Пабудаваны па закону сіметрыі; які мае сіметрыю. Планіроўка дома строга сіметрычная. Цэнтр — вялікая зала, з якой калідорамі можна трапіць у жылыя пакоі.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́ркульны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цыркуля. Цыркульная ножка.
2. Які мае форму акружнасці, круга; які ўяўляе сабой частку круга. Цыркульная зала. Цыркульны франтон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запэ́цканы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад запэцкаць.
2.узнач.прым. Нячысты, брудны. Зала патроху напаўнялася, чыгуначнікі ў запэцканыя сініх спяцоўках стаялі маўклівыя, строгія.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́нны Kolónnen-, Säulen;
кало́нная за́ла Kolónnensaal m -(e)s, -säle, Säulensaal m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
канцэ́ртны Konzért-, Musík-;
канцэ́ртная за́ла Konzértsaal m -(e)s, -säle, Musíksaal m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
во́плескі, ‑аў; адз.няма.
Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння, удзячнасці. Калі слова было дадзена Малашкіну, зала прывітала яго воплескамі.Пестрак.Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і раздзявальня. Зроблена ўсё так, як у добрай гарадской лазні — прасторная раздзявальня, агульная вялікая зала, душавыя кабіны.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́н1, ‑а, м.
1. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у арыстакратычным доме. // Камфартабельна абсталяванае памяшканне для пасажыраў па параходзе, у поездзе, а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы і пад. У музыкальным салоне На цеплаходзе «Латвія» Сабраліся пасажыры — Вандроўнікі знатныя.Калачынскі.
2. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія пастаянна збіраліся ў прыватным доме. Міцкевіч быў у салоне Саламеі Бэкю, прысвяціў гаспадыні верш і прыхільна адгукнуўся аб паэтычных практыкаваннях яе сына.Лужанін.
3.Зала для дэманстрацыі і продажу прадметаў гандлю. Салон жаночага адзення. Салон абутку.// Магазін мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва. Разоў з пяць абышла.. [Муза Сымонаўна] салон, аднак усе карціны здаваліся ёй не такімі, якую б хацеў мець у сваім кабінеце Пятро Іванавіч.Арабей.
4. Памяшканне для пасажыраў у аўтобусе, тралейбусе і пад. У салоне самалёта было прасторна і светла.Хадкевіч.