці чытаць з прычыны ачаговага паражэння галаўнога мозгу; часта спалучаецца з аграфіяй і афазіяй.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)