КАЗЕ́ЛКАКанстанцін Кандратавіч (22.10.1915, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. — 8.1.1989),
бел. самадзейны майстар-разьбяр па дрэве. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скульптурам К. характэрны складаная дынамічная кампазіцыя, дакладнасць мадэліроўкі і стараннасць апрацоўкі матэрыялу. Выкарыстоўваў сюжэты з фальклору, літ. твораў, гісторыі і сучаснага жыцця: «Віцязь» (1948), «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Мужычок з ногцік» (усе 1949), «Багдан Хмяльніцкі», «Руслан і Рагдай», «Бой рыцара з турам», «Салават Юлаеў» (усе 1954), «Героі Брэста», «Беларусы едуць», «Паляванне на зубра» (усе 1957), «Цялятніца» (1958), «Будзёнаўцы» (1962), «Партызанская тачанка» (1965) і інш.
Літ.:
Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНО́ЎСКІКанстанцін Браніслававіч (13.10.1897, г. Смаленск — 12.7.1931),
ваенны дзеяч, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Вышэйшую ваен. аўтабранявую школу РСЧА (1919), Ваен. акадэмію РСЧА у Маскве (1925). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з чэрв. 1918, удзельнік баёў на Паўн. фронце. Са снеж. 1919 на Зах. фронце, камандзір і ваенком браняпоезда. За баі каля ст. Зябкі чыг. Полацк—Маладзечна (ліп. 1920), у раёне г. Пінск і пры абароне пераправы цераз р. Ясельда (вер.) узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга (1920, 1921). З 1925 ваен. саветнік рэв. войск у Кітаі, інспектар бранявых сіл РСЧА. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧКанстанцін Іванавіч (н. 23.3.1930, в. Замошша Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1997 заг. кафедры). Навук. працы па працяканні родаў пры генітальнай паталогіі, лячэнні і рэабілітацыі гінекалагічных хворых, лазератэрапіі.
Тв.:
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з П.С.Русакевічам, Г.І.Герасімовічам);
Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях. Мн., 1994 (разам з П.С.Русакевічам).
К.Малевіч. Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прамавугольнікам). 1915.
малдаўскі і румынскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў малд.рэаліст. л-ры. Дэбютаваў у 1821—23 («Мае бесарабскія забаўкі»). Напачатку прыхільна ставіўся да дэмакр. рэформ у краіне, выступаў у абарону нац. культуры; пазней прытрымліваўся кансерватыўных пазіцый. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў нац.т-ра, для якога ствараў драм. творы. Аўтар рамант. аповесцей «Зое» (1837) і «Скачкі», гіст. «Аляксандру Лэпушняну» (абедзве 1840). У «Пісьмах» (усяго 31, 1837—55) стварыў каларытныя замалёўкі побыту і нораваў тагачаснага грамадства. Пісаў вершы, фарсы, нарысы-эсэ, даследаваў фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШЫ́ЛАЎКанстанцін Мікалаевіч (23.11.1840, С.-Пецярбург — 30.12.1897),
рускі скрыпач. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1866, кл. Г.Вяняўскага). Выступаў з 1852. У 1864—90 канцэртаваў у Пецярбургу і правінцыяльных гарадах Расіі. З 1893 канцэртмайстар і саліст аркестра Мінскага гарадскога тэатра, з 1894 адначасова выкладчык Мінскай муз. школы. Часта ўдзельнічаў у канцэртах Мінскага муз.літ. т-ва. З сярэдзіны 1890-х г. саліст аркестра опернага т-ра, выкладчык муз. школы ў Вільні, з 1895 выкладчык муз. вучылішча Рас.муз.т-ва ў Саратаве. Яго ігра вылучалася высакароднасцю і чысцінёй гуку, шырынёй і спеўнасцю тону, вытанчанасцю адценняў, эмацыянальнасцю, высокім тэхн. майстэрствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БАЎКанстанцін Паўлавіч (н. 24.4.1910, г. Данецк, Украіна),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі і цыталогіі. Д-рмед.н., праф. (1960). Скончыў Новачаркаскі с.-г.ін-т (1932) і Іванаўскі мед.ін-т (1947). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1970 заг. кафедры), у 1972—85 у Мінскім пед. ін-це. Навук. працы па эмбрыялогіі, узростава-функцыян. і радыяцыйнай гісталогіі і цыталогіі.
Тв.:
Возрастная адаптация сердца к физической тренировке (в эксперименте). Мн., 1969 (разам з Н.М.Патапавай);
Структура и функции ведущих систем растущего организма при физической нагрузке. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЕ́ВІЧКанстанцін Фёдаравіч (н. 12.7.1956, в. Ясень Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1992), праф. (1998). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1978). З 1994 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1997 дэкан). Навук. працы па тэарэт. канцэпцыі трафічных біягеацэнатычных гарызонтаў, кармавой ёмістасці ўгоддзяў, уліку ніжніх ярусаў расліннасці і карысных дзікарослых раслін, нарыхтоўцы лек. раслін, арганізацыі вучэбных лясніцтваў і паляўнічых гаспадарак.
Тв.:
Охрана возобновимых ресурсов. Мн., 1992;
Мониторинг лесных экосистем. Мн., 1992;
Аналіз экакліматычных паказчыкаў у лесе і на адкрытым месцы. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДЫ́ХКанстанцін Фёдаравіч (21.1.1908, пас. Папярэчны Зерэнтуй Чыцінскай вобл., Расія — 21.11.1979),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Чыцінскім пед. тэхнікуме. Друкаваўся з 1924. Першая кн. вершаў «Забайкалле» (1933). У паэт. зб-ках «Сэрца» (1934), «Вершы» (1936), «Родны стэп» (1937), «Над стэпам сонца» (1948), «Стэпавыя макі» (1969) і інш. мінулае і будучыня, людзі і прырода Сібіры. Раманы «Даурыя» (кн. 1—2, 1942—48; Дзярж. прэмія СССР 1950) і «Бацькоўскі край» (1958; на аснове раманаў зняты фільм «Даурыя») пра жыццё сібірскага казацтва, грамадз. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІКанстанцін Іосіфавіч (1905, Мінск — вясна 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Да вайны на гасп. рабоце. У час акупацыі Мінска з вер. 1941 удзельнічаў у арганізацыі-падполля, разам з М.К.Каржанеўскім кіраваў падп. групай у Кастр. р-не горада, накіроўваў дзейнасць камсамольска-маладзёжных груп. З мая 1942 сакратар падп.Кастр. райкома КП(б)Б, з чэрв.чл. Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзела па арганізацыі дыверсій, удзельнічаў у распаўсюджванні падп.газ.«Звязда» і лістовак. У кастр. 1942 арыштаваны і вясной 1943 загублены ў фаш. катавальнях.