Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.
1. Пругкая металічная палоска ці дрот і пад., выгнутыя пераважна спіраллю, што служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і інш.
С. ў гадзінніку.
Дзвярная с.
2.перан., чаго або якая. Рухаючая сіла чаго-н.
Унутраныя спружыны ўчынкаў.
|| прым.спружы́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Спружынная канапа (са спружынамі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скаба́, -ы́, мн. ско́бы і (з ліч. 2, 3, 4) скабы́, скоб, ж.
1. Выгнутая паўкругам металічная паласа, якая служыць ручкай у дзвярах, сундуках і пад.
2. Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот для сашчаплення якіх-н. частак.
Змацаваць вуглы скобамі.
|| памянш.ско́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
|| прым.ско́бачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе.М. Стральцоў.Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ртэр
(англ. carter)
металічная каробка, якая засцерагае рухавік унутранага згарання ад пашкоджання і забруджвання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ні́пель
(англ. nipple)
металічная злучальная трубка з разьбой на канцах (у прыладах і механізмах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПО́РЫ ЛІ́НІЙ ЭЛЕКТРАПЕРАДА́ЧЫ,
канструкцыі (збудаванні) для падвешвання правадоў і маланкаахоўных тросаў паветр.ліній электраперадачы. Бываюць прамежкавыя (пераважна на прамых участках трасы ЛЭП) і анкерныя (у пачатку і канцы прамых участкаў ЛЭП, на паваротах, пры пераходах праз водныя і інш. перашкоды). Анкерныя апоры ліній электраперадачы прымаюць нацяжэнне правадоў і тросаў, маюць больш жорсткую і трывалую канструкцыю. У залежнасці ад колькасці падвешаных правадоў (ланцугоў) апоры ліній электраперадачы падзяляюцца на адна- і многаланцуговыя; ад канструкцыі — на аднастоечныя, А-, П- і АП-падобныя, свабоднастаячыя, з адцяжкамі. Робяцца з жалезабетону і металу, пераважна са сталі (у асн. для ЛЭП напружаннем 220 кВ і болей), а таксама з дрэва (да 110 кВ у лясных мясцовасцях).
Апоры ліній электраперадачы: а — драўляная свабоднастаячая П-падобная; б — жалезабетонная аднастоечная з адцяжкамі; в — металічная двухланцуговая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капёр, капра́ іка́пар1, ка́пара, м.
1.Металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў. Важка бабай бухае капёр, заганяе ў дно глыбока палі.Русецкі.
2. Збудаванне над шахтай для ўстаноўкі пад’ёмніка. Там [у Салігорску] выраслі высачэзныя стальныя капры першых беларускіх шахт.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Рмн. ‑боек; ж.
1. Ніжні слой абцаса. Рызінавыя набойкі.
2.Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку. Выйшла [жанчына] у пярэдні пакой, прынесла чаравікі. Нямецкія, салдацкія. З жалезнымі набойкамі на насках і абцасах.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навуго́льнік, ‑а, м.
1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.
2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).
3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)