Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр.тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус.тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял.тарата́йка ’старая павозка’, макед.таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цыклаты́міяцыклатымі́я
(ад цыкла- + гр. thymos = душа)
псіхічнае захворванне (псіхоз), лёгкая форма цыклафрэніі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЛА́ТКА,
1) часовае, звычайна летняе памяшканне з непрамакальнай тканіны або скуры, нацягнутай на каркас.
2) Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю.