Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск.literatura < лац.litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
веда́нта
(санскр. vādānta = канец, завяршэнне Ведаў)
1) рэлігійна-філасофскае вучэнне ў Індыі, якое прапаведуе яднанне чалавечай душы з бажаством;
2) старажытнаіндыйскія філасофска-містычныя трактаты, якія змяшчаліся ў канцы Ведаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бага́ж, ‑у, м.
1. Рэчы пасажыра, падрыхтаваныя для перавозкі. // Запакаваныя рэчы, якія бярэ пасажыр з сабою. Ручны багаж.// Пра спосаб адпраўкі рэчаў асобна ад пасажыра. Здаць рэчы ў багаж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аперцэ́пцыя, ‑і, ж.
Спец. Залежнасць успрыняцця ад папярэдняга індывідуальнага вопыту, ранейшых уяўленняў і запасу ведаў.
[Ад лац. ad — пры і perceptio — успрыняцце.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сако́льнічы, ‑ага, м.
У 15–17 стст. на Русі — баярын, які ведаў царскім сакаліным паляваннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхпрапага́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Прапаганда тэхнічных ведаў, вопыту, папулярызацыя дасягненняў навукі і тэхнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭФЛЕ́КСІЯ (ад позналац. reflexio абарачэнне назад, адлюстраванне),
прынцып мыслення, накіраваны на асэнсаванне суб’ектам уласнага духоўнага свету; прадметны перагляд ведаў, крытычны аналіз іх зместу і метадаў пазнання. Адрозніваюць індывідуальную Р., накіраваную на спасціжэнне чалавекам уласных ведаў, учынкаў, іх межаў і значэння; навуковую Р., вынікам якой з’яўляецца асэнсаванне і крытычны аналіз тэарэт.ведаў, атрыманых пры дапамозе метадаў і прынцыпаў, уласцівых пэўнай галіне навукі; філасофскую Р., накіраваную на пазнанне межаў мыслення і чалавечай культуры наогул.
Праблема Р. паўстала яшчэ ў стараж.-грэч. філасофіі. Сакрат акцэнтаваў ролю Р. ў пазнавальнай дзейнасці. Платон і Арыстоцель лічылі Р. неад’емным атрыбутам божага розуму. У сярэдневяковай філасофіі Р. разглядалася як самавыяўленне «разумовай энергіі» Бога. Як асн. метадалагічны прынцып філасофіі Р. ўсталявалася з 17 ст. Р.Дэкарт трактаваў Р. як спосаб спасціжэння сапраўдных асновапалажэнняў свядомасці. Дж.Лок лічыў Р. крыніцай пазнання, якая мае пачуццёвы, эмпірычны характар. У процілегласць Локу Г.Лейбніц бачыў у Р. крыніцу вышэйшай формы ведаў і характарызаваў яе як выключна інтэлектуальны працэс. І.Кант у сваёй трактоўцы Р. аб’яднаў погляды Лока і Лейбніца: лічыў, што Р. складаецца з пачуццёвага і разумовага сузірання. Г.В.Ф.Гегель разглядаў Р. як унутр. форму развіцця гіст. самасвядомасці і самаразвіцця культуры. З канца 19 ст. ў вырашэнні праблемы Р. існуюць супрацьлеглыя погляды: абсалютызацыя ролі Р. як спосабу аналізу свядомасці (фенаменалогія, неакантыянства) і крытыка Р. як неадэкватнай крыніцы самапазнання чалавека (Ф.Ніцшэ, В.Дзільтэй, М.Хайдэгер, Ж.Дэрыда).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
horizon
[həˈraɪzən]
n.
1) гарызо́нт -а m., далягля́д -у m.
2) кругагля́д -у m., ко́ла ве́даў, ідэ́яў, зацікаўле́ньняў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ча́шнік, ‑а, м.
1. У старажытнасці — прыдворны, які ведаў, распараджаўся віннымі скляпамі і падносіў віно і іншыя напіткі да царскага стала. А чашнік чары налівае ўсёй дружыне навакол.Машара.
2. Манах, які ведаў манастырскімі віннымі скляпамі і раздачай напіткаў у час трапезы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрнату́ра, ‑ы, ж.
Адна з форм стажыроўкі ўрачоў-выпускнікоў з мэтай удасканалення ведаў або паглыблення спецыялізацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)