Ма́лькі ’малюсенькі’ (лельч., Нар. лекс.). Да прасл.malʼь ’нешта малое’, якое існавала побач з malъ > малы́ (гл.). Аб суфіксе ‑k‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 304. Параўн. польск.malmalki ’малюсенькі’, балг.малькиль, малькин, малькет мяшъц ’люты’, мальки прусурки (уйлешки, месчинки, кулца, копънчета, чукънчита) ’віды ткацкіх узораў’. Не выключаны ўплыў польск.wielki ’вялікі’ на памякчэнне ‑л‑. Параўн. луж.małki, балг.малък ’малы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЛАНО́ВЫЯ ЧАРАПА́ХІ, гіганцкія чарапахі,
найбольш буйныя віды паўзуноў сям. наземных чарапах. 2 віды: уласна С.ч. (Testudo, або Geochelone, elephantopus) з 11 падвідамі, і гіганцкая С.ч. (T., або G., gigantea). Уласна С.ч. жыве на а-вах арх. Галапагас. Гіганцкая С.ч. захавалася на атоле Альдабра ў Інд.ак. Некат. падвіды вынішчаліся з 17 ст. з-за каштоўнага мяса, тлушчу, яек. Віды і падвіды занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. панцыра да 1,5 м, выш. да 0,6 м, маса ад 100 да 400 кг. Маюць буйныя слупападобныя ногі і доўгую шыю. Адкладваюць да 22 яец масай да 140 г кожнае. Інкубацыйны перыяд 6—7 мес. Расліннаедныя. Жывуць да 100—150 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРКІ́ (Marmota),
род грызуноў сям. вавёркавых. Вядомы з верхняга міяцэну (каля 5 млн.г. назад). 14 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у адкрытых ландшафтах, у гарах; селяцца ў норах. Зімой упадаюць у спячку. Некат. віды — пераносчыкі і носьбіты ўзбуджальніка чумы і інш. 2 віды: С. Мензбіра (M. menzbieri) і С. ванкуверскі (M. vancouverensis) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела да 70 см, хваста да 25 см; маса да 9 кг. Афарбоўка ад светлай пясчана-вохрыстай да цёмна-бурай і вохрыста-рыжай. Тулава нязграбнае. Вушы кароткія. Кіпцюры моцныя. Расліннаедныя. Нараджаюць да 10 (звычайна 4—6) дзіцянят за год. Некат. віды — аб’екты промыслу. Гл. таксама Байбак, Тарбаган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВАРУ́ШКА (Clitocybe),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. радоўкавых. Каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца 44 віды. Найб. вядомыя гаварушка белаватая (Clitocybe candicans), булаваногая (Clitocybe claviceps), буравата-жаўтаватая (Clitocybe gilva), воскападобная (Clitocybe cerussata), духмяная (Clitocybe odora), лейкавая (Clitocybe gibba), лісталюбная (Clitocybe phyllophilla), пабеленая (Clitocybe dealbata), падагнутая (Clitocybe geotropa), шэрая (Clitocybe nebularis), хваёвая (Clitocybe pithyophyla). Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп. — кастрычніку.
Пладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 см у дыям., ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна ўціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і інш. адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная. Усе гаварушкі маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак) віды. Некаторыя віды лекавыя (маюць антыбіётыкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКА́ЗНІК,
участак прыроднай тэрыторыі, прызначаны для захавання і аднаўлення аднаго або некалькіх кампанентаў прыроды і падтрымання экалагічнага балансу; адзін з відаў асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў. На тэр. З. пастаянна або часова забаронены ці абмежаваны пэўныя відыгасп. дзейнасці, якія могуць пашкодзіць яго стану (узворванне зямель, асобныя віды лесакарыстання, палявання і рыбалоўства, касьба, выпас жывёлы, збор ягад, пладоў, кветак і інш.), у той жа час у З. могуць быць дазволены сан. высечка лесу, адлоў і адстрэл жывёл з навук. мэтамі, або для рэгулявання іх колькасці, лесапасадкі, рассяленне новых відаў жывёл, лесагасп. і інш.віды работ, турызм. Пл. З. ад некалькіх да сотняў тысяч гектараў, напр., Алма-ацінскі — 800 тыс.га (Казахстан), Верхнекандзенскі — 242 тыс.га і Кірзінскі — 120 тыс.га (Расія), Налібоцкі — 86 тыс.га (Беларусь).
На Беларусі (на 1.1.1998) створана 85 З. рэсп. значэння агульнай пл. 656 тыс.га і больш за 600 мясц. значэння. Асн.віды З.: ландшафтныя заказнікі, біялагічныя заказнікі, гідралагічныя заказнікі і палеанталагічныя. Першы З. — Белавежская пушча, створаны ў 1541 для аховы зуброў, з 1640 у ім забаронена высечка лесу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дысіпаты́уны
(ад лац. dissipatus = раскіданы)
звязаны са стратамі механічнай энергіі, частка якой ператвараецца ў іншыя віды энергіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэндра́рый
(ад гр. dendron = дрэва)
батанічны сад, дзе ў адкрытым грунце вырошчваюцца розныя віды дрэў і кустоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манаклі́нны
(ад мана- + гр. klino = нахіляюся)
які мае адносіны да крышталеграфічнай сістэмы, што аб’ядноўвае тры відысіметрыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мізі́ды
(н.-лац. mysidacea)
атрад вышэйшых ракападобных; пашыраны ва ўсіх морах і акіянах, трапляюцца і прэснаводныя віды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СТАФІЛАКО́КІ (Staphylococcus),
род бактэрый сям. мікракокавых. 3 віды. Пашыраны ў паветры, глебе, вадзе, на скуры і слізістых абалонках цеплакроўных жывёл і чалавека. Сапрафітныя, умоўна патагенныя і патагенныя віды.
Клеткі сферычнай формы, нерухомыя. Пры дзяленні ўтвараюць скопішчы накшталт гронак вінаграду, размяшчаюцца таксама паасобку або парамі. Грамстаноўчыя. Факультатыўныя анаэробы. Хемаарганатрофы. Патагенныя С. прадуцыруюць экза- і эндатаксіны, алергізуючыя рэчывы; узбуджальнікі гнойна-запаленчых захворванняў.