ГРОСМА́ЙСТАР (ням. Großmeister літар.вял. майстар),
вышэйшае ганаровае спарт.званне па шахматах і шашках. У 1949 Міжнар. шахматнай федэрацыяй (ФІДЕ) устаноўлена званне гросмайстра па шахматах. На Беларусі яго атрымалі Б.Гельфанд, В.Дыдышка, А.Заяц, К.Зварыкіна, А.Кавалёў, В.Купрэйчык, Ю.Шульман, Р.Эйдэльсон. З 1958 прысвойваецца званне гросмайстра Міжнар. федэрацыі гульні ў шахматы па перапісцы (ІКЧФ). Званне гросмайстра па шашках устаноўлена ў 1948 Сусв. федэрацыяй шашак. У Беларусі яго атрымалі А.Альтшуль, А.Балякін, Я.Ватуцін, А.Гантварг, В.Камышлеева, М.Кац, І.Пашкевіч, А.Плакхін, А.Прэсман, З.Садоўская, Л.Сахненка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАЛКО́ЎНІК,
воінскае званне старшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў, у т. л. ва Узбр. Сілах Беларусі. У ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі званню П. адпавядае lieutenant colonel, у ФРГ — Oberstleutnant. Уведзена ў Еўропе ў 17 ст.; у Расіі спачатку як пасада, потым як званне (чын) пам.палкоўніка (камандзіра палка). У казацкіх войсках у 1885—1917 званню П. адпавядаў чын вайсковага старшыны. У СССР уведзена ў 1939. У ВМФ званню П. адпавядае званне капітана 2-га рангу. У Рэспубліцы Беларусь званне П. існуе і для асоб, якія знаходзяцца на службе ў КДБ, МУС і інш. сілавых структурах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТР-АДМІРА́Л (ад франц. contreamiral),
воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ВМФ (ВМС) многіх марскіх дзяржаў; адпавядае званню генерал-маёра ў арміі. Званне ўпершыню з’явілася ў канцы 13 ст. ў Галандыі і працяглы час мела назву шаўтбенахт (ад галандскага schout bij nacht які назірае ноччу). У Расіі вядома з 1699; паводле Табелі аб рангах чын 4-га класа. Званне існавала ў ВМФСССР у 1940—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁР (ад лац. major большы, старшы),
воінскае званне старшых афіцэраў ва ўзбр. сілах многіх дзяржаў. Упершыню чын М. паявіўся ў 16 ст. ў Іспаніі і герм. дзяржавах; у рас. арміі існаваў у 17—19 ст. Да канца 18 ст. званне было ў арміі ВКЛ. У Сав. Арміі званне М. ўведзена ў 1935 і захавалася ва ўзбр. сілах Рэспублікі Беларусь і інш. дзяржаў. Гл. таксама Званні воінскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акадэ́мік, -а, мн. -і, -аў, м.
Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца найбуйнейшым вучоным, мастакам і пад.
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Éhrentitelm -s, - ганаро́вае зва́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мі́чман, ‑а, м.
1. Воінскае званне старшынскага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР, якое існавала з 1940 да 1971 г. З 1972 года — воінскае званне ваеннаслужачых ВМФ СССР, якія, адслужыўшы абавязковую воінскую службу, наступілі ў якасці спецыялістаў у Ваенна-марскі флот. // Асоба, якая носіць такое званне.
2. Першы афіцэрскі чын у флоце царскай Расіі.
[Англ. midshipman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРА́ПАРШЧЫК (ад стараж.-слав. прапар — сцяг, палотнішча),
воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у т. л. ва Узбр. Сілах Беларусі. У рас. арміі з 1649 П. наз. сцяганосцамі. У 1712—1917 — малодшы афіцэрскі чын (з 1884 толькі для ваен. часу). У рас.ВМФ у 1862—82 П. адпавядала званнегардэмарын. Ва Узбр. Сілах СССРзванне П. ўведзена ў 1972 (адпавядала званню мічман у ВМФ), старшы П. — у 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЭ-АДМІРА́Л (ад лац. vice замест, узамен + адмірал),
воінскае званне вышэйшага афіцэрскага складу ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў. У эпоху паруснага флоту (17 — сярэдзіна 19 ст.) віцэ-адмірал камандаваў авангардам (перадавой часткай сіл) і быў нам. адмірала. У Расіі званне ўведзена ў 1699 (існавала да 1917), у СССР — у 1940; існуе ў ВМФ Расійскай Федэрацыі (адпавядае ген.-лейт. ў арміі). У сав.ВМФзванне віцэ-адмірала мелі ўраджэнцы Беларусі В.П.Дрозд, Г.М.Халасцякоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лейтэна́нт ’афіцэрскае званне’, ’асоба, якая носіць гэта званне’ (ТСБМ). З рус.лейтенант ’тс’ (з XVII ст.), якое праз ням.Leutenant з франц.lieutenant ’тс’, а першапачаткова ’намеснік’ (< lieu ’месца’ + tenant ’які займае’ — калька з с.-лац.locum tenens ’тс’) (Клюге₁₇, 437; Фасмер, 2, 477; Слаўскі, 4, 123; Крукоўскі, Уплыў, 82).