выда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выдаць (у 4, 5 знач.).

2. Твор друку, які мае спецыфічныя асаблівасці ў знешнім афармленні, у падборы матэрыялаў і можа быць аднесены да пэўнага тыпу. Акадэмічнае, перыядычнае выданне.

3. Сукупнасць экземпляраў якога‑н. твора, надрукаванага з аднаго набору. Пятае выданне твораў У.І. Леніна.

•••

Афіцыйнае выданне — выданне, якое ажыццяўляецца ад імя ўрада ці кіраўніцтва якой‑н. грамадскай арганізацыі і мае заканадаўчы, нарматыўны або дырэктыўны характар.

На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж. Дзве слаўныя дачкі ў Маланні. Прыгожыя, абедзве на выданні. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wed

[wed]

1.

v.t.

1) жані́ць (дзецюка́); выдава́ць за́муж (дзяўчы́ну); дава́ць шлюб

2) Figur. спалуча́ць

2.

v.i.

1) бра́цца шлю́бам, жані́цца

2) Figur. заця́та трыма́цца у́мкі, по́глядаў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пу́каць1 ’стукаць, страляць, лопаць, падаць з глухім гукам’ (Нас., лельч., Нар. лекс.; Мат. Маг.; Сл. ПЗБ), пу́кацца ’лопацца; падаць’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц., Нас., ТС, паст., вільн., лаг., Сл. ПЗБ; Шат.), сюды ж пу́каўка іран. ’пра лёгкую зброю’ (ТСБМ); укр. пу́кати ’стукаць, лопаць’, рус. пу́кать ’стукаць, страляць, лопаць, пухкаць’, польск. pukać ’стукаць, страляць’, чэш. pukati ’лопаць, пухкаць’, славац. pukat ’тс’, в.-луж. pukać, н.-луж. pukaś ’тс’, славен. pókati ’лопаць’, púkati ’пухкаць, псаваць паветра’, серб.-харв. pući (puknuti); pucati ’лопаць; страляць’, балг. пу́кам ’тс’, макед. пука ’тс’. Прасл. *pukatiвыдаваць глухі гук’; назалізаваны варыянт *pǫkati ’лопаць, лопацца’, магчыма, у выніку другаснага збліжэння на базе “вобразнай” семантыкі. Этымалогію гукапераймальнага бел. пу́каць, пу́кнуцьвыдаваць глухі трэск падобна да гуку пу́’, аформленага тыповым для гукаперайманняў фармантам ‑к‑, прапанаваў яшчэ Шымкевіч (2, 32), тое ж у Насовіча: въ кишкахъ пу́каець (Нас.), параўн. в.-луж. wutroba pukoce ’тс’. Узводзяць да і.-е. кораня *peu̯‑: *pou̯‑: *pū̆‑, які, пашыраны фармантам ‑s‑, прадстаўлены і ў пухнуць, гл. Фасмер, 3, 403; Шустар-Шэўц, 2, 1189; Чарных, 2, 82; ЕСУМ, 4, 630. Параўн. пухкаць, по́каць (гл.).

Пу́каць2 ’абіваць збожжавыя; каласаваць ячмень’ (віц., ЛА, 2; шуміл., Сл. ПЗБ; Бяльк.). Верагодна, да ну́каць ’біць, стукаць’ пад уплывам літ. pūkuoti ’біць, малаціць’, аднак геаграфія слова, параўн. рус. ну́кать ’тс’, а таксама ’абіваць галоўкі ільну’, ’выбіваць бялізну прачом’ (калуж., цвяр., пск., смал.) і ’малаціць гарох, сачавіцу’ (паўд., Даль), дае падставы бачыць тут супольную арэальную семантычную інавацыю ’біць’ — ’малаціць’.

Пу́каць3 ’іграць на скрыпцы, пальцамі перабіраючы струны’ (Ян.). Відаць, да пу́каць1 ’стукаць, выдаваць адрывістыя, рэзкія гукі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оглаша́ть несов.

1. (оповещать) апавяшча́ць, абвяшча́ць; (объявлять) аб’яўля́ць; (читать вслух) чыта́ць уго́лас;

оглаша́ть резолю́цию чыта́ць рэзалю́цыю;

2. (разглашать) уст. выдава́ць, распаўсю́джваць;

3. (наполнять звуками) напаўня́ць (гу́камі, кры́кам);

пе́ние птиц оглаша́ло лес птушы́ны спеў напаўня́ў лес;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Laut

m -(e)s, -e гук, тон

kinen ~ von sich (D) gben* — не вымаўля́ць ні сло́ва, не выдава́ць ні гу́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Glcke

f -, -n звон, звано́к

etw. an die grβe ~ hängen — разно́сіць што-н. (напр., чутку), выдава́ць што-н. (напр., сакрэт)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Дуду́каць ’нягучна размаўляць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’размаўляць’ (Касп.), ’глуха і павольна гаварыць’ (Янк. III). Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. і рус. дуду́ка ’той, хто ўвесь час балбоча’, дуду́кать ’дудзець, выдаваць гук, як гук дудкі’, дуду́чыть ’гаварыць увесь час, балбатаць абы-што’ (СРНГ, 8, 251). Параўн. і літ. dudénti ’нягучна размаўляць’ (аб гэтым гл. Фрэнкель, 1, 84). Звяртае ўвагу, што бел. і літ. мовы ўтвараюць тут пэўную ізаглосную тэрыторыю (дакладней, літ. мова і паўн.-зах. гаворкі бел. мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

издава́тьII несов. (чаще переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.): (о звуке) утвара́ць, (выдава́ць) гук, гуча́ць, крыча́ць, звіне́ць, скрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыха́ць; (о запахе) па́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна па́хнуць, смярдзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bring out

а) выка́зваць (по́гляд), выяўляць

to bring out into the open — выво́дзіць на чы́стую ваду́, высьвятля́ць

б) публікава́ць, выдава́ць (кні́гу), ста́віць (п’е́су, о́пэру)

в) выстаўля́ць на выста́ве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пішча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіць піск (пра птушак і некаторых жывёл). Пішчалі шустрыя маладыя шпачкі. Сачанка. У блізшай кане чуваць было, як пішчалі мышы... Лобан. // Выдаваць пісклівыя гукі (пра нежывыя прадметы). Пішчала, курчылася ад гарачыні на скаварадзе яечня. Васілевіч. І калёсы гадоў пяць мо не мазаныя. Восі аж пішчаць. Жычка.

2. Плакаць або смяяцца тонкім голасам (пра дзяцей). Петрык рад — ручкамі махае і пішчыць ад радасці. Крапіва.

3. Гаварыць або спяваць тонкім пісклявым голасам. — Вобыск у вас трэба зрабіць! — пагард[лів]а, пакручваючыся на вываксаваных крывых ботах, пішчаў жандар. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)