Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АКЕРМА́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1826.
Падпісана паміж Расіяй і Турцыяй 7 кастр. ў г. Акерман (цяпер г. Белгарад-Днястроўскі, Украіна). Дапаўняла Бухарэсцкі мірны дагавор 1812, пашырыла ўплыў Расіі на Балканах. Турцыя прызнала размежавальную лінію на Дунаі, Расія атрымала права на свабоду гандлю на тэр. Турцыі і суднаходства ў яе водах, у Дунайскіх княствах аднаўлялася мясц. самакіраванне, вызначаліся прынцыпы будучага ладу Сербіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кро́ўныі (разм.) крэ́ўны, -ая, -ае.
1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.
К. брат.
Кроўная радня.
2.перан. Вельмі блізкі, цесны, моцны, непарушны.
Кроўная сувязь пісьменніка з народам.
Кроўна (прысл.) зацікаўлены ў чым-н.
◊
Кроўная крыўда — цяжкая, якая глыбока кранае.
Кроўная помста — помста забойствам за забойства сваяка як перажытак родавага ладу.
Кроўныя грошы (разм.) — грошы, нажытыя сваёй працай.
|| наз.кро́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.) ікрэ́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неўладкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Не прыведзены да ладу; неўпарадкаваны. Неўладкаваная гаспадарка. Неўладкаваныя справы.
2. Не забяспечаны ўсім неабходным. Жыве.. [Дзямковіч] у чужой хаце, у маленькім пакойчыку, жыццё неўладкаванае, як у халасцяка.Палтаран.Вучылішча было маладое, працавала толькі другі год, і майстэрні пакуль былі неўладкаваны.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМАФО́РМЫ (ад гама... + лац. forma форма, вонкавы выгляд, абрыс),
словы, якія ў асобных граматычных формах супадаюць гучаннем і напісаннем, але не супадаюць значэннем. Амаформы могуць быць словамі той самай або розных часцін мовы, напр., «горы» (назоўны склон мн. л. назоўніка «гара») і «горы» (месны склон адз. л. назоўніка «гора»), «кліч» (назоўнік) і «кліч» (дзеяслоў загаднага ладу), «вусны» (назоўнік) і «вусны» (прыметнік) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НАЎ (Анатоль Дзямідавіч) (25.11.1925, в. Усцінаўка Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1972),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1963—72). Працаваў у станковай скульптуры. Сярод твораў: «Маладая калгасніца» (1962), «Маці» (1963), «Кубінец» (1964), «Паўночніца» (1965), партрэты Ф.Кастра Рус, Я.Коласа, У.І.Леніна і інш. Работам уласцівы абагульненасць пластыкі, манументальнасць вобразнага ладу.