Які належыць палкоўніку, уласцівы палкоўніку. Палкоўніцкі мундзір. □ Палкоўніцкі маёнтак быў у паласе вайны, але ад фронту даволі яшчэ далёка.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўкіламе́тра, м.
Палавіна кіламетра. Наперадзе, праз паўкіламетра, шлях браўся направа.Мележ.Ад пасёлка да станцыі было не так далёка, можа якога паўкіламетра.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАК ((Buck) Перл) (26.6.1892, г. Хілсбара, штат Зах. Віргінія, ЗША — 6.3.1973),
амерыканская пісьменніца. Чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1951). Аўтар раманаў пра Кітай: «Усходні вецер, заходні вецер» (1930), «Зямля» (1931, Пулітцэраўская прэмія; бел.пер. 1937), «Сыны» (1932), «Маці» (1934), «Дом, які распадаецца» (1935). Пад псеўд. І.Седж публікавала сац.-бытавыя і «сямейныя» раманы з амер. жыцця: «Партрэт аднаго шлюбу» (1945), «Родзічы» (1949) і інш. Выступала за раўнапраўе неграў, супраць каланіялізму, папярэджвала пра небяспеку атамнай вайны (раман «Загадай раніцы», 1959). Аўтар зб-каў апавяданняў («Далёка і блізка», 1948, і інш.), кн. для дзяцей, мемуараў («Некалькі маіх светаў», 1954). Нобелеўская прэмія 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́бліснуць, ‑не; зак.
Паказацца, ярка засвяціўшыся, заззяўшы. Сонца выбліснула з-за хмары. □ Далёка ўперадзе паказаўся мост, потым з-за ўзгоркаў выбліснула шырокая рака.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удалечыню́, прысл.
На далёкую адлегласць, у далёкі прастор, далёка ўперад. Юліян Козіч .. пасвятлеўшымі вачыма паглядзеў удалечыню, на тыя агароды, дзе пачынаўся зялёны луг.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлепа́тыя
(ад гр. tele = далёка + pathos = пачуццё)
здольнасць некаторых людзей перадаваць думкі і пачуцці на адлегласць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гага́каць, ‑ае; незак.
Разм. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей); гагатаць. Галасіста, ажно далёка на паплавах адгукалася рэха, гагакалі гусі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адблі́скваць, ‑ае; незак.
Даваць водбліск; адсвечваць. Вочы адблісквалі зеленаватым бляскам. □ Дождж з раўчукоў паволі пераходзіў на кроплі, а маланкі адблісквалі ўжо далёка і нясмела.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад лячыць.
2.узнач.прым. Якога лячылі, які быў пакалечаны. На лечаным кані далёка не заедзеш.Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несугу́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць несугучнага. Пазпяк толькі хацеў быў знайсці дзятла, але пачуў недзе далёка глухое дзятлава рэха. Толькі вось вуха ўлоўлівала нейкую несугучнасць...Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)