Ілжэ́ц ’ілгун’ (Грыг.). Рус. лжец, укр. лжець. Улічваючы адзінкавасць бел. прыкладу, можна меркаваць аб уплыве рус. лжец, утворанага ад ложь (гл. ілжа) суфіксам ‑ец; параўн. ілгун.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума 1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паляшу́к ’жыхар Палесся’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Ст.-рус. полѣшанинъ ’тс’ < Полѣсье. Бел. форма, калі меркаваць па ш, утворана на аснове полѣшанинъ з заменай суф. ‑анін на ‑ук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з па- < прасл. po‑ ’псеўда-’ (параўн. укр. па́кінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца > ’слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rate​2 [reɪt] v.

1. ацэ́ньваць; падлі́чваць, лічы́ць;

What do you rate his fortune at? У якую суму вы ацэньваеце яго маёмасць?

2. infml лічы́ць, разгляда́ць; меркава́ць;

She is generally rated as one of the best modern poets. Яе лічаць адной з найлепшых сучасных паэтак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Rückschluss m -es, schlüsse высно́ва, вы́вад, заключэ́нне;

aus etw. (D) Rückschlüsse auf etw. (A) zíehen* меркава́ць на падста́ве чаго́-н. аб чым-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

deliberate

1.

adj.

1) сумы́сны, наўмы́сны; сьве́дамы, абду́маны

a deliberate lie — наўмы́сная хлусьня́

2) асьцяро́жны, аба́члівы

2. [dɪˈlɪbəreɪt]

v.i.

меркава́ць, ду́маць; разважа́ць, разду́мваць

3.

v.t.

абмярко́ўваць, разгляда́ць

to deliberate over the question — абмярко́ўваць пыта́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

horoskop, ~u

м.

1. гараскоп;

układać horoskop — складаць гараскоп;

2. ~y мн. прагнозы, прадказанні; меркаванні;

~y polityczne — палітычныя прагнозы;

snuć ~y — рабіць прагнозы; меркаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Валы́ніць ’зацягваць, адкладваць якую-небудзь справу’ (Бір. Дзярж.). Ад назоўніка валынка 2 ’валакіта, цяганіна’ (гл.). Рус. волынить, укр. волинити. Можна меркаваць, што семантычна падтрымліваецца сувяззю з вол — маруднай жывёлінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)