начытанасць, глыбокія і ўсебаковыя веды, дасведчанасць у адной ці некалькіх галінах навукі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
матэма́тыка
(лац. mathematica < гр. mathematike, ад mathema = навука, веды)
навука, якая вывучае колькасныя суадносіны і прасторавыя формы навакольнага свету.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фідэі́зм
(фр. fidéisme, ад лац. fides = вера)
кірунак у філасофіі, які падмяняе ведырэлігіяй, імкнецца паставіць веру над розумам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
начо́тніцтва, ‑а, н.
Веды, якія грунтуюцца на механічным, некрытычным засваенні прачытанага. Уся адукаванасць гэтых «набожных» людзей у лепшым выпадку заключалася ў начотніцтве, у вузкацаркоўнай кніжнасці.Алексютовіч.// Спосаб засваення, які звязаны з дагматычнымі адносінамі да прачытанага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
універса́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ахоплівае ўсё, многае; усеабдымны. Універсальныя веды. Універсальныя звесткі. Універсальны спецыяліст.// Прызначаны для гандлю разнастайнымі таварамі. Універсальны магазін.
2. З разнастайным прызначэннем, для разнастайнага выкарыстання. Універсальны інструмент. Універсальная сталь. Універсальны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
familiarity[fəˌmɪliˈærəti]n.
1. (with) до́брыя ве́ды (чаго-н.), дасве́дчанасць (у чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЕДА́НТА (санскр., літар. канец ведаў),
рэлігійна-філасофская сістэма ў інд. філасофіі. Узнікла на аснове абагульнення каментарыяў да тэкстаў Ведаў (упанішад; гл.Веды) і часткова эпічных тэкстаў («Рамаяна», «Махабхарата», «Бхагавадгіта»). Уключае ўласна веданту, некаторыя вучэнні вішнуізму, шываізму, а таксама неаіндуізму. Асн.філас. катэгорыі веданты: брахман (касм. душа), атман (індывід. душа), пуруша (абстрактны духоўны пачатак), пракрыці (абстрактны матэрыяльны пачатак, прырода), артха (сэнс, значэнне), джняна (веды), авастха (псіхічны стан) і мая (ілюзія). Вышэйшая рэальнасць і прычына ўсяго існага — вечны Брахман. Мэтай быцця веданта лічыць «вызваленне», дасягненне адзінства з Богам шляхам поўнага адыходу ад рэальнасці і паглыблення ў чыстае мысленне.
Мяркуюць, што мудрэц Бадараян (каля 4—3 ст. да н.э.) сістэматызаваў вучэнні ў «Брахма-сутры» («Веданта-сутры»), што існавалі ў 7 ст. да н.э. Каментарыі да іх далі пачатак школам веданты — Шанкары, Рамануджы, Мадхвы, Валабхі, Німбаркі і інш., якія разыходзяцца ў поглядах на індывід. Я (джыву) і Брахман. Веданта значна паўплывала на індуізм. Прадстаўнікі неаведантызму 20 ст. Р.Тагор, С.Радхакрышнан і інш.
Літ.:
Чаттерджи С., Датта Д. Введение в индийскую философию: Пер. с англ.М., 1955;
Боги, брахманы, люди: Четыре тысячи лет индуизма: Пер. с чеш. М., 1969;
Костюченко В.С. Классическая веданта и неоведантизм. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СЦІНА,
адэкватнае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці ў свядомасці чалавека. Адрозніваюць І. абсалютную і адносную. Абсалютная — поўныя (вычарпальныя) веды пра вывучаемы прадмет, якія не могуць быць абвергнуты наступным развіццём пазнання;адносная — няпоўныя (абмежаваныя аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі абставінамі) веды пра той жа прадмет. Гэтыя І. дыялектычна ўзаемазвязаны; абсалютная складаецца з адносных, у кожнай адноснай змяшчаецца «часцінка» абсалютнай І. Практыка пераконвае, што чалавецтва не ў стане пазнаць абсалютную І., але пастаянна набліжаецца да яе, да раскрыцця сутнасці быцця. Такім чынам, І. — дыялект. працэс, што ідзе ў кірунку ўсё большай паўнаты адлюстравання аб’екта і пераадольвае на сваім шляху памылковыя погляды. Найважнейшая праблема — адмежаванне І. ад памылак, пошук крытэрыя І. Яе імкнуліся знайсці ант. філосафы, не знайшоўшы такога рашэння, яны схіляліся да агнастыцызму і скептыцызму. Аб’ектыўныя ідэалісты разглядалі І. як вечныя, абсалютныя ўласцівасці ідэальных аб’ектаў (Платон), як божае адкрыццё (Аўгусцін). Суб’ектыўныя ідэалісты разумеюць І. як згоду мыслення з яго апрыёрнымі формамі (І.Кант), як найб. простую ўзгодненасць адчуванняў (Э.Мах, Р.Авенарыус), форму псіхал. стану асобы (экзістэнцыялісты) і г.д.Дыялект. матэрыялізм зыходзіць з аб’ектыўнасці зместу І., прызнае ў якасці гал. крытэрыя І. сац.-гіст. практыку людзей.