бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Майстар спорту (1956). Засл. трэнер Беларусі (1961), засл. трэнер СССР (1963). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1952). З 1976 дацэнт кафедры спарт. барацьбы Акадэміі фіз. выхавання і спорту. У 1964—76 трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), чэмпіянатаў свету (1970—71, 1973—76), Еўропы (1970—71, 1973—76). Сярод выхаванцаў А.Мядзведзь, Л.Кітоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫНА́МА»,
стадыён у Мінску. Адкрыты ў 1934, рэканструяваны ў 1939. Асн. збудаванні ў час Вял.Айч. вайны разбураны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947—54 (арх. М.Колі, М.Паруснікаў і інш.). Рэканструяваны ў 1978—80 (арх. С.Баткоўскі, М.Гаўхфельд, Л.Гельфанд, Ю.Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 для папярэдніх спаборніцтваў па футболе. На трыбунах больш за 50 тыс. месцаў. Каля аднаго з уваходаў на тэр. стадыёна размешчана дэкар. скульптура «Бег» (1980, скульптар В.Занковіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСТМІ́ЙСКІЯ ГУ́ЛЬНІ, Істміі,
у Стараж. Грэцыі святы і спаборніцтвы ў гонар Пасейдона. Праходзілі на Істме (цяпер Карынфскі перашыек), верагодна з 582 да н.э. адзін раз у 2 ці 4 гады. Паводле міфа, засн.Тэсеем. Праводзіліся гімнастычныя, конныя, пазней муз. і паэт. спаборніцтвы. Пераможцу ўзнагароджвалі вянком з сельдэрэю ці хвоі, у які ўпляталася галінка пальмы. На час І.г. у Грэцыі абвяшчаўся «свяшчэнны мір», не вяліся ваен. дзеянні. Да ўдзелу ў І.г. не дапускаліся арганізатары Алімпійскіх гульняў — элейцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЭНЭ́Ч ((Comāneci) Надзя) (н. 12.11.1961),
румынская спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка XXI Алімп.гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронз. прызёр (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіёнка свету (1978, 1979); чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975), у асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977), у асабістым першынстве (1979). З 1989 пастаянна жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́СТАР (лац. quaestor ад quaero шукаю, вышукваю, вяду следства),
у Старажытным Рыме службовая асоба. У царскую эпоху К. былі суддзямі ў крымін. працэсах, у эпоху рэспублікі — малодшымі магістратамі, памочнікамі консулаў у фін., а да 240 да н. э. і ў суд. справах. У эпоху імперыі наглядалі за машчэннем дарог, арганізацыяй гульняў, абвяшчэннем урадавых указаў і інш. Пасада К. замяшчалася патрыцыямі, з 421 да н. э. стала даступнай плебеям і ператварылася ў 1-ю ступень паліт. кар’еры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́МАВА (Людміла Аляксееўна) (31.12.1946, Масква — 16.5.1986),
расійская спартсменка і трэнер (фігурнае катанне на каньках, спарт. танцы на лёдзе). Засл. майстар спорту СССР (1970). Засл. трэнер РСФСР (1984). Скончыла Ін-ттэатр. мастацтва (1970, Масква). Чэмпіёнка XXI Алімп.гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіёнка свету (1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1976). Чэмпіёнка Еўропы (1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1976). Чэмпіёнка СССР (1964, 1965, 1966, 1969, 1970, 1971, 1973, 1974, 1975). Выступала з А.Гаршковым, у 1964—66 з В.Рыжкіным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРЕССБО́Л. ТАКОВА́ СПОРТИ́ВНАЯ ЖИЗНЬ»,
бел. спартыўная газета. Выходзіць з 1991 у Мінску на рус. мове 4 разы на тыдзень. Заснавальнік і выдавец — калектыў рэдакцыі. Тэматыка выдання: спарт., агляды, аналіз спаборніцтваў і асобных гульняў, пераважна ў гульнявых відах спорту (футбол, гандбол, баскетбол і інш.); інфармацыя пра найб. значныя спаборніцтвы ў свеце і на Беларусі; нарысы і інтэрв’ю са спартсменамі і інш.Асн. пастаянныя рубрыкі: «Футбол», «Баскетбол» і інш; «Палеміка»; «Партрэт»; «Навіны»; «Біг-макбол»; «Пратакол»; гумарыстычная «Прыплылі» і інш.
расійская спартсменка (фігурнае катанне на каньках). Засл. майстар спорту (1969). Скончыла Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1974, Масква). Трэнер-выкладчык. Чэмпіёнка XI, XII і XIII зімовых Алімп.гульняў (1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у спаборніцтвах спарт. пар. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1969—78), СССР (1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1977). У 1968—72 выступала з А.Уланавым, з 1973 — з А.Зайцавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНО́БЛЬ (Grenoble),
горад на ПдУ Францыі ў Альпах, пры зліцці рэк Ізер і Драк. Адм. ц. дэпартамента Ізер і гал. горад гіст. вобласці Дафінэ. 154 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Электратэхн., хім., папяровая., харч.прам-сць, вытв-сць пальчатак. Каля Грэнобля буйныя ГЭС. Ун-т, ін-т ядзерных даследаванняў. Музеі Стэндаля (нарадзіўся ў Грэноблі), прыгожых мастацтваў. Арх. Помнікі 11—17 ст. Цэнтр альпінізму і зімовых відаў спорту. Месца правядзення Х зімовых Алімпійскіх гульняў (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС ((Lewis) Карлтан) (Карл) Мак-Хінлі (н. 1.7.1961, г. Бірмінгем, ЗША),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён XXIII, XXIV і XXV Алімп.гульняў (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША, бег на 100 і 200 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.; 1988, Сеул, бег на 100 м, скачкі ў даўж.; 1992, г. Барселона, Іспанія, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.), сярэбраны прызёр (1988, бег на 200 м). Чэмпіён свету (1983, 1987, 1991, бег на 100 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўж.).