дэндраме́трыя

(ад дэндра- + -метрыя)

частка лясной таксацыі, вызначэнне запасу драўніны ў лясах, аб’ёму лесаматэрыялаў, якія нарыхтоўваюцца, якасная ацэнка лесу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глуш, -ы́, ж.

1. Густа парослы ўчастак лесу.

Лясная г.

2. Аддаленае ад паселішчаў месца; захалусце.

Жыву ў глушы, далёка ад горада.

У такую г. аўтобусы не даходзяць.

3. Позняя, глухая пара.

У такую г. людзі адпачываюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даара́цца, -ару́ся, -арэ́шся, -арэ́цца; -аро́мся, -араце́ся, -ару́цца; -ары́ся; зак. (разм.).

1. Аручы, дасягнуць якога-н. месца.

Д. да лесу.

2. Працуючы на ворыве, вельмі стаміцца.

Даараўся да таго, што ног не чуе.

|| незак. даво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стогн, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Жаласны енк, выкліканы болем або вялікім горам; выражэнне пакуты, адчаю.

Стогны хворых.

2. перан. Пра працяглы гук, шум, гул ад чаго-н.

Цяжкім стогнам аддалося рэха ва ўсіх канцах лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́сяч (ганц., Сл. ПЗБ) ’высечаны ўчастак лесу’, рус. посёча ’месца рубкі лесу’ (Сл. Салж.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ ад *‑sekti > *‑seči з семантыкай выніковасці дзеяння. Роднаснае да пасека, сячы. секчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

woodman

[ˈwʊdmən]

n., pl. -men

1) лесару́б -а m.

2) жыха́р ле́су, лесаві́к -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сплавII (действие) сплаў, род. спла́ву м.;

сплав ле́са по реке́ сплаў ле́су па рацэ́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесазна́ўства, ‑а, н.

Галіна ведаў аб прыродзе, росце і развіцці лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесаразвядзе́нне, ‑я, н.

Штучнае вырошчванне лесу на новых месцах. Полеахоўнае лесаразвядзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесаўкла́дчык, ‑а, м.

Спец. Машына для ўкладкі пілаванага лесу ў штабялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)