У Іўеўскім р-не Гродзенскайвобл., каля в. Лаздуны. Створана плацінай на р. Гарача ў 1973. Пл. 0,61 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,04 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІДЗЕ́Я, Ліда,
рака ў Лідскім р-не Гродзенскайвобл., левы прыток р. Дзітва (бас.р. Нёман). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 167 км². Пачынаецца каля в. Верхняя Ліда. Асн. прыток — р. Нарва. Даліна пераважна выразная. Пойма перарывістая, у ніжнім цячэнні парэзана меліярац. каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае. Берагі спадзістыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКІНЯ́ТЫ,
курганны могільнік 10—12 ст. каля в. Маркіняты Ашмянскага р-на Гродзенскайвобл. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні, дэталі конскай збруі. М. адносіцца да культуры ўсх.-літ. курганоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КЕЛЕЎШЧЫНА,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскайвобл., на аўтадарозе Масты — Шчучын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнУ ад г. Масты, 75 км ад Гродна, 12 км ад чыг. ст. Ражанка. 581 ж., 232 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЭ́ЛІС Віктар, бел. архітэктар 1-й пал. 19 ст.; прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Вучань арх. К.В.Багеміле. У 1826—49 працаваў гродзенскім губ. архітэктарам. Выканаў праекты гандл. радоў у Навагрудку (1835), бальніцы для ніжніх воінскіх чыноў, сіроцкага дома, багадзельні (1849) для Гродзенскайгуб., сінагогі на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХРА́Б (араб. свяцілішча),
малітоўная ніша ў мячэці. Змяшчаецца ў сцяне, звернутай да Меккі (у ранніх мячэцях — да Іерусаліма). Бываюць у плане паўкруглыя, шматгранныя, радзей прамавугольныя. У завяршэнні — паўкупал, аздоблены арнаментальнай разьбой, інкрустацыяй, размалёўкай. У некат. мячэцях М. можа быць некалькі.
Міхраб (злева) і мінбар мячэці ў г.п. Іўе Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
стаянка позняга бронзавага веку каля в. Нача Воранаўскага р-на Гродзенскайвобл. Знаходзіцца сярод затарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача на дзюне. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і заштрыхаваная пласкадонная кераміка. Датуецца 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. У пач. 20 ст. тут быў раскапаны і могільнік жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЦКІ́ШКІ,
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскайвобл., на аўтадарозе Воранава—Эйшышкес (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г.п. Воранава, 133 км ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Беняконі. 437 ж., 169 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Касцёл, капліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫЗА́НАЎКА,
вёска ў Новадзевяткавіцкім с/с Слонімскага р-на Гродзенскайвобл. Да 1964 наз. Пляшкі. Цэнтр аграгандл. фірмы «Шчара». За 25 км на Пд ад горада і 27 км ад чыг. ст. Слонім, 168 км ад Гродна. 347 ж., 119 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СКАЎЦЫ,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдЗ ад г. Ліда, 100 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Жалудок. 415 ж., 174 двары (2000). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі стаянкі эпох неаліту, мезаліту і бронзавага веку.