рага́ціна, ‑ы, ж.

1. Старадаўняй воінская зброя ў выглядзе вострага кап’я, насаджанага на кароткае дрэўка. Крыжаносцы секлі ўзброеных дубінамі і рагацінамі .. апалчэнцаў. «Маладосць».

2. Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку. Хадзіць з рагацінай на мядзведзя. □ — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

3. Разм. Рагуліна. Каля адной бярозы стаяў на дзвюх рагацінах выдзеўбаны з кругляка жалабок. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбу́х м разм

1. (страўнік) Mgen m -s, -;

2. іран (жывот) Bauch m -(e)s, Bäuche; груб Wanst m -(e)s, Wänste;

3.:

трыбу́хі́ мн ingeweide pl;

трыбу́х ка́жа го́дзе, а во́чы - яшчэ́ man füllt lichter den Bauch als die ugen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Bauch

m -(e)s, Bäuche жыво́т, пу́за

◊ aus dem ~ rden — вярзці́ абы-што́

vor j-m auf dem ~ legen* [krechen*] — по́ўзаць на жываце́ пе́рад кім-н., падлі́звацца да каго́-н.

sich (D) ein Loch in den ~ lchen — трыма́цца за жыво́т ад сме́ху, падарва́ць жываты́ ад сме́ху

der vlle ~ lernt nicht gern — ≅ то́ўстае пу́за да наву́кі ту́па

sich (D) inen ~ zlegen — адгадава́ць сабе́ жыво́цік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі. Колас. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.

2. кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок. Якімовіч. // перан. Абыходзіцца з кім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Бурны, шумлівы. Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дому, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. Кулакоўскі. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.

2. перан. Разм. Поўны энергіі, шумны, неспакойны. [Лена] ўспамінала бурлівае камсамольскае жыццё ў школе. Лынькоў. Паходня сышоў на перон і адразу ж трапіў у бурлівы паток, які імкнуў паўз нейкія абломкі сцен і часовыя збудаванні. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., што.

1. Крыху, не да канца падраць. Святланка першая працягнула свой білет кантралёрцы. Тая крыху надарвала білет. Васілёнак.

2. Пашкодзіць ад якіх‑н. празмерных намаганняў, напружання. Надарваць здароўе. □ Радзівоніха выплакала ўсе слёзы І голас надарвала. Жычка. // Змучыць фізічна або маральна. — Нашто ж было класці такі воз! — заўважыў Косцік. — Гэта ж можна надарваць каня. Баранавых.

•••

Надарваць (парваць, надарваць) жывот (жываты) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.

Надарваць сэрца — выклікаць душэўныя пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́нтух ’вялікі мяшок’ (Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2, Інстр. 3), лантуг ’тс’ (Бяльк.), ланту́х ’аплецены з вяровак дарожны мех для сена каню’ (мядз., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ла́нту́хжывот, бруха, пуза’, ’вантробы, унутранасці’, ’частка вантробаў’ (Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Юрч.; слонім., Нар. словатв.), драг. ’вялікі жывот’, глыб., паст., гродз., лельч. ’тоўсты, непаваротлівы, трыбухаты чалавек’, ’гультай’, ’неахайны’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Нар. лекс., КЭС, лаг.), лантушок, лантухі, лынтухі, ланту́шша ’ўнутранасці’ (Нас., Яруш., Юрч., Бяльк.), лях. ’коўдра, посцілка’ (Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Укр. лантух ’посцілка для ссыпання ў яе збожжа’, ’вялікі мех’, рус. дан., паўд.-рус. ’мешкавіна’, ’мех’, бран., смал. ’страўнік жывёл’. Паралелі заходнеславянскіх моў сведчаць пра тое, што кожнае запазычанне адбывалася самастойна: польск. łantuch ’ануча’ < wańtuch ’грубае палатно’ < ням. Wagentuch (Брукнер, 601; Слаўскі, 4, 464), чэш.славац.) lajntuch ’прасціна’ < ням. Leintuch (< Lein ’лён’ і Tuch ’сукно’ (Голуб-Ліер, 279). Рус. лантух, паводле Фасмера (2, 458), паходзіць з ням. Plantuch, Blahentuch (< Plane ’брызент’ ці Blahe ’парусіна’) або, магчыма, з ням. Leintuch ’палатно’. У бел. мове лантух (< ням. Leintuch) першапачаткова азначала ’коўдра, посцілка’. У посцілцы маглі насіць сена, засцілаць салому, на якой спалі, сядзелі на возе, пасля значэнне развіваецца ў напрамку: ’мяшок, у які напіхвалі сена, салому (сяннік)’ > ’мех, вялікі мех’, параўн. ст.-бел. вантухъ (Булыка, Лекс. запазыч., 153) > ’пяхцёр’, параўн. віл., рагач. рапту́х, рэптух (Сл. паўн.-зах.). Пазней шляхам пераносу значэння з’явіліся ’жывот, трыбух; унутранасці’ > ’гультай’. Чартко (Бел. лінгв. зб., 149) бел. лантух ’чалавек, жывёла з тоўстым жыватом’ выводзіць са ст.-бел. вантухъ ’тоўстая посцілка’, якое з с.-в.-ням. Wagen ’воз’, tuoch ’сукно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няпэ́ўны ’недабраякасны (пра насенне)’ (Сл. ЦРБ), ’ненадзейны, нявызначаны’ (Касп.), няпе́ўны (непевний) ’неверагодны, ненадзейны’ (Нас., Юрч. НВС), няпеўны, ніпе́ўны ’няякасны (пра расліны і насенне); слабасільны (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), ніпеўны ’кволы, хваравіты, слабы; нядобры, няўдалы’ (магіл., Нар. словатв.; глус., парыц., Янк. Мат.). Як і літаратурная няпэ́ўны ’нявызначаны, неакрэслены, ненадзейны’ (ТСБМ), ад пэ́ўны (гл.). Фантастычна Фёдарава (Вопросы диалектологии и истории языка. Душанбе, 1984, 91) — з комі нюп ’пакаты, нізкі (пра плечы)’, нюпусьны ’спасці (пра бакі), падвесці (жывот)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падарва́ць сов., в разн. знач. подорва́ть; (здоровье, силы — ещё) надорвать;

п. гаспада́рку — подорва́ть хозя́йство;

п. аўтарытэ́т — подорва́ть авторите́т;

п. здаро́ўе — подорва́ть (надорва́ть) здоро́вье;

п. мост — подорва́ть мост;

п. жыво́т (жываты́) са сме́ху — подорва́ть живо́т (животы́) со́ смеху

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

чэ́рава, ‑а, н.

1. Разм. Бруха, жывот. Нядоўга думаючы, .. [насарог] схіліў галаву ўбок і запусціў два страшэнныя рагі ў чэрава мастадонта. Маўр. Дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы. Развіццё плода ў чэраве маці. // перан.; чаго. Унутраная частка чаго‑н. Тумілін адчыніў вузкія дзверцы і знік у чэраве электрапечы. Савіцкі. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)