расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе камандыСССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАЎСКА́Я (Таццяна Міхайлаўна) (н. 21.5.1966, г. Шчокіна Тульскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1991). З 1999 ст. трэнер нац.каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. Чэмпіёнка XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у эстафеце 4 × 400 м, сярэбраны прызёр у бегу на дыстанцыі 400 м з бар’ерамі. Чэмпіёнка свету (1991) у бегу на 400 м з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 400 м, Еўропы (1990) у бегу на 400 м з бар’ерамі і сярэбраны прызёр у эстафеце 4 χ 400 м. Чэмпіёнка СССР (1988—90); шматразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валейбо́л
(англ. volley-ball, ад volley = адбіваць на ляту + ball = мяч)
спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
sporting
[ˈspɔrtɪŋ]
adj.
1) спарты́ўны, спарто́вы
2) informal рызыко́ўны
3) ро́ўны, адно́лькавы
All teams had a sporting chance at the trophy — Усе́кама́нды ме́лі адно́лькавы шанц на трафэ́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
распасо́ўка1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Рмн. ‑совак; ж.
У спорце — некалькі перадач мяча адзін другому членамі адной каманды.
распасо́ўка2, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
У картачнай гульні — становішча, калі ўсе ігракі адмаўляюцца ад ігры і аб’яўляюць пас. [Іван Пятровіч] заказаў тады яшчэ адзін круг распасоўкі, але і тут яму не пашанцавала — нахапаў узятак болей за ўсіх.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фана́т
(ад лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны)
1) апантаны балельшчык, прыхільнік якога-н. спартсмена, спартыўнай каманды, артыста і г. д.;
2) тое, што і фанатык 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АРАКЧЭ́ЕЎШЧЫНА,
палітычны рэжым у Расіі ў 1815—25 (назва ад прозвішча А.А.Аракчэева). Устаноўлены для ўмацавання абсалютызму ва ўмовах пашырэння грамадскага руху пасля вайны 1812. У дзяржаве панавалі самавольства, паліцэйскі дэспатызм і дэспатычны парадак у арміі, жорстка каралася любая праява незадаволенасці. Для прадухілення рэв. руху ў гарадах размяшчаліся вайсковыя каманды. Узмацнілася памешчыцкая эксплуатацыя сялян, жорстка душыліся выступленні сялян, у т. л. ў Брэсцкім і Пружанскім пав., Мазырскім старостве. Узмацнілася рэакцыя ў галіне асветы і культуры: праследаваліся прагрэс, матэрыяліст. думка, прагрэс. навукоўцы, забаронена дзейнасць масонаў (1822), пачаліся ганенні на т-вы філаматаў і філарэтаў (1823). Метады аракчэеўшчыны захаваліся і ў перыяд царавання Мікалая I. Слова «аракчэеўшчына» стала сінонімам самавольства і паліцэйскіх метадаў кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАПІЛО́Т (ад аўта... + франц. pilote кіраўнік, важак),
прыстасаванне для аўтам. кіравання палётам і стабілізацыі лятальнага апарата ў паветранай прасторы; частка аўтаматызаванай бартавой сістэмы кіравання палётам. Забяспечвае аўтам. ўзлёт і пасадку, падтрыманне зададзенага курсу, скорасці, вышыні палёту, стабілізацыю цэнтра масы лятальнага апарата па зададзенай траекторыі, выконвае закладзеныя ў праграму пілатажныя эвалюцыі. Прынцып дзеяння аўтапілота: сігналы з адчувальных элементаў (датчыкаў рэжыму палёту і выканаўчых механізмаў) параўноўваюцца ў вылічальным прыстасаванні ці ЭВМ, пасля чаго адпаведныя каманды паступаюць на выканаўчыя механізмы кіравання рулямі і рухавікамі. Аўтапілот у комплексе з аўташтурманам і інш. аэранавігацыйнымі прыладамі дае магчымасць палётаў без экіпажа і кіраванне лятальнымі апаратамі на адлегласці. Упершыню схема аўтапілота прапанавана К.Э.Цыялкоўскім у 1898.