Наяўнасць доўгу (даўгоў). Ліквідаваць запазычанасць. □ З устанаўленнем Савецкай улады ўся запазычанасць памешчыкам, банкірам, буржуазнай дзяржаве была з сялян спісана.«Весці».//Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і пад. У .. [Юркі] зноў была запазычанасць па англійскай мове, і ён пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раздзяліць якой‑н. перагародкай, загародай; перагарадзіць. Разгарадзіць хату на дзве палавіны.
2. Разбурыць, разабраць тое, чым перагароджана, загароджана што‑н. Разгарадзіў .. [Сомік] верхнюю засаўку, каб лягчэй было свінні пераскочыць.Крапіва.// Зняўшы перагародку ліквідаваць надзел чаго‑н. — Трэба скінуць панскія загарадкі з зямлі, разгарадзіць яе.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раство́р ’аднародная вадкасць, атрыманая растварэннем якога-небудзь рэчыва’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.), ’рэдкая гразь’ (Касп., Нас.), роство́р ’непраходная гразь’ (ТС). Вытворныя ад раствары́ць ’разбавіць, замяшаць, рашчыніць’ (Сл. ПЗБ), што да тварыць (гл.); параўн. заўвагу Жураўлёва (Язык и миф, 553) аб тым, што значэнне ’рэдкі, няцвёрды’ ўзнікае ў рус.раствор дзякуючы ўзаемадзеянню семантыкі кораня са значэннем прыстаўкі раз‑/рас‑, што дае агульнае значэнне ’ліквідаваць вынік дзеяння, названага матывуючым дзеясловам’, для якога пастулюецца ідэя ’згушчэння, зацвярдзення’, параўн. тварог (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ураўні́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Рмн. ‑лавак; ж.
Разм. Аднолькавае, нічым не апраўданае ўраўноўванне чаго‑н. — Бы жывяце ў абшчыне, — зноў устаў бургамістр, — але яна яшчэ не ўмацавалася. І ты, стары, не гні, ураўнілаўкі тут ніякай не будзе.Федасеенка.// Сістэма аплаты працы незалежна ад яе колькасці і якасці. Ліквідаваць ураўнілаўку ў зарплаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«СА́ЮДЗІС»
(літ. Sąjūdis рух, хваляванне),
масавы грамадска-паліт. рух у Літве за перабудову і за адраджэнне дзярж. суверэнітэту. Узнік у 1988 пад уплывам і на ўзор Нар. фронту Эстоніі (гл. ў арт.Народны фронт). Ініцыятыўная група па стварэнні «С.» (36 чал.) выбрана 3.6.1988 на сходзе літ. інтэлігенцыі ў АН Літвы ў Вільнюсе. Устаноўчы сход адбыўся 22—23.10.1988 у вільнюскім Палацы спорту (1021 дэлегат, прысутнічалі прадстаўнікі літ. дыяспары з Беларусі, Польшчы, ЗША і інш.). Першы старшыня — В.Ландсбергіс. На пачатку «С.» выступаў за гаспадарчы разлік, у хуткім часе ператварыўся ў нац.-вызв. рух (патрабаванні вярнуць нац. сімволіку, надаць літ. мове статус дзяржаўнай, змяніць сістэму адукацыі, ліквідаваць прывілеі партнаменклатуры і інш.). Сац. база — інтэлігенцыя, студэнты, ч. членаў Камуніст. партыі Літвы. Праводзіў масавыя негвалтоўныя грамадз. акцыі (мітынгі, маршы веласіпедыстаў, «жывыя ланцугі» і інш.). 24.2.1990 перамог на выбарах у літ. парламент (тады Вярх. Савет). Пад кіраўніцтвам «С.» літ. народ дамогся аднаўлення незалежнасці (1990—91). Пасля 1991 палітычна эвалюцыяніраваў у бок кансерватызму. Друкаваны орган — «Sąjūdžio žinios» («Весці Саюдзіса», з чэрв. 1988). Падтрымлівае кантакты са структурамі Бел.нар. фронту.
Літ.:
Зинкявичюс З. Восточная Литва в прошлом и настоящем: Пер. с лит. Вильнюс, 1996. С. 336—352.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зні́шчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Згубным уздзеяннем спыніць існаванне каго‑, чаго‑н. Знішчыць ваўкоў. □ На зямлі сваёй ворага знішчу, як гадзюку, яго растапчу.Астрэйка.//Ліквідаваць. Знішчыць прыгнёт. □ Была тады ўжо ў вёсцы думка — зусім знішчыць межы і вузкія палоскі.Чорны.[Лабановіча] займала адна думка: як знішчыць даклад, каб не папаў ён у рукі паліцыі?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Plánrückstandm -(e)s, -stände адстава́нне па пла́ну, невыкана́нне пла́на;
den ~ áufholenліквідава́ць адстава́нне па пла́ну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)