Kmmer m -s го́ра, сму́так, журба́;

aus ~ з го́ра;

j-m ~ beriten [mchen, verrsachen] засмуча́ць каго́-н.;

das macht mir wnig ~ гэ́та мяне́ ма́ла турбу́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АМАФО́РМЫ (ад гама... + лац. forma форма, вонкавы выгляд, абрыс),

словы, якія ў асобных граматычных формах супадаюць гучаннем і напісаннем, але не супадаюць значэннем. Амаформы могуць быць словамі той самай або розных часцін мовы, напр., «горы» (назоўны склон мн. л. назоўніка «гара») і «горы» (месны склон адз. л. назоўніка «гора»), «кліч» (назоўнік) і «кліч» (дзеяслоў загаднага ладу), «вусны» (назоўнік) і «вусны» (прыметнік) і інш.

т. 1, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адпе́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Нацярпецца гора, адпакутаваць. [Сымон:] — Собіла ж мне ў палон тады трапіць, два гады адпетаваў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕЕРХО́ЛЬДА ТЭА́ТР,

дзейнічаў у 1920—38 у Маскве пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. Засн. як 1-ы Т-р РСФСР (некалькі разоў мяняў назву), з 1923 — М.т. Рэпертуар і маст. практыка вызначаліся творчай праграмай Меерхольда, які паставіў усе спектаклі т-ра (часам у сааўт. з інш. рэжысёрамі). У пастаноўках, якім уласцівы рысы сімвалізму і футурызму, сцвярджаўся агітацыйна-плакатны, відовішчны т-р, што развіваў традыцыі плошчавых прадстаўленняў, спалучаў гераічную патэтыку з рэзкай сатыр. буфоннасцю. Перавага аддавалася п’есам, арганічна звязаным з сучаснасцю: «Містэрыя-буф» (1921), «Клоп» (1929), «Лазня» (1930) У.​Маякоўскага, «Настаўнік Бубус» А.​Файко (1925), «Камандарм 2» І.​Сяльвінскага (1929), «Апошні рашаючы» У.​Вішнеўскага (1931) і інш. У сімвалісцкай інтэрпрэтацыі ставілася і рус. класіка: «Лес» А.​Астроўскага (1924), «Рэвізор» М.​Гогаля (1926), «Гора розуму» (паводле «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава, 1928), «Вяселле Крачынскага» А.​Сухаво-Кабыліна (1933), «33 разы ў непрытомнасці» («Сватанне», «Мядзведзь», «Юбілей» А.​Чэхава, 1935) і інш. У трупе т-ра: М.​Бабанава, М.​Багалюбаў, Э.​Гарын, М.​Жараў, І.​Ільінскі, С.​Марцінсон, Дз.​Арлоў, М.​Ахлопкаў, З.​Райх, Л.​Свердлін, М.​Цароў, А.​Цямерын, У.​Яхантаў і інш.

т. 10, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

растраўля́ць

1. гл. растравіць;

2. (пра гора і г. д.) ufwühlen vt, weder wchrufen* аддз.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мыта́рство ср. паку́та, -ты ж., му́ка, -кі ж., го́ра, -ра ср.; (злоключения) няго́ды, -го́д мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недзіця́чы, ‑ая, ‑ае.

Які не ўласцівы дзіцячаму ўзросту, дзецям. Недзіцячая сур’ёзнасць. □ На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм. Раптоўна апанаваць; спасцігнуць. Моцна прысцігнула гора. Здавалася, канца і краю няма яму. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Змартве́нне, змартве́нягора’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zmartwienie ’непрыемнасць’ ад z‑martw‑ić ’стаць прычынай смутку’, уст. ’забіць’. Корань martw‑ гл. мёртвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВО́ЛЬНЫ ВЕРШ,

від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім адвольна спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп. Найчасцей не мае страфічнай будовы, інтанацыйна блізкі да звычайнай гутаркі і выкарыстоўваецца ў байках, эпіграмах, эпітафіях, вершаваных надпісах. Вольным вершам напісаны камедыя А.​Грыбаедава «Гора ад розуму», драма М.​Лермантава «Маскарад». У бел. паэзіі гэты верш выкарыстоўваецца ў буйных ліраэпічных творах («Сцяг брыгады» А.​Куляшова, «Люцыян Таполя» М.​Танка), асобных вершах, але найчасцей у байках.

т. 4, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)