(ст.-польск. szkodować, ад szkoda < ст.-в.-ням. scado)
1) адчуваць жаль, спагаду да каго-н.;
2) берагчы, ашчаджаць;
3) смуткаваць, бедаваць зпрычыны чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЛУХАНЕМАТА́,
адсутнасць ці цяжкае парушэнне слыху і звязаная з гэтым адсутнасць мовы. Прычыны ўзнікнення глуханематы — прыроджаная ці набытая ў раннім дзяцінстве (1—2 гады) глухата. У сучаснай педагогіцы і медыцыне тэрмін глуханемата лічаць устарэлым. Заняткі з выкарыстаннем сурдапед. прыёмаў навучання дазваляюць навучыць глухога гаварыць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯ́НТ [ад лац. radians (radiantis) які выпрамяняе],
пункт нябеснай сферы, з якога быццам бы выходзяць (зпрычыны перспектывы) бачныя шляхі метэораў аднаго і таго ж метэорнага патоку. Метэорныя патокі наз. па сузор’ях, у якіх знаходзяцца іх Р., напр., андрамедыды, леаніды, персеіды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРСІ́Т (ад лац. bursa сумка + ...іт),
запаленне слізістых сумак суставаў. Найчасцей бывае ў вобласці локцевага, плечавога, каленнага і галёнкаступнёвага суставаў. У чалавекапрычыны бурсіту — траўмы, інфекцыі, дыятэз. Пры вострым бурсіце ў вобласці слізістай сумкі з’яўляюцца прыпухласць, ацёчнасць, у сумцы — серозны або гнойны выпат, іншы раз (пры траўматычным бурсіце) кроў. Функцыя сустава пры гэтым абмежаваная, можа павышацца т-ра цела і пагаршацца агульны стан хворага. Пашырэнне запаленчага працэсу на сустаў выклікае артрыт. Хранічны бурсіт найчасцей бывае ў людзей, прафесія якіх звязана з працяглым пастаянным мех. раздражненнем сустаўнай сумкі (у горнарабочых, палацёраў, паркетчыкаў і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычные, у некат. выпадках — хірургічнае. У жывёл (хварэюць найчасцей коні і буйн. раг. жывёла) прычыны ўзнікнення бурсіту — працяглыя мех. раздражненні (ляжанне на цвёрдай падлозе, дрэнна падагнаная збруя і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВЫЯ ХВА́ЛІ,
хвалі, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца па свабоднай паверхні вадкасці або па паверхні падзелу дзвюх вадкасцей, што не змешваюцца.
Узнікаюць зпрычыны знешняга ўздзеяння, якое выводзіць паверхню вадкасці са стану раўнавагі. Пры гэтым узнікаюць сілы, дзеянне якіх прыводзіць да ўзнаўлення раўнавагі паверхні вадкасці. У залежнасці ад прыроды гэтых сіл адрозніваюць П.х.: капілярныя (абумоўлены сіламі паверхневага нацяжэння, уздзеянне якіх найб. істотнае пры малых даўжынях хваль), гравітацыйныя (абумоўлены сіламі цяжару; істотныя для вял. даўжынь хваль), гравітацыйна-капілярныя. У П.х. адначасова маюць месца падоўжныя і папярочныя ваганні часцінак вадкасці, якія рухаюцца па эліптычных ці больш складаных траекторыях. Прычыны ўзнікнення гравітацыйных П.х.: прыцяжэнне валкасці Сонцам і Месяцам (гл.Прылівы і адлівы), рух цел паблізу ці на паверхні вады (карабельныя хвалі) і інш.Найб. пашыраны ў прыродзе ветравыя хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЫ́Я,
дэфармацыя шыі рознай этыялогіі, якая характарызуецца няправільным становішчам галавы з яе нахілам убок і паваротам. Прычыны К.: фіброз мышцаў, пашкоджанне або зрастанне шыйных пазванкоў, пашкоджанне скуры, мышцаў, запаленчыя працэсы ў вобласці шыі. Бывае прыроджаная і набытая, найчасцей — аднабаковая. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wégenprp (G) зпрычы́ны, з-за, дзя́куючы, дзе́ля;
únserer Fréundschaft ~ дзе́ля на́шай дру́жбы;
sich ~ séines Benéhmens entschúldigen прасі́ць прабачэ́ння за свае́ паво́дзіны;
~ schléchten Wéttersз-за дрэ́ннага надво́р’я
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся.Стаховіч.
2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся.Бажко.Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, зпяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Махэтка, мохэ́тка ’махавік’ (лун., Шатал.). Відавочна, да мох (гл.). Зпрычыны адзінкавасці запісу цяжка меркаваць аб суфіксе (‑эт‑к‑а ці ‑эд‑к‑а?).