ПО́ГЕНДОРФ (Poggendorff) Іаган Крысціян (29.12.1796, г. Гамбург, Германія — 24.1.1877),
нямецкі фізік і выдавец. Чл. Берлінскай АН (1839). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1869). Вучыўся ў Берлінскім ун-це (1820—24), з 1834 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме і гісторыі фізікі. Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг электравымяральных прылад. Заснавальнік і рэдактар бібліягр. даведніка прыродазнаўчых і матэм. навук (1863), які носіць яго імя і выдаецца цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПЛЕ́ЦІН Аляксандр Андрэевіч (25.8.1908, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 8.3.1967),
расійскі вучоны і канструктар у галіне радыётэхнікі і электронікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн.ін-т (1936). З 1930 у розных НДІ, праектных арг-цыях і ўстановах АНСССР. Навук. працы па радыётэхніцы, электроніцы і стварэнні тэлевіз. апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Мікалай Уладзіміравіч (н. 28.5.1935, С.-Пецярбург),
расійскі геолаг. Акад.Рас.АН (1990; чл.-кар. 1981). Сын У.С.Собалева. Скончыў Львоўскі ун-т (1958). З 1960 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз.АНСССР. Навук. працы ў галіне мінералогіі і петралогіі. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў. Ленінская прэмія 1976.
Тв.:
Глубинные включения в кимберлитах и проблема состава верхней мантии. Новосибирск, 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛУЦЗЯ́Н, Ялу (кар.Амнакан),
рака на мяжы Кітая і КНДР. Даўж. 813 км, пл.бас. 63 тыс.км². Пачынаецца на схілах вулкана Пэктусан, цячэ ў вузкай глыбокай даліне паміж Паўн.-Карэйскімі і Усх.-Маньчжурскімі гарамі, упадае ў Зах.-Карэйскі заліў Жоўтага м., утварае эстуарый. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 900 м³/с. ГЭС, вадасховішчы Унбон, Супхун. Суднаходства. Каля вусця — гарады Даньдун (Кітай), Сіныйджу (КНДР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙЗЕЛЬ Веньямін Міхайлавіч (20.6.1900, Мінск — 28.2.1943),
украінскі вучоны ў галіне механікі. Чл.-кар.АН Украіны (1939). Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1921). З 1922 працаваў інжынерам-канструктарам. З 1928 выкладаў у ВНУ Харкава (з 1928 праф.). Навук. працы па тэорыі гідратурбамашын, дынаміцы машын, тэорыі пругкасці і тэрмапругкасці. Распрацаваў эксперым. метад вызначэння мех. напружанняў, якія ўзнікаюць пад уплывам тэмпературы ў пругкіх сістэмах (метад М.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ЗААЛО́ГІІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1980 у Мінску на базе Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі (у 1932—58 Аддзел фауны Ін-та біялогіі). Лабараторыі (1998): экалогіі наземных пазваночных жывёл, арніталогіі, энтамалогіі, іхтыялогіі, водных беспазваночных жывёл, гідраэкалогіі, паразіталогіі. Аспірантура (з 1958), дактарантура па спецыяльнасцях «заалогія» і «гідрабіялогія» (з 1994).
Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне механізмаў фарміравання біял. разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах нарастання антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы; распрацоўка прынцыпаў і метадаў вядзення экалагічнага маніторынгу; навук. абгрунтаванне развіцця і расшырэння сеткі ахоўных прыродных тэр.; вядзенне Чырв. кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл. Вынікі даследаванняў: распрацаваны метадычныя асновы, прынцыпы складання і прагноз стану і дынамікі жывёльнага свету, канцэпцыя для планавання рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў найб. значных відаў і груп паляўнічай фауны, рыбных запасаў вял. азёр Беларусі і ахове рэдкіх і знікаючых відаў рыб, рэканструкцыя фауны і акліматызацыя гідрабіёнтаў у падагрэтых водах энергет. аб’ектаў, меры па барацьбе з узбуджальнікамі паразітозаў і пераносчыкамі каранцінных і асабліва небяспечных захворванняў на тэр. Беларусі. У Ін-це працавалі акад.АН Беларусі М.Е.Макушок, чл.-кар. І.М.Сяржанін; працуюць акад.Нац.АН Беларусі і Рас.АН Л.М.Сушчэня, чл.-кар. М.М.Пікулік (дырэктар), 7 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ФІЗІЯЛО́ГІІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1953 у Мінску на базе Ін-та тэарэт. медыцыны (з 1947). Лабараторыі (1998): фізіялогіі функцыян. сістэм, рэгулятарных бялкоў і пептыдаў, фізіялогіі аферэнтных сістэм, прыкладной фізіялогіі, фізіялогіі ствала галаўнога мозга; групы функцыян. нейрамарфалогіі, экстракардыяльных механізмаў рэгуляцыі кровазвароту, эколага-фізіял. праблем. Аспірантура (з 1953).
Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне цэнтр. і перыферыйных механізмаў тэрмарэгуляцыі, тэмпературнай устойлівасці арганізма; функцыянальная характарыстыка вісцэральных аферэнтных сістэм і іх сувязі з нерв. цэнтрамі; фізіял. механізмы і марфалагічныя асновы жыццяздольнасці арганізмаў чалавека і жывёл у залежнасці ад фіз. і хім. фактараў асяроддзя. Вынікі даследаванняў: распрацавана канцэпцыя дзейнасці нерв. цэнтраў (мадэль нейроннай сеткі), у аснову якой пакладзены прынцып растарможвання нейронаў; вывучаны пытанні паталагічных станаў пры парушэнні працэсаў спалучэння тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме; выяўлены ахоўныя ўласцівасці фактару росту нерваў і эпідэрмісу пры цеплавым і акісляльным стрэсе, уздзеянні на арганізм іанізуючай радыяцыі. У Ін-це працавалі акад.АН Беларусі І.А.Булыгін, А.С.Дзмітрыеў, В.А.Лявонаў, Д.А.Маркаў, чл.-кар. А.Ю.Бранавіцкі, працуюць акад.Нац.АН Беларусі Д.М.Голуб, В.М.Гурын (дырэктар з 1984), акад.Нац.АН Беларусі і РАМН У.А.Мацюхін, чл.-кар. М.І.Арынчын, У.У.Салтанаў, 9 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел.лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус.лабзить ’падлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр.лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш.labužiti ’ласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац.lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням.laffen ’тс’ < і.-е.*lāb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ.lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕРНШТЭ́ЙН Самуіл Барысавіч (н. 3.11.1911, г. Баргузін, Бурація),
рускі вучоны-славіст. Д-рфілал.н. (1946). Праф., чл.-кар.Балг. і Македонскай АН. Асн. працы ў галіне слав. і балканскага мовазнаўства. У манаграфіях «Нарыс параўнальнай граматыкі славянскіх моў» (т. 1, 1961) і «Нарыс параўнальнай граматыкі славянскіх моў: Чаргаванні. Іменныя асновы» (т. 2, 1974) даследуюцца праблемы марфаналогіі і лінгвістычнай геаграфіі, паслядоўна выкарыстоўваецца матэрыял бел. літаратурнай і дыялектнай моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́КТАРАЎ Георгій Аляксандравіч (6.8.1925, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл., Расія — 29.8.1974),
савецкі энтамолаг. Чл.-кар.АНСССР (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1952 у Заалагічным ін-це АНСССР, з 1955 у Ін-це эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл АНСССР. Навук. працы па дынаміцы колькасці папуляцый насякомых і сістэматыцы насякомых-энтамафагаў, праблемах біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі, экалогіі перапончатакрылых. Прапанаваў канцэпцыю змены фактараў у рэгуляцыі колькасці шкодных насякомых.